Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Зі́хаць ’абглядаць’ (жлоб., Жыв. сл.). Рус.цвяр.зёхать, зе́хать ’глядзець’. Суадносіцца, відаць, з ззяць, ’быць адкрытым’ (тут пра вочы), але магчыма і сувязь з ззяць2 ’блішчаць, свяціць’. Пра элемент х гл. зяхаць. Параўн. яшчэ зяваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасве́т ’светлая паласа на неасветленым’, ’прамежак, свабодная прастора паміж блізкімі прадметамі’ (ТСБМ, Нас.), ’праём акна’ (ТСБМ, Шушк.). Рус.просве́т, укр.просві́ток, польск.przeswit, чэш.průsvit. Нульсуфіксальны дэрыват ад прасвяціць < свяціць. Сюды ж прасве́тны ’празрысты’ (ашм., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасве́та ’асвета’ (Др.-Падб.). Запазычанне з укр.просві́та ’тс’, якое, верагодна, з просвіща́ти ’рабіць каго-небудзь асвечаным’, што, у сваю чаргу, паходзіць са ст.-слав.просвѣштати ’асвятляць; асвячаць’ ад про‑ і свѣтити ’свяціць’ (ЕСУМ, 4, 601).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
przyświecać
przyświeca|ć
незак.свяціць, асвятляць;
słońce przyświecać — сонца свеціць;
~ć przykładem — служыць добрым прыкладам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
марга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. Міжвольна падымаць і апускаць павекі.
М. вачамі.
2.каму. Падаваць знак рухам павек, падморгваць.
М. суседу, каб замоўк.
3.перан.Свяціць мігаючым святлом.
Лямпачка маргае.
4.перан. Упускаць зручны момант; зяваць (у 2 знач.).
2) доўга не раздумваць, не вагацца перад тым, як зрабіць што-н.
|| наз.марга́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мігаце́ць, ‑гаціць; незак.
1. Паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку. Жаўтлявыя жмені [жыта] увесь час мігацелі ў паветры, напамінаючы Язэпу старыя добрыя часы, калі, бывала, да вайны на жніво выходзіў увесь калгас.Асіпенка.
2.Свяціць, блішчаць няроўным бляскам. Над ваколіцай звісала неба і мігацела безліччу зорак.Дудо.Сям-там мігацелі стрэлачныя ліхтары.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мігаце́ць1 ’паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку’, ’свяціць няроўным бляскам’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Растарг.), ’ярка блішчэць’ (Шат.), ’пералівацца колерамі’ (КЭС, лаг.), мігце́ць ’тс’, ’ледзь свяціць’ (ТСБМ, Яруш.). Да прасл.migъtěti ’бліскацець, міргаць’ (Мяркулава, Этимология–1973, 58–59), і.-е. аснова *meig‑, якая ў балт. групе моў лае значэнні ’спаць’ (гл. міг) і ’туман’ (літ.miglà, лат.migla), як і ў ст.-грэч. (ὀμίχλη), алб. (mjegull), ст.-інд. (mēgha), авест. (māeɣa) мовах (Скок, 2, 420).
Мігаце́ць2 ’імжыць’ (рэч., Нар. сл.). Семантычны балтызм. Параўн. літ.miglà, лат.migla ’туман’, літ.miglóti(s) ’засцілацца туманам’. Да мігаце́ць1, міг (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Све́тлы ‘які ярка свеціць’, ‘добра асветлены’, ‘не цёмнага колеру’, ‘чысты, празрысты (аб вадкасці)’ (ТСБМ, Нас.). Укр.сві́тлий, рус.све́тлый, стараж.-рус., ст.-слав.свѣтьлъ, польск.światły, в.-луж., н.-луж.swětły, чэш.světlý, славац.svetlý, серб.-харв.сви̏јетао, свијѐтла, свијѐтло, славен.svétel, балг.све́тъл, макед.светол. Прасл.*světьlъ, дэрыват ад *světъ (гл.) з суф. ‑ьlъ (Фасмер, 3, 576; Махэк₂, 595). Інакш Сной₁ (622), які разглядае слова як дзеепрыметнік на ‑l‑ ад прасл. дзеясл. *svěsti, svísti ‘свяціць’, якія потым былі выцеснены новым дзеясловам *světiti (гл. свяціць), што, мабыць, залішне. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1387; БЕР, 6, 543–544; Борысь, 621; Мартынаў, Лекс. взаим., 169.