Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
не́слух, ‑а, м.
Разм. Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях). — Вярніся, неслух! — пачуў.. [Валодзька] дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца.Мележ.— Маўчаць! — крыкнуў настаўнік і загадаў неслухам выйсці за дзверы.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДРАНЕ́НКА (Мікалай Аляксеевіч) (н. 3.8.1946, в. Маргойцы Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастак. Прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1969). У 1979—82 гал. мастак Віцебскіх маст.-вытв. майстэрняў. Працуе пераважна ў тэхніцы акварэлі, алейнага жывапісу. Пранікнёна перадае прыгажосць роднага краю ў карцінах «Над Дзвіной» (1980), «Касцёл у Камаях» (1981), «Адвечнае» (1986), «Камянецкі пейзаж» (1990), «Назіральная вежа» (1991), «Буслы» (1996). Сярод твораў: нацюрморты «Бярозавы сок» (1979), «Жоўтыя кветкі» (1984), «Вяргіні» (1986), тэматычная кампазіцыя «Брат вярнуўся» (1984), партрэты хірурга-траўматолага Ліцкалава (1978), Ф.Малахава (1981), механізатара М.Парэпкі (1981) і інш. Аўтар маст. вырашэння больш як 30 каталогаў, буклетаў пра віцебскіх мастакоў, серыі экслібрысаў. Маст. мова адметная лёгкімі лінейнымі рытмамі, дынамічнай пластыкай і экспрэсіяй колеру.
Літ.:
Цыбульскі М. Свавольны дух акварэлі // Беларусь. 1996. № 9;
Мікалай Драненка: Кат. / Скл. М.Цыбульскі. Віцебск, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бязу́ла ’гультай’ (Касп.), бязу́льны ’свавольны, гарэзлівы’ (БРС). Няяснае слова. Можа, да без і ул‑ (вуліца)? Параўн. рус.безу́ла і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабане́ць ’сваволіць, балавацца’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ.lebenii ’віляць’, якое з’яўляецца семантычна тоесным да літ.vizginti; ад апошняга прыметнік vizgūs ’жвавы, свавольны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
áusgelassena
1) сваво́льны, гарэ́злівы, жва́вы
2) распу́сны, разбэ́шчаны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)