ма́йкаж. (ärmelloses) Spórthemd n -(e)s, -en; Trikot [-´ko:] m -s, -s; T-Shirt [´ti:ʃə:rt] n -s, -s (сарочка з кароткімі рукавамі без каўнера)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прыкарэ́ць, ‑эе; зак.
Закарэўшы, прыстаць, прысохнуць. Павязка прыкарэла да раны. □ Я раблю намаганне сесці. Недзе на спіне прыкарэла сарочка да свежай раны, коле ў правым баку.С. Александровіч.На ботах ля самых калень разам з пяском прыкарэла жоўтае сасновае шыллё: Вуля нядаўна хадзіў па лесе.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хіто́н, ‑а, м.
1. Мужчынскае і жаночае адзенне старажытных грэкаў — доўгая і шырокая сарочка часцей без рукавоў, якая падпяразвалася з напускам. [Юстын] насіў белую доўгую палатняную світку, якая нагадвала хітон афінян.Бядуля./Разм. Пра шырокую, свабодную адзежу. Апрануў нейкі хітон.
2. Касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.
[Грэч. chitōn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАШУ́ЛЯ, сарочка,
асноўная частка нар. адзення беларусаў. Шылі з ільнянога даматканага палатна. Мужчыны насілі К. паверх нагавіц і падпяразвалі поясам, жанчыны ўбіралі ў андарак ці панёву. Паводле крою вылучаюць 3 тыпы К : тунікападобныя — у згорнутым удвая палотнішчы на перагіне рабілася пройма для галавы, з прамымі плечавымі ўстаўкамі — пярэдняя і задняя палавіны стана злучаны на плячах прамавугольнымі палікамі, з гесткай — палавіны злучаліся з дапамогай гесткі. Традыц. К. мела прамы рукаў з манжэтай (каўперцам), адкладны ці стаячы каўнер (зрэдку і без яго), прамы разрэз на грудзях, пад пахамі ўстаўныя цвіклі. Рукавы, каўнер, манішка, а ў жаночых і ніз К. аздабляліся натыканым ці вышываным пераважна геам. арнаментам, часцей чырвонага і чорнага колераў. Рэгіянальныя асаблівасці К. выяўляліся ў арнаментыцы, яе кампазіцыйным вырашэнні, тэхнал. апрацоўцы і кроі паасобных дэталей (гл. ў арт. пра Народныя строі, напр., Вілейскі строй).
М.Ф.Раманюк.
Жанчыны ў святочных строях з кашулямі. Вёска Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобл. Сярэдзіна 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кашу́ля, ‑і, ж.
Сарочка, рубашка. А дзед быў прыгожы. Без шапкі, у шэрай, як ралля, расхрыстанай на сухіх, загарэлых грудзях кашулі.Брыль.[Наталля:] Выскачыла я амаль што ў адной кашулі і апынулася на вялікай дарозе сярод натоўпу людзей...Крапіва.За сталом сядзелі таварышы Тарас, Грай, Краўчанка і нейкі незнаёмы пажылы чалавек у чорнай вышыванай кашулі.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
koszula
koszul|a
ж. кашуля, сарочка;
~a nocna — начная сарочка;
~a śmiertelna — саван;
bliższa ~a ciału niż sukmana прык. свая кашуля бліжэй да цела;
jeszcze wtedy ~ę w zębach nosił разм. ён тады яшчэ без штаноў хадзіў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прарэ́ха, ‑і, ДМ ‑рэсе, ж.
Тое, што і прарэх. З-пад світы відаць .. сарочка і з-пад яе цераз прарэху відаць худыя жоўтыя грудзі.Галавач.Іван азірнуўся і палез у прарэху курткі.Быкаў.Дзядзька стаў мацаць рукамі па возе, правяраць, каб не было дзе якой прарэхі.Пестрак.[Старшыня:] — Скажу аб жывёлагадоўлі. Тут у нас, таварышы, шырокая прарэха атрымалася.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тэ́ніс ‘гульня з мячыкам і ракеткамі’ (ТСБМ, Пятр.). З англ.tennis ‘тс’, што паходзіць ад франц., ст.-франц.tenez ‘трымайце’ (вокліч пры падачы мяча) < лац.tenere ‘трымаць’ (Арол, 4, 60; ЕСУМ, 5, 546). Праз рус.теннис ці польск.tenis ‘тс’. Сюды ж, відаць, тэ́ніска ‘сарочка з кароткімі рукавамі’ (ТСБМ), што з рус.тенниска ‘тс’, якое, у сваю чаргу, утворана ад теннис < англ.tennis суфіксальным спосабам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да крамы. Над жалезным крамным дахам узвышаўся верх будынка і вежа.Чорны.
2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме (пра матэрыю, вырабы з яе і пад.). Маці косы заплятала Новым, крамным касніком!Броўка./узнач.наз.кра́мнае, ‑ага, н.Апрануты [дзед Юрка] ва ўсё крамнае: белая вышываная сарочка з чорнай камізэлькай, картовыя штаны, увабраныя ў юхтовыя боты.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)