БА́РДЗІНА (Вольга Васілеўна) (н. 23.12.1932, г. Каршы, Узбекістан),
руская спявачка (лірыка-драм.сапрана). Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1959). У 1962—84 салістка Саратаўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Выступае ў канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ГІНА (Марыя Агасаўна) (н. 9.8.1959, г. Адэса, Украіна),
спявачка (сапрана). Засл.арт. Беларусі (1987). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1983). З 1983 салістка Нац.акад. т-ра оперы Беларусі. Валодае гнуткім прыгожым голасам шырокага дыяпазону, высокай каларатурнай тэхнікай. Ёй уласцівы яркая эмацыянальнасць, моцны тэмперамент. Сярод партый на бел. сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі), саліруючае сапрана ў вак.-харэаграфічным прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа. З 1990 працуе па кантрактах у буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Метраполітэн-опера», Гамбургская і Венская оперы). Партыі: Тоска, Манон («Тоска», «Манон Леско» Дж.Пучыні), Амелія («Баль-маскарад»), гал. партыі ў операх «Два Фаскары» і «Сімон Баканегра» Вердзі і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1984, Ерэван), Міжнар. конкурсу спевакоў (1985, Рыо-дэ-Жанейра), міжнар. конкурсу вакалістаў імя П.Чайкоўскага (1986, Масква).
літоўская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1977). Пасля сканчэння Вільнюскай кансерваторыі (1966) салістка Літ. т-ра оперы і балета. Спявачка высокай вак. і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Мірта («Піленай» В.Кловы). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Дж.Энеску (Бухарэст, 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́ВІЧ (Валянціна Міхайлаўна) (н. 1.7.1951, в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1988). Вучылася ў Маладзечанскім муз. вучылішчы (1976—79). З 1969 салістка Дзярж.акад.нар. хору Рэспублікі Беларусь. Выконвае адказныя сола ў бел.нар. песнях («Як пайду я дарогаю», «Вясельная сюіта», «Купальская сюіта», «Із дасадушкі», «Вінаград зацвітае»), творах бел. і рус. кампазітараў, духоўнай музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛА́ШКІНА (Тамара Андрэеўна) (н. 13.9.1934, г. Астрахань, Расія),
расійская спявачка (лірыка-драм.сапрана). Нар.арт.СССР (1973). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1959, клас А.Катульскай). У 1958—89 салістка Вял.т-ра. Валодае голасам прыгожага цёплага тэмбру вял. дыяпазону (больш за 2 актавы), роўным ва ўсіх рэгістрах, сцэн. абаяльнасцю. Выкананню ўласцівы шчырасць у перадачы пачуццяў, глыбокі псіхалагізм. Сярод партый: Ліза, Таццяна, Марыя, Іаланта («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Мазепа», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Аіда, Лізавета, Леанора, Дэздэмона («Аіда», «Дон Карлас», «Трубадур», «Атэла» Дж.Вердзі), Валхава, Фяўроння («Садко», «Казанне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Донна Анна («Каменны госць» А.Даргамыжскага), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Наташа Растова, Любка («Вайна і мір», «Сямён Катко» С.Пракоф’ева), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна). Выступала ў «Ла Скала» і інш. замежных т-рах, выконвала партыю драм.сапрана ў «Рэквіеме» Вердзі. Яе творчасці прысвечаны фільм «Чараўніца з горада Кіцежа» (1966). Дзярж. прэмія Расіі 1978.
Літ.:
Грошева Е. Тамара Милашкина // Певцы Большого театра СССР. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лірыкі (у 1 знач.). Лірычны паэт.// Які з’яўляецца лірыкай. Лірычны верш. Лірычная паэма.// Які з’яўляецца аб’ектам апісання ў лірыцы. Лірычны герой.
польская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Праф. (1946). Вучылася ў Кракаўскай кансерваторыі (1911—13). У 1918—60 выступала ў краінах Еўропы і Амерыкі. Сярод партый: Графіня («Графіня» С.Манюшкі), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Мімі («Багема» Дж.Пучыні), Канстанца («Выкраданне з Сераля» В.А.Моцарта). Выканаўца камернай музыкі, тонкі інтэрпрэтатар песень К.Шыманоўскага, М.Равеля і інш.Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
іспанская спявачка (мецца-сапрана). Вучылася ў Мадрыдскай кансерваторыі. Спявае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера»). Віртуозна валодае мастацтвам каларатуры. Выконвае найб. складаныя партыі ў операх Дж.Расіні «Севільскі цырульнік» (Разіна), «Італьянка ў Алжыры» (Ізабэла), В.А.Моцарта «Вяселле Фігара» (Керубіна), «Міласэрнасць Ціта» (Секст) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вак. твораў Э.Гранадаса, М. дэ Фальі і інш.ісп. кампазітараў.