дураслі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць дураслівага. Настаўнікі цяпер самі былі падобны да сваіх школьнікаў, чыю дураслівасць ім прыходзілася стрымліваць у часе заняткаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касі́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да касіра, належыць яму. Моладзь абсталявала залу для спектакляў. Самі зрабілі сцэну, прыбудавалі касірскую будку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гомацэнтры́чны

(ад гома + цэнтр);

г. пучок — пучок светлавых прамянёў, у якім самі прамяні (або іх працяг) перасякаюцца ў адным пункце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АМАЗО́НКІ,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчыны-ваяўніцы, якія жылі ў Малой Азіі ці ў перадгор’ях Каўказа. У пэўную пару года Амазонкі ўступалі ў блізкія адносіны з мужчынамі з мэтай захавання роду. Народжаных хлопчыкаў аддавалі на выхаванне бацькам ці забівалі, дзяўчынак пакідалі сабе і рыхтавалі іх да вайны. Амазонкі ўзбройваліся лукамі, баявымі сякерамі, лёгкімі шчытамі, самі выраблялі адзенне, шлемы і інш. вайсковы рыштунак.

Бітва грэкаў з амазонкамі. Фрагмент размалёўкі кратэра. Каля 460 да н.э.

т. 1, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІКІ́МАРА,

вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. усх.-слав. народаў. Паводле павер’яў на Беларусі К. ўвасаблялі заўчасна загінуўшых маленькіх дзяўчынак, якія нябачна жылі ў хаце, назіралі за гульнямі жывых дзяцей, часта самі гарэзавалі (тады ў хаце быццам чуўся піск), але заціхалі і ўздыхалі, калі маці лашчыла сваіх дзяцей. К. таксама былі ўвасабленнем дрэнна зробленых жаночых работ. Павер’і пра К. былі пашыраны пераважна на Пн Беларусі і захоўваліся да пач. 20 ст.

М.​Ф.​Піліпенка.

т. 8, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ПУС (лац. opus праца, твор),

музычны твор з нададзеным яму пры публікацыі парадкавым нумарам, часам зборнік твораў аднаго жанру, пазначаных адным нумарам. Напачатку (з канца 16 ст.) нумар О. ставіў выдавец. Пачынаючы з Л.​Бетховена, кампазітары пры публікацыі сваіх твораў самі пазначаюць нумар О. (напр., opus 17 або варыяцыі ор. 17). Пры выданні твораў кампазітарскай спадчыны выкарыстоўваюць абазначэнне opus posthumum (о́пус по́стумум, лац. — пасмяротны твор, скароч. ор. posth.). У пераносным значэнні О. — увогуле твор, праца.

т. 11, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ourselves

[,aʊərˈselvz]

pron. pl.

1) мы са́мі

We did it ourselves — Мы гэ́та зрабі́лі са́мі

2) сябе́, -ся

We didn’t neglect ourselves — Мы не занядба́лі сябе́

We hid ourselves — Мы схава́ліся

We washed ourselves — Мы памы́ліся

We came to ourselves — Мы апа́мяталіся

- We are not ourselves

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ву́сы (род. вусо́ў, ед. вус) м. усы́;

пасме́йвацца ў в. — посме́иваться в усы́;

са́мі з вуса́мі — са́ми с уса́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанта́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Тое, што заснавана на творчым уяўленні, на фантазіі.

Ф. народных паданняў.

2. Што-н. нерэальнае, немагчымае.

Асушыць такое балота!

Гэта ж ф.!

3. Жанр мастацкай літаратуры, кіно і мастацтва, у творах якога адлюстроўваюцца выдуманыя, звышнатуральныя падзеі і з’явы, а таксама самі такія творы.

Навуковая ф.

|| прым. фантасты́чны, -ая, -ае. Ф. раман.

Фантастычная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пападпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падпаліць усё, многае. [Андрыян:] — Каторыя танкі выйшлі са строю ў баі, а большасць дык мы самі пападпальвалі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)