разворо́чать сов., прост. развярну́ць, разваро́чаць, мног. паразваро́чваць, раскіда́ць, мног. параскіда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перары́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае.

Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. перан. У пошуках чаго-н. раскідаць, перакапаць усё.

П. усе рэчы ў каморцы.

|| незак. перарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ted

[ted]

v.t. (-dd-)

раскіда́ць, разьбіва́ць (пако́сы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

развора́шивать несов. развару́шваць, разваро́чваць; (сено в прокосах) разбіва́ць, растраса́ць, раскіда́ць, раскі́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Растыльбушы́ць, ростыльбушы́тыраскідаць, растрыбушыць’ (Лексика Пол.). Утворана ад тэльбух ’чэрава’ (гл.) аналагічна да растрыбушы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расшабуня́ць (рышшыбуня́ць) ’раскідаць’ (чавус., Нар. сл.), расшабуня́цца ’паводзіць сябе больш развольнена, бессаромна’ (Нас.). Да шабуняць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

szastać

незак.

1. шамацець; шоргаць; шаркаць;

2. кідаць; раскідаць;

szastać pieniędzmi — раскідаць грошы, раскідацца грашыма;

szastać obietnicami — кідаць абяцанкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Разме́ткі ’расліна свінакроп, Spergula’ (Кіс.). Ад рус. размета́тьраскідаць’. Матывацыяй паслужыў знешні выгляд расліны — распасцёртыя па зямлі сцяблы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разры́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рыю; зак., што.

Рыючы, раскідаць, развярнуць. Свіння разрыла двор. □ Дзік разрыў бурты бульбяныя. Караткевіч. // Разграбаючы (зямлю, снег і пад.), зрабіць паглыбленне. Разрыць яму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Развалі́цца ’разбурыцца’ (лід., Сл. ПЗБ), ’шырока рассесціся, заняць шмат месца’ (Сцяшк. Сл.), развалі́цьраскідаць, разбурыць’ (Сцяшк.). Ад раз- і валі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)