Распа́х ’разора’ (касцюк., ЛА, 2). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад рэдкага распаха́ць ’узараць’; параўн. распаха́ць, распа́хваць ’абганяць бульбу’ (ЛА, 2), сюды ж распаха́ць ’разарваць’: распахала прарэз у рубашцы (Жд. 3) з метафарычным пераносам. Страхаў (Palaeoslavica, 13, 1, 9) лічыць значэнне ’араць’ у *paxati (гл. пахаць) другасным, узнікшым на базе сакральнага абворвання ў паўночназаходніх рускіх гаворках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́рці ’зняць з паверхні, саскрабеш’, ’намуляць’, ’ператварыць у аднародную масу’, ’апрацаваць (лён)’, ’змарнаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), ’правесці (час)’ (Ласт.), ’запаліць (запалку)’, ’памыць (падлогу)’ (Мат. Гом.), ’з’есці’ (люб., Нар. ск.), сцерць ’перацерці, выцерці’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг.), сцёрці ’расціснуць, разарваць на дробныя часткі’ (Варл.). Да церці (гл.) у розных значэннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Падняць угору ўсё, многае. Пазадзіраць аглоблі ўверх. Пазадзіраць вышэй галовы. □ Пазадзіралі дзюбы ў неба Асілкі-краны, як буслы.Броўка.// Загнуць, задраць уверх усё, многае. Пазадзіраць пазногці.
2. Забіць, разарваць усіх, многіх. Хацеў [Рыгор] ускінуць на плечы кажух, выйсці на двор ды паглядзець, каб хоць не падкапаліся [ваўкі] пад хлеў ды не пазадзіралі авечак.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразрыва́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разарваць усё, многае або ўсіх, многіх. І ўсе добра памятаюць той выпадак, калі ў аднаго чалавека свіння паразрывала сваіх парасят пасля таго, як вядзьмарка палюбавалася на іх.Дамашэвіч.— Мо пачнём дабываць тол? — успамінаю. — У-у-у! — Не паразрывае нас? — Пакажы хоць, як гэта робіцца!Карпюк.
паразрыва́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разрыць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрыва́цьIнесов.
1. (разделять на части) разрыва́ть; (умерщвлять, разрывая — ещё) расте́рзывать;
2.перен. (прекращать) разрыва́ть, порыва́ть;
1, 2 см.разарва́ць
разрыва́цьIIнесов. (рылом — о животных) разрыва́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
загры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. загрыз, ‑ла; зак., каго.
1. Грызучы зубамі, давесці да смерці; разарваць. Ваўкі загрызлі каня.
2.перан.Разм. Змучыць, давесці да цяжкага душэўнага стану папрокамі, прыдзіркамі і пад. — Глядзі ж не забудзься каня папасвіць, а то Рыгор загрызе нас з табою.Якімовіч.// Замучыць (пра пачуцці). — Ох, унучак, хаця ў сумлення і няма зубоў, але яно можа загрызці да смерці.Капусцін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Та́ргаць ’трымаць’: не хачу, каб мяне таргалі (гродз., Сл. ПЗБ). Імаверна, з польск.targać ’смыкаць, цягаць, разрываць’ з семантычнымі зменамі (недакладная семантызацыя або ўжыванне слова).
Тарга́ць ’тузаць, смыкаць, церабіць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ’тузаць, торгаць’ (Стан.). Да торгаць (гл.) з адлюстраваннем акання ў першым складзе ў сувязі з канцавым націскам, хутчэй за ўсё, паводле сказа́ць — сказану́ць, гл. таргануць. Параўн. рус.расторга́ть — расто́ргнуть ’разарваць’, гл. Фасмер, 4, 83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разарва́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адразарваць.
2.узнач.прым. Парваны, разадраны. Разарваны мех. □ — Толькі вось разлупіў... — Федзя павярнуўся да хлопцаў спінай, паказваючы разарваныя ніжэй пояса штаны.Ваданосаў.І цені белых вадзяных лілей на дне става былі, як заўсёды, чамусьці не круглыя, а нагадвалі разарваныя пальмавыя лісты.Караткевіч.// Пашкоджаны выбухам. Варожы танк нерухома застыў з разарванымі гусеніцамі.Гурскі.
3.узнач.прым. Адрывачны, пазбаўлены сувязі, цэласнасці. Разарваныя фразы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Fésself -, -n
1) кайданы́
2) вяры́гі
3) пу́ты;
in ~n schlágen* закава́ць у кайданы́;
die ~n ábstreifen скі́нуць пу́ты;
die ~n spréngenразарва́ць пу́ты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)