загрызці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. загрыз, ‑ла; зак., каго.

1. Грызучы зубамі, давесці да смерці; разарваць. Ваўкі загрызлі каня.

2. перан. Разм. Змучыць, давесці да цяжкага душэўнага стану папрокамі, прыдзіркамі і пад. — Глядзі ж не забудзься каня папасвіць, а то Рыгор загрызе нас з табою. Якімовіч. // Замучыць (пра пачуцці). — Ох, унучак, хаця ў сумлення і няма зубоў, але яно можа загрызці да смерці. Капусцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)