1. Апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле. У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчах палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы.Крапіва.У збожжа ўсякае ніва прыбралася, — Хараства там якога няма!Купала.// Пра збажыну, якая расце на полі. Нерухомыя разлівы пшанічнай нівы нібы абсыпаліся драбнюткімі бліскаўкамі.Беразняк.
2.перан. Галіна дзейнасці. — Жадаю поспехаў на высакароднай ніве асветы, — пакланіўся .. [аграном] Рыце.Васілевіч.Піліп Пестрак раней за Танка выйшаў на літаратурную ніву.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак.
1. Верчучы, падлажыць пад сябе; падгарнуць. Піліп Андрэевіч узяў у мяне папяроску, закурыў, ямчэй падвярнуў пад галаву падушку.Краўчанка.
2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць; вывіхнуць. Пасля дажджу раз пакаўзнулася [Маня] на роўнай дарозе, упала і падвярнула нагу.Васілевіч.
3. Крута звярнуўшы, пад’ехаць куды‑н.; накіраваць. Падвярнуць падводу да крайняй хаты. Падвярнуць лодку да берага.
4. Падварушыць, крыху павярнуць. Падвярнуць сена.
5.безас. Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю і пад. Стала душна, падвярнула пад грудзі. Блажыла.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарля́к, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і горла (у 1 знач.). Стораж Піліп урачыста выцягнуў з-за пазухі пляшку гарэлкі. — Можа, і ў твой гарляк, Піліпе, перападзе кропля, — сказаў ён, ні да кога не зварачаючыся.Колас.
2. Частка шчытападобнага храстка, якая выдаецца ўперад; кадык. На зморшчанай, хударлявай шыі х[одыра]м хадзіў востры, нібы яловы сучок, гарляк.Бядуля.
3. Тое, што і горла (у 2 знач.). [Кірыла] агледзеў прыладдзе, паспрабаваў пакруціць за корбу, падзівіўся, як праз гарлякі белаю цягучаю гумаю вылівалася малако.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАСПАДАРО́Ў (Піліп Паўлавіч) (1865, в. Забаб’е Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 9.7.1938),
рускі і бел.нар. казачнік. У 1905 за ўдзел у сял. выступленні на Магілёўшчыне сасланы пажыццёва ў Алонецкую губ. (в. Шуя). Пасля вызвалення з-пад нагляду паліцыі ў 1907 перасяліўся ў Петразаводск. Працаваў кавалём на Аляксандраўскім з-дзе. Казачны рэпертуар засвоіў у дзяцінстве ад аднавяскоўца, прыгоннага селяніна К.К.Шаўцова. У 1937—38 ад яго фалькларыст М.У.Новікаў запісаў 106 казак, прыказкі, загадкі. Традыц. для бел. казачнага эпасу антыпамешчыцкая, антырэліг. і антыклерыкальная накіраванасць характэрна і для казак Гаспадарова («Салдацкія сыны», «Пра дурнога Амелю», «Пра залатое яечка», «Поп і работнік», «Каваль і поп», «Праўда пра святога Феадосія»). На аснове традыц. сюжэтаў стварыў казкі на сав. тэматыку («Як мужык і рабочы праўду шукалі», «Чырвоныя арляняты», «Як Мар’я з Іванам зраўняліся»). Казкі Гаспадарова вылучаюцца шырокім выкарыстаннем сродкаў традыц. фальклорнай паэтыкі, трапных прыказак, загадак, майстэрствам дыялогаў. Чарадзейныя казкі Гаспадарова паводле стылю блізкія да яго быт. казак. Казка Гаспадарова «Салдацкія сыны» ў перакладзе на ням. мову Г.І.Грыма ўвайшла ў складзены Л.Р.Барагамзб. «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966, 10-е выд. 1980).
Тв.:
Сказки Ф.П.Господарева. Петрозаводск, 1941;
У кн.: Песни и сказки на Онежском заводе. Петрозаводск, 1937.
Пашкодзіць (якую‑н. частку цела), не ўкрыўшы ад моцнага марозу, холаду. Заснуў быў [Завішнюк], змарозіў і рукі, і ногі, і твар.Пташнікаў.// Прымусіць азябнуць, прамерзнуць, пратрымаўшы доўга на марозе, холадзе. Вядзі дзяцей у хату, бо змарозіш, на холадзе.
змаро́зіць2, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., што.
Разм. Сказаць што‑н. недарэчнае, неразумнае. Піліп некаторы час думае, потым падымае руку: — Дзед Архімед! Скажыце, за што вам медаль далі? — Усе заміраюць і сядзяць, нібы мышы пад мятлой. І трэба ж такое змарозіць!Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набо́й, ‑ю, м.
1. Зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам. Дзед Піліп узяў сваю двухстволку, праверыў набоі і павесіў над самым ложкам.Ваданосаў.[Бацька] выбраў сыну стрэльбу і сам набіў тры набоі на качак.Караткевіч.// Зарад шроту, карцечы і пад. Дзік ходу, а паляўнічыя яшчэ па набат ў бакі ўсадзілі яму.Пальчэўскі.
2.Уст. Баявы снарад, патрон і пад. — Трос акопы, ірваў целы Гарматы набой.Куляшоў.Сярод .. [нямецкіх] танкаў пачалі рвацца набоі з артылерыі, якая абазвалася з горада.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак.
1.што і ўчым. Нагрэць паленнем 1 (пра печы, грубкі). Стораж Піліп, не скупячыся, напаліў печы.Колас.// Падняць тэмпературу ў памяшканні. Напаліць у хаце. □ Аддубасілі.. [мужа Амельяніхі] панскія служкі ў лесе, куды ён пайшоў назбіраць галля, каб напаліць у лазні.Кавалёў.
2.што. Нагрэць да вельмі высокай тэмпературы. Напаліць жалеза. Сонца напаліла зямлю. □ Сонца ўсё перагрэла, напаліла да апошняй мяжы, здаецца, расплавілася само.Ракітны.
3.чаго. Нагатаваць у нейкай колькасці шляхам перапальвання. Напаліць вугалю з дрэва.
4.чаго. Разм. Расходаваць у нейкай колькасці. Напаліць электрычнасці на два рублі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Жыць, рабіць гнёзды (пра птушак). Гусі і качкі гнездзяцца над самай вадою.Чорны.— Я зварачаў увагу на тое, што ёсць такія мясціны, дае птушкі не хочуць гняздзіцца і спяваць, а стараюцца абмінаць іх.Колас.// Мець прытулак, прыстанішча (пра людзей, звяроў, насякомых). — Вы думаеце — многія ведаюць пра падзямелле? — сказаў дзед Піліп. — Дзе там! Людзі здаўна стараліся абыходзіць гэта месца, бо тут вечна гняздзіўся ўсякі зброд...Ваданосаў.
2.перан. Моцна трымацца, караніцца ў кім‑, чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). [Крамарэвіч] некалькі разоў на ноч курыў і ўжо заваду не было таго цяжкага, што раней гняздзілася ў душы яго.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́РБІС (Аляксандр Лаўрэнавіч) (псеўд.Стары Піліп; 20.10.1885, Вільня — 20.3.1922),
дзеяч бел.нац.-вызв. руху. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), чл. яе ЦК. У ліст.—снеж. 1905 пад яго кіраўніцтвам ў Мейшагольскай вобл. Віленскага пав. ўзнікла «Мейшагольская рэспубліка». З пач. 1906 у Мінску вёў агітацыю і арганізоўваў забастоўкі рабочых-сталяроў Мінска і с.-г. рабочых Навагрудскага пав. У жн. 1906 арыштаваны і да 1909 зняволены ў турме. Пасля працаваў у Віленскім т-ве сельскай гаспадаркі, з 1915 — у Нар. банку ў Маскве. У 1917 узначальваў Маскоўскую арг-цыю БСГ. У 1918 консул Бел.Нар. Рэспублікі ў Маскве. З лют. 1919 у ВСНГ РСФСР, з мая 1919 у Наркамземе Літ.-Бел. ССР. У 1920 удзельнічаў у выданні газ. «Савецкая Беларусь». У 1921 уступіў у Камуніст. партыю. З ліп. 1921 нам. наркома замежных спраў БССР, адзін з арганізатараў Т-ваЧырв. Крыжа БССР. Чл.ЦВКБССР у 1921—22. Выступаў у абарону самастойнасці Сав. Беларусі, яе тэр. цэласнасці, культ.-духоўнай самастойнасці. Прапагандаваў неабходнасць кансалідацыі ўсіх плыняў бел.нац. руху, у т. л. на эміграцыі. Яго ідэі, погляды і дзейнасць паўплывалі на фарміраванне дзярж. палітыкі БССР у 1920-я г., спрыялі ўзбуйненню тэр.БССР. Аўтар навук. працы «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі» (1920, апубл. ў 1922), арт. «Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху» (апубл. 1921). Вядомы як акцёр, чытальнік і рэжысёр, адзін са стваральнікаў бел.прафес. тэатра. Удзельнічаў у рабоце Першай бел. трупы І.Буйніцкага, Бел.муз.-драм. гуртка ў Вільні. Паставіў спектаклі «Па рэвізіі» (1906) і «Пашыліся ў дурні» (1910) М.Крапіўніцкага, «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1915).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
смарка́ч, ‑а, м.
1.толькімн. (смаркачы́, ‑оў). Слізь, якая выцякае з носа, збіраецца ў носе. — Смаркачы яшчэ з носа цякуць, а збіраюцца свет перайначыць... Божа ты мой, божа! от дачакаліся! — гаротна выгукваў дзед Піліп.Колас.— Смаркачы вытры! — злосна сказала сакратарка і рушыла назад у пакой.Навуменка.
2. Адна кропля гэтай слізі. Смаркач пад носам.
3.Разм.зневаж. Пра дзіця. Гэтак ішлі гады за гадамі. З смаркача выцягнуўся я ўжо на ладнага дзецюка.Ядвігін Ш.// Пра маладога нявопытнага ў справах чалавека. [Глушак:] «Зноў гэты смаркач [Сцяпан] утыкае нос свой куды не трэба!»Мележ.— Хо! Р-работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Ну, скажы ты мне, смаркач! — загарлапаніў .. [шафёр], паглядваючы то на застаўку, то на мяне.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)