недаспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

Паспаць менш, чым трэба; не выспацца.

|| незак. недасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. недасыпа́нне, -я, н.

Хранічнае н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяціба́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пяць балаў. Пяцібальны вецер.

2. Разлічаны на пяць балаў. Пяцібальная сістэма ацэнкі паспяховасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцівярсто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Працягам у пяць вёрст. Пяцівярстовая адлегласць.

2. Маштабам пяць вёрст у цалі. Пяцівярстовая карта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пецярня́ (піцірня) ’рука, пяць пальцаў’ (Бяльк., Варл.). Ад пяцёра (зборны лічэбнік) < пяць (гл.) і суф. ‑ня (Сцяцко, Афікс. наз., 215–216). Параўн. рус. пятерница ’тс’, пятерня ’пяць (коней), лапа, рука’. Аналагічна пецерня ’50 снапоў’ (ТС) = ’пяць дзесяткаў (снапоў)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

1. гл. матаць¹.

2. Матаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці.

Н. пяць клубкоў нітак.

|| незак. намо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрыпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.

1. Утвараць хрыплыя гукі.

Дзед цяжка дыхае і хрыпіць.

2. Хрыпла гучаць.

Радыёпрыёмнік хрыпіць.

|| наз. хрыпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

five thousand

пяць ты́сячаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПЕНТАГРА́МА (ад грэч. pente пяць + gramma лінія),

правільны выпуклы пяцівугольнік, на старанах якога пабудаваны роўнабаковыя трохвугольнікі аднолькавай вышыні. Можа быць утворана прадаўжэннем старон правільнага пяцівугольніка. або яго дыяганалямі. У сярэднявеччы — магічны знак.

т. 12, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пяцірублёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў пяць рублёў. Пяцірублёвая аблігацыя.

2. Коштам у пяць рублёў. На сцяне весела цікаў пяцірублёвы гадзіннік. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гак:

пяць з гакам разм. gut fünf, über fünf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)