шведская пісьменніца. Чл. Шведскай акадэміі (з 1914). Скончыла настаўніцкую семінарыю ў Стакгольме (1885). Літ. поспех прынёс раман пра жыццё шведскай правінцыі «Сага пра Ёсту Берлінга» (1891). Аўтар навел (зб-кі «Нябачныя ланцугі», 1894; «Тролі і людзі», т. 1—2, 1915—21), раманаў («Іерусалім», т. 1—2, 1901—02; «Дом Лільекроны», 1911; «Імператар Партугальскі», 1914; «Адступнік», 1918), гіст. трылогіі (раманы «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», «Шарлота Лёвеншольд», абодва 1925; «Ганна Сверд», 1928). Пісала легенды, кнігі для дзяцей. Яе творы прасякнуты духам хрысц. гуманізму, у іх спалучэнне рэалізму з рамант. фантастыкай, вытанчаны псіхалагізм у паказе чалавечых характараў і выразны лірычны пачатак. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў Т.Тамашэвіч. Нобелеўская прэмія 1909.
Тв.:
Бел.пер. — Пярсцёнак Лёвеншольдаў // Уэлс Г., Лагерлёф С. [Раманы]. Мн., 1997;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—4. СПб.,1991—93.
Літ.:
Неустроев В.П. Литература скандинавских стран (1870—1970). М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЬМО́НТЫ,
курганны могільнік балта-славянскага насельніцтва (8—10 ст.) на тэр.б. маёнтка Бяльмонты каля в. Ахрэмаўцы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Даследаваны 14 курганоў у 1892, 1938, 1970-я г. і 1982. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены жал. і бронзавыя спражкі, пярсцёнак, лунніцападобныя скроневыя кольцы, фрагменты бронзавага ўпрыгожання, ляпныя пасудзіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Таркано́к ’шпілька для валасоў, заколка’ (Касп.). Да папярэдняга слова, параўн. жуковіна ’пярсцёнак’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУ́РКІ,
курганны могільнік дрыгавічоў 11—13 ст. каля хутара Гуркі Брэсцкага р-на. 173 курганы, з іх 25 даследаваны. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на З і У з выцягнутымі ўздоўж тулава рукамі. Знойдзены фрагменты рыфленага ганчарнага посуду з адагнутым венчыкам, глінянае прасліца, сярэбраны віты пярсцёнак, жал. нажы. Адно з пахаванняў воіна, магчыма, не мясц. паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРБАНТО́ВІЧ Анатоль Станіслававіч (13.5.1941, в. Ордаць Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.3.1970),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у газ. «Піянер Беларусі» і час. «Бярозка». Друкаваўся з 1959. Аўтар зб-каў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), у якіх змешчаны вянкі санетаў «Васілёк», «Курганы», «Салдат», балады, лірычныя вершы пра маладосць, хараство жыцця, каханне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зло́тнік, ‑а, м.
Уст. Тое, што і залатар (у 1 знач.). Перш уздумалася .. [Любе] несці пярсцёнак да злотніка, каб той пераліў яго на завушніцы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БА́ЙРОЙЦКІ ТЭА́ТР, Байрэйцкі тэатр (ням. Festspielhaus літаральна Дом урачыстых паказаў),
оперны тэатр у г. Байройт (Баварыя). Створаны па задуме Р.Вагнера, прызначаны для выканання яго твораў. Адкрыты ў 1876 яго тэтралогіяй «Пярсцёнак нібелунга». З 1882 дзейнічае ў час штогодніх Байройцкіх фестываляў, прысвечаных творчасці Вагнера. Спектаклямі тэатра кіравалі дырыжоры Г.Рыхтэр, Ф.Мотль, Р.Штраус, К.Мук, А.Тасканіні, В.Фуртвенглер, Г.Караян і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сыгне́т ’пярсцёнак з пячаткай’ (Нас., Сцяшк.), сыгнэ́т ’тс’ (Касп.), ’залаты пярсцёнак’ (маладз., Гіл.). Ст.-бел.сыкгнетъ (сегнетъ, сегнитъ, секгнетъ, сигнетъ, сыгнетъ) ’тс’ з 1498 г., запазычанне са ст.-польск.sygnet (XV ст.), якое з с.-лац.signetum (Булыка, Лекс. запазыч., 34), што да лац.signum ’знак’ (Брукнер, 528).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арміля́рны
(ад лац. armilla = бранзалет, пярсцёнак)
астр. кольцападобны;
а-ая сфера — тое, што і арміла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)