It is claimed that television corrupts. Існуе думка, што тэлебачанне разбэшчвае.
2. падкупля́ць, дава́ць ха́бар
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
душо́к, ‑шка, м.
1.Спец. Слабы, ледзь улоўны пах ад чаго‑н. Яшчэ і цяпер адчуваўся тут душок дзёгцю і тарпатыны.Колас.//Разм. Непрыемны пах ад чаго‑н., што пачынае псавацца, загніваць. Мяса з душком.
2.перан.Іран. Ледзь прыкметнае праяўленне схільнасці да чаго‑н. (у поглядах, настроях). Ліберальны душок. □ — Чакаеш, пакуль [збожжа] высыплецца? Ведаю я твой кулацкі душок!Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіць з рус.мозглый < мо́згнуть ’гніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав.мъждивъ, измъждити ’аслабець’, рус.мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́гнуць ‘выдаваць працяглыя глухія гукі’ (Нас., Байк. і Некр.): на ўси животы стогнець (Нас.). Гл. стагнаць. Сюды ж стогоне́ць ‘гудзець, аддавацца гулам’ (ТС), што можна разглядаць як другаснае пашырэнне асновы, і стогне́ць ‘дрэнна захоўвацца, псавацца’ (ТС) — магчымы ітэратыў да стагнаць з семантыкай ‘дрэнна сябе адчуваць; дрэнна пачувацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
addle
[ˈædəl]1.
v.t.
1) блы́таць, зьбіва́ць з панталы́ку, бянтэ́жыць
2) псава́цца, ту́хнуць (пра яйка)
2.
adj.
1) збаламу́чаны; зблы́таны
2) сапсава́ны, ту́хлы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)