ДЫПЛО́М (франц. diplóme ад грэч. diploma ліст, дакумент, складзены ў дзве столкі),
1) афіцыйнае пасведчанне аб заканчэнні навуч. установы, прысуджэнні вуч. ступені, прысваенні вуч. звання, атрыманні прэміі (Д. лаўрэата) і інш. 2) Афіцыйнае пасведчанне аб навук. адкрыцці або вынаходстве.
3) Узнагарода за пэўныя заслугі, дасягненні, поспехі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэтэндэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто прэтэндуе на што‑н., мае падставы на валоданне чым‑н., на атрыманне чаго‑н. — Скажыце, між іншым, — Ваўчок павярнуў на мяне твар і прыцішыў голас, — .. ёсць, акрамя нас, сёлета сур’ёзныя прэтэндэнты на пераходны сцяг Савета Міністраў і ЦК?Хадкевіч.// Той, хто прэтэндуе на атрыманне якога‑н. звання, узнагароды і пад. за выкананую працу. Прэтэндэнт на атрыманне ступені кандыдата навук. Прэтэндэнт на атрыманне дзяржаўнай прэміі.
[Ад лац. praetendens, praetendentis — які дамагаецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУ́УЗІК ((Kuusik) Ційт) (Дзітрых; 11.9.1911, г. Пярну Эстонія — 15.8.1990),
эстонскі спявак (барытон), педагог. Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1938). Да 1940 саліст Венскай оперы. У 1944—88 (з перапынкам) саліст т-ра оперы і балета «Эстонія» (Талін). З 1940 выкладаў у Талінскай кансерваторыі (з 1947 праф). Валодаў голасам вял. дыяпазону з багатай тэмбравай афарбоўкай. Выконваў партыі высокага баса і лірычнага барытона: Раю і Вамба («Пясняр свабоды» і «Агні помсты» Э.Капа), Яўген Анегін (аднайм. опера П.Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Князь Ігар (аднайм. опера А.Барадзіна), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно). 1-я прэмія Міжнар. конкурсу вакалістаў у Вене (1938). Сярод вучняў Г.Отс. Дзярж.прэміі Эстоніі 1949, 1959, 1967. Дзярж.прэмііСССР 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎ (Мікалай Фёдаравіч) (22.5.1914, г. Сасава Разанскай вобл., Расія — 1988),
расійскі канструктар аўтам. стралковай зброі. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Тульскі мех.ін-т (1941). З 1941 на з-дзе абароннай прам-сці. Стварыў 9-мм пісталет (ПМ-9), 23-мм авіяц. пушку (разам з інш.). Дзярж.прэмііСССР 1952, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАП ((Kapp) Эўген) (26.5.1908, г. Астрахань, Расія — 29.11.1996),
эстонскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1956). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Талінскую кансерваторыю па класах фп. і кампазіцыі (1931, клас А.Капа), з 1945 выкладаў у ёй (з 1947 праф., у 1952—64 рэктар). Аўтар першых эст.сав. оперы «Агні помсты» (паст. 1945) і балета «Калевіпоэг» (паст. 1948). З інш. твораў: оперы «Пясняр свабоды» (паст. 1950), «Рэмбрант» (паст. 1975), «Зімовая казка» (дзіцячая, паст. 1958), балет «Золатапапрадухі» (дзіцячы, паст. 1956); араторыя «Эрнст Тэльман» (1977); кантаты; 3 сімфоніі (1942—64), 6 сюіт і 4 уверцюры для сімф. аркестра; канцэрты для фп, (1970), флейты (1976), канцэрціна для скрыпкі (1973), флейты (1965) з аркестрам; камерна-інструментальныя творы; хар. і сольныя песні; музыка да кінафільмаў. Сярод вучняў Э.Тамберг. Дзярж.прэмііСССР 1946, 1949, 1952. Дзярж.прэміі Эстоніі 1948, 1950, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭМІ́РАВАННЕ (ад прэмія),
від матэрыяльнага стымулявання і заахвочвання работнікаў за канкрэтныя поспехі ў асабістай і калект. працы. Распрацоўка і ўкараненне сістэм П. ажыццяўляецца прадпрыемствам, а правільнасць выбару асн. яго элементаў (паказчыкі і ўмовы, колькасць прэміраваных, памер прэміі) ацэньваецца з пазіцый забеспячэння прынцыпу аплаты за працу і адпаведнасці эфекту, які павінен выяўляцца ў эканоміі выдаткаў на вытв-сць прадукцыі (работ, паслуг) і прырашчэнні прыбытку. П. можа быць штомесячнае, штоквартальнае, па выніках працы за год або інш. перыяды ў залежнасці ад асаблівасцей вытв-сці і працы, характару ўстаноўленых паказчыкаў, наяўнасці неабходных звестак аператыўнага і бухгалтарскага ўліку; таксама перыяды, што вызначаюцца сезоннасцю работ, працягласцю вытв. цыкла і інш. Памеры прэмій кожнага работніка вызначаюцца ў працэнтах да зарплаты па тарыфных стаўках (здзельных расцэнках), службовых акладах або ў памерах да -мінімальнай зарплаты. Ва ўсіх выпадках П. павінна быць забяспечана гарантаванасць крыніцы выплаты прэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
журы́
(фр. jury)
1) група спецыялістаў-экспертаў на конкурсе, спаборніцтве, выстаўцы, якая вызначае ступень майстэрства ўдзельнікаў і прысуджае прэміі і ўзнагароды;
2) калегія прысяжных (непрафесіянальных суддзяў), якія ўдзельнічаюць у разглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў у Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАНГ ТХАЙ ШОН (Dang Thai Son; н. 1958),
в’етнамскі піяніст. Нар.арт. В’етнама (1984). Музыцы вучыўся ў маці, вядомай піяністкі, потым у Маскоўскай кансерваторыі. Гастраліруе. Вытанчанасць і філіграннасць выканальніцкай манеры, «адэкватнасць» трактоўкі (асабліва твораў Ф.Шапэна) вылучылі яго як аднаго з лепшых піяністаў свету. Лаўрэат 1-й прэмііМіжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НЧАНКА (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 17.3.1937, г. Запарожжа, Украіна),
украінскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1965). З 1978 гал. рэжысёр Кіеўскага ўкр.драм.т-ра імя І.Франко Сярод пастановак: «Каменны ўладар» Л.Украінкі (1971), «Украдзенае шчасце» Франко (1979), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1980). Дзярж.прэміі Украіны імя Т Шаўчэнкі 1978 і СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КШЫНСКІ (Сяргей Аркадзевіч) (27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974),
рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 — 46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктар н.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж.прэмііСССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962.