лютэранская царква; помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Полацк Віцебскай вобл. Закладзена ў 1775 (верагодна, драўляная, няскончана). На мяжы 19—20 ст. (з 1901 існаваў прыход) узведзена мураваная кірха. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з боку гал. фасада далучаецца 2-ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам (першапачаткова высокі шатровы) з пінаклямі па вуглах, з процілеглага боку — 4-гранная апсіда з рызніцай. Гал. ўваход у 1-м ярусе вежы вылучаны стральчатым парталам, над якім — круглы аконны праём. Другі ярус мае 2 злучаныя стральчатыя аконныя праёмы. Абодва ярусы вежы завершаны ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам, вуглы дэкарыраваны лапаткамі. Вуглы асн. аб’ёму на гал. фасадзе і каля апсіды завершаны пінаклямі. Бакавыя фасады напачатку мелі стральчатыя аконныя праёмы, цяпер іх форма часткова зменена. У 1926 П.к. прыстасавана пад краязнаўчы музей (зроблена прыбудова да бакавога фасада, зменена ўнутр. планіроўка). Цяпер у будынку размешчаны Полацкі краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзве́ры, дзвярэй, Т дзвярамі і дзвярмі; адз.няма.
Праём у сцяне памяшкання для ўваходу і выхаду, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём. Прарэзаць дзверы. Знадворныя дзверы. Начапіць дзверы на завесы. Зачыніць дзверы. □ Дзверы расчыніліся, і Віктар з асалодаю нырнуў у густую цеплыню хаты.Зарэцкі.Пніцкі стаяў ужо па самым выхадзе, у дзвярах.Чорны.
•••
Глухія дзверы — дзверы, зробленыя для формы, а не для карыстання.
Царскія дзверы — сярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе.
Дзверы адчыненыперадкім, длякаго — мае свабодны доступ куды‑н.
Дзверы зачыненыперадкім, длякаго — не мае доступу куды‑н.
Дзверы не зачыняюцца (не стыкаюцца) — пра бесперапыннае хаджэнне то ў хату, то з хаты.
Дзверы ў дзверы — адзін насупраць другога (жыць, размяшчацца і пад.).
Дзень адкрытых дзвярэйгл. дзень.
Ламацца ў адчыненыя дзверыгл. ламацца.
Паказаць на дзверыкамугл. паказаць.
Пры зачыненых дзвярах — у прысутнасці толькі зацікаўленых службовых асоб.
Стукацца ў дзверыгл. стукацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́ша, ‑ы, ж.
Паглыбленне ў сцяне для змяшчэння там чаго‑н. У нішы на ўвесь рост, у батфортах, з крыжамі і рэгаліямі на грудзях, з аголенай шпагай у руцэ стаяла.. скульптура Суворава.Алешка.Пад нізкай столлю ў нішах сцен туляцца маленькія крамкі і майстэрні.В. Вольскі.// Паглыбленне, уступ, праём у чым‑н. Я схаваўся ад узрыву ў нішы замураваных дзвярэй.Шамякін.Туманіліся пылам і потам агромністыя нішы вокан.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
otwór, ~oru
otw|ór
м. адтуліна, дзірка; свідравіна; шчыліна;
~ór okienny — аконны праём;
~ór strzelniczy вайск. амбразура;
~ór wiertniczy — буравая свідравіна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
2. Пасадзіць каго‑н., схаваць што‑н. у памяшканні, у тайніку, наглуха заклаўшы муроўкай. Замураваць золата ў сцяне. □ Апавядаў ён, як дзяўчыну замуравалі ў слуп каменны.Дубоўка.
3.перан.Разм. Пакрыць снегам, лёдам; замарозіць. Прачнуўся Лёнька .. Працёр вочы, глянуў на вокны і сам сабе ўсміхнуўся: на шыбах густа разрасліся, як у казцы, белыя папараці — вокны за ноч замураваў мароз.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліхта́р, ‑а́, м.
1. Асвятляльны прыбор з крыніцай святла ў шкляным шары або футарале са шклянымі сценкамі. Вулічны ліхтар. Электрычны ліхтар. □ Вільготны туман засцілаў вуліцы, і ў ім цьмяна свяціліся ліхтары.Хадкевіч.Міканор Іванавіч апрануў ватоўку і пачаў запраўляць ліхтар.Даніленка.
2.перан.Разм. Сіняк, кровападцёк (на твары, пад вокам). Пераноссе распухла і пасінела, а пад вачыма з’явіліся страшныя фіялетавыя «ліхтары».Карпюк.
3. Шкляны праём у даху для натуральная асвятлення памяшкання (звычайна прамысловага), а таксама зашклёны выступ у будынку.
[Ад ням. Licht — святло.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люне́т
(фр. lunette)
1) ваен. палявое ўмацаванне, якое складаецца з аднаго-двух валоў (бруствераў) і рова ўперадзе;
2) прыстасаванне на металарэзных станках для дадатковага прытрымлівання пры апрацоўцы тонкіх і доўгіх загатовак;
3) архіт. арачны праём у скляпенні ці сцяне, гарызантальна абмежаваны знізу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падваро́тня, ‑і, ж.
1. Шчыліна паміж варотамі (радзей дзвярамі) і зямлёй. Грымеў ланцугом па дроце ад свірна да хлява здаравенны рыжы сабака, які да гэтага ляжаў у хляве, зашыўшыся туды праз падваротню.Дамашэвіч.
2. Дошка, якой закрываюць гэтую шчыліну; падваротніца. Мы асцярожна выцягнулі падваротню, паўзком пралезлі ў дзірку.Жычка.
3.Праём у доме або паміж дамамі для праезду, праходу ў двор (звычайна ў шматпавярховых будынках). Забегчы ў падваротню. □ Дзіцяняты, як вераб’і, кінуліся гарохам па дварах, падваротнях.Лынькоў.Натоўп разбегся. Аставаліся купкі загнаных у падваротні, прыціснутых да зачыненых пад’ездаў людзей.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пярсты́ ’выступы ў бярвенцах сцяны, якія ўваходзяць у праём’ (Мат. Маг.); сюды ж, відаць, ст.-бел.персть ’адзінка вымярэння даўжыні, роўная 2,7 см’ (Ст.-бел. лексікон). Несумненна, да прасл.*pьrstъ ’палец’, параўн. укр., рус.перст, польск.parst, чэш., славац.prst, в.-луж.porst, серб.-харв.пр̏ст, славен.pȓst, балг.пръст, макед.прст, ст.-слав.пръстъ ’тс’, да семантыкі параўн. па́лец ’палец’, ’выступ, які заходзіць у паз’ (ТС). Роднаснае літ.pir̃štas ’палец’, лат.pirsts, pìrksts ’тс’, ст.-прус.pirsten ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі балт.-слав.*prstos (Глухак, 507). Казлова (БЛ, 22, 105) на падставе роднасных ст.-в.-ням.first ’вастрыё, вільчак’, лац.postis ’слуп’, авест.paršta‑ ’спіна’ прапануе ўзнаўленне першаснага значэння ’выступ’. Рэканструкцыя семантычнага рэгіяналізма ў якасці будаўнічага тэрміна здаецца праблематычнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акно́, ‑а; мн. вокны, акон, вокнам; н.
1.Праём у сцяне будыніны для святла і паветра. Дом на пяць акон.// Зашклёная рама. Уставіць акно. Разбіць акно.// Падаконнік. Палажыць на акно. Сядзець на акне.// Растуліна ў якім‑н. апараце, машыне. Скідальнае акно ў жняярцы.//перан. Выхад, доступ да чаго‑н. Рэвалюцыя адкрыла нашым людзям акно ў шырокі свет.«Полымя».
2. Рэшткі вадаёма ў балоце, дрыгве; апарына. Дзе-нідзе свінцовымі вокнамі зманліва блішчалі праёмы вады.Ракітны.
3.Разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога.
•••
Венецыянскае акно — вялікае акно, якое складаецца з трох частак (звычайнага акна і двух паўакон па баках).
Глухое акно — акно, зробленае для формы, а не для карыстання.
Італьянскае акно — акно з трох ці чатырох створак.
Чортава акно — глыбокая ўпадзіна з вадою сярод балота.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)