неданошанасць цяжарнасці, заўчаснае спыненне цяжарнасці да тэрміну родаў. Уключае аборт ранні (да 12 тыдняў) і позні (ад 13 да 21 тыдня), заўчасныя роды (ад 22 да 38 тыдняў), аборт і роды, што не адбыліся, таксама «прывычнае» невыношванне (калі ў мінулым было 2 і больш выпадкаў Н.ц.). Бывае вынікам уздзеяння генет., эндакрынных, інфекц., сац.-эканам. і быт. фактараў, захворванняў палавых органаў і інш. Праявы: болевы сіндром, крывяныя выдзяленні і інш. Лячэнне тэрапеўт. і хірург. (па паказаннях). Жанчыны з фактарамі рызыкі Н.ц. назіраюцца ў спец. лячэбна-прафілакт. установах. Гл. таксама Неданошанае дзіця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕЙСТАЦЭ́НАВЫ АДДЗЕ́Л (ЭПО́ХА), плейстацэн (ад грэч. pleistos найбольшы + kainos новы),
ніжні аддзел антрапагенавай сістэмы (перыяду), апошні адрэзак ледавіковай гісторыі Зямлі, які адпавядае найб. працяглай эпосе антрапагенавага (чацвярцічнага) перыяду. Паводле розных ацэнак П.а.(э.) доўжыўся 0,7—3,5 млн.г. і завяршыўся 0,1 млн.г. назад. Ён падзелены на ніжні (ранні), сярэдні і верхні (позні) плейстацэн або эа-, меза- і неаплейстацэн. Характарызуецца глабальным пахаладаннем клімату Зямлі і чаргаваннем у сярэдніх шыротах халодных (ледавіковых) і адносна цёплых (міжледавіковых) інтэрвалаў. Тэр. Беларусі належыць да рэгіёнаў класічнага развіцця ледавіковых з’яў і падзей у плейстацэне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
запа́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што, накаго-што, сазлучн. «што» і без дап.
Абл. Забыць. — Нібы падмянілі мяне. Азарт такі да працы з’явіўся, да канала, што на ўсё запамятаваў.Галавач.Чытаючы, [Зося] запамятавала, што час быў позні і жыццё на вуліцы пачало глухнуць.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і сноўдацца. Быў ужо даволі позні вечар, даўно пачаўся каменданцкі час, але тут, дзе.. [дзяўчаты] ішлі, не заўсёды сноўдалі патрульныя.Кулакоўскі.Днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі.Чыгрынаў.Два аўтакраны сноўдалі ад склада да вагонаў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДО́ЦКА-ЗДО́ЎБІЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія каля 2250—1750 да н.э. жылі на тэр.Зах. Валыні і ў паўд. частцы Зах. Палесся; адна з шнуравой керамікі культур. Падзяляецца на 2 этапы: гарадоцкі (ранні) і здоўбіцкі (позні). Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам. На раннім этапе жыло ў наземных, на познім — у заглыбленых у зямлю жытлах; пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы ў курганных і грунтавых могільніках. Вырабляла керамічны посуд з шарападобным і пукатым тулавам, крамянёвыя долатападобныя прылады, каменныя зерняцёркі, касцяныя і бронзавыя ўпрыгожанні і інш. Даследчыкі адзначаюць яе ўплыў на ўсх.-палескія помнікі сярэднедняпроўскай культуры, была асн. кампанентам тшцінецкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЯДО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён эпохі позняй бронзы (11—9 ст. да н.э.). Назва ад в. Лебядоўка Кіеўскай вобл., дзе даследавана паселішча гэтай культуры. На думку некат. даследчыкаў, з’яўляецца познім этапам сосніцкай культуры. Частка даследчыкаў акрэслівае яе паўн. мяжу па р. Дзясна і Сейм, другія пашыраюць яе позні этап на ўсё Бел. Падняпроўе. Для Л.к. характэрны грубыя ляпныя гаршкі з дамешкамі жарствы ў гліну, цюльпанападобнай ці яйцападобнай формы, са слабапрафіляваным тулавам і вузкім няўстойлівым дном, пад венчыкам арнамент наколамі круглай палачкі. У Беларусі даследаваны паселішча Л.к. Заспа Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. і курганны могільнік Прыбар Гомельскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спазне́нне, ‑я, н.
Парушэнне тэрміну выканання, здзяйснення чаго‑н., больш позняя яўка каго‑н.; выкананне чаго‑н. у больш позні час. Лабановіч увайшоў у клас з некаторым спазненнем, мяркуючы, што, можа, яшчэ прыйдуць вучні.Колас.[Васю] вось і пра веснавую сяўбу трэба дбаць, каб, хоць і са спазненнем, управіцца з ёю.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАЗЕ́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі бронзы (2-я пал. 12—10 ст. да нашай эры) на тэр. стэпавай зоны Паўн. Прычарнамор’я (Украіна). Назва ад паселішча на беразе Белазерскага лімана каля г. Каменка-Дняпроўская (Запарожская вобл.). Насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах у наземных глінабітных жытлах з каменнымі падмуркамі і паўзямлянках. Аснова гаспадаркі — жывёлагадоўля і земляробства. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых (большасць) і курганных могільніках. Характэрны грубыя кухонныя гаршкі з наляпнымі валікамі і глянцаваны сталовы посуд, арнаментаваны канелюрамі, зубчатым штампам. Магчыма, носьбітамі Белазерскай культуры былі іранцы. Большасць даследчыкаў разглядае Белазерскую культуру як этап позназрубавай культуры, некаторыя — як позні этап сабацінаўскай культуры або як асобную культуру, блізкую да помнікаў тыпу фракійскага гальштата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНЕ́Ц (Rhinanthus),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі 6 відаў: З. летні (Rh. aestivalis), малы (Rh. minor), бяскрылы (Rh. apterus), позні (Rh. serotinus), вясенні (Rh. vernalis), чарнеючы (Rh. nigricans). Растуць на палях, лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным простым ці галінастым сцяблом выш. да 60 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, зубчастае, без прылісткаў. Кветкі няправільныя, двухгубыя, з цыліндрычнай трубкай, на кароткіх кветаножках, звычайна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — 2-створкавая каробачка. Для З. характэрны сезонны дымарфізм. Паўпаразіты — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Некат. віды (напр., З. летні, З. бяскрылы) — пустазелле, ёсць лекавыя і ядавітыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯЦЭ́НАВЫ АДДЗЕ́Л (ЭПО́ХА), міяцэн (ад грэч. meion менш + kainos новы),
ніжні аддзел неагенавай сістэмы (перыяду) у геахраналагічнай шкале; ранняя эпоха неагенавага перыяду геал.гіст. Зямлі. Пачаўся 23,8 млн. і доўжыўся да 5,32 млн. гадоў назад. М.а. (э.) падзяляецца на пададдзелы: ніжні (ранні), сярэдні і верхні (позні). На Беларусі на канец ранняга — пач. позняга міяцэну прыпадае кліматычны оптымум усяго неагену, калі прыродныя ўмовы нагадвалі сучасныя субтрапічныя. Намножыліся кантынентальныя адклады магутнасцю да 100—120 м (пяскі, алеўрыты, сапрапеліты, буры вугаль). Яны ўтвараюць брынёўскі і антопальскі надгарызонты, больш пашыраны на Пд. Да гэтай эпохі належаць большасць радовішчаў тугаплаўкіх і вогнетрывалых глін, Брынёўскае, Жыткавіцкае і Тонежскае радовішчы бурага вугалю (гл. адпаведныя арт.).