вы́пукліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Вылучыць, высунуць на першае месца; падкрэсліць. Выпукліць станоўчае ў рамане.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншакраі́нец, ‑нца, м.

Чужаземец, іншаземец. Першае, што заўважае іншакраінец, які ўступае на амерыканскую зямлю, — гэта рэклама. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́льма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Паўднёвае вечназялёнае дрэва з прамым негалінастым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў.

Какосавая п.

Фінікавая п.

Пальма першынствапершае месца ў дасягненні чаго-н., перавага ў чым-н. [ад звычаю ў Старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком].

|| прым. па́льмавы, -ая, -ае.

Пальмавая галіна.

Пальмавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбю́т

(фр. début)

1) першае выступленне артыста на сцэне, а таксама першае публічнае выступленне наогул (напр. д. спявачкі, літаратурны д.);

2) пачатак шахматнай або шашачнай партыі (параўн. мітэльшпіль, эндшпіль).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прато́н

(гр. proton = першае)

стабільная элементарная часціца атама з дадатным электрычным зарадам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

распаўсю́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць распаўсюджанага. Па сваёй распаўсюджанасці і прымяненню вуда займае першае месца сярод спартыўных рыбалоўных прылад. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцібо́рства, ‑а, н.

Комплекс спаборніцтва з шасці відаў спорту; спаборніцтва па праграме гэтага комплексу. Заваяваць першае месца ў шасціборстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРЫ́МАТ (ад лац. primatus першае месца, старшынство),

перавага, асноўнае значэнне, першаснасць.

т. 13, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аспрэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да аспрэчыць.

2. што. Імкнуцца дасягнуць чаго‑н. спаборніцтвам. Аспрэчваць першае месца на спаборніцтвах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыграма́дскі, ‑ая, ‑ае.

Шкодны для інтарэсаў грамадства; варожы грамадству. [Скуратовіч, Седас] — гэта людзі, у якіх на першае месца выступае антыграмадская звярыная сутнасць. Барсток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)