папіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Штурхаючы або падштурхваючы, прымушаць ісці куды‑н. або перамяшчаць у якім‑н. напрамку. Я далікатна, але настойліва папіхаў худую спіну Апанаса Прохаравіча да дзвярэй. Пянкрат. Чалавек у чырвонай шапцы і начальнікі з ліхтарамі папіхаюць паравоз ззаду. Самуйлёнак.

2. перан.; каго. Абыходзіцца зняважліва з кім‑н. Даўно.. [Платон] ведаў Юрку Хмялеўскага — працаўніка і гаротніка, якога і тут, у маёнтку, папіхалі хто куды хацеў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verlgern vt

1) перамяшча́ць; пераво́дзіць

2) (auf A) пераво́дзіць (размову на каго-н., на што-н.); перакла́сці (адказнасць на каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Вазіць на чым‑н. дзеля прагулкі, забавы. Катаць на машыне. Катаць на веласіпедзе. □ Бацька, стары неапалітанскі рыбак, меў лодку, на якой не столькі рыбачыў, колькі катаў на ўзмор’і турыстаў. Лынькоў.

2. Вазіць, перамяшчаць тое, што рухаецца пры дапамозе колаў. На гэтай дарожцы бабулі чамусьці любяць катаць каляскі з дзецьмі. Шамякін. [Юрка] доўга цешыўся сваім возікам, катаў яго па двары, пакуль не выйшла з хаты маці. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́зці, вязу, вязеш, вязе; вязём, везяце; пр. вёз, везла і вязла; заг. вязі; незак., каго-што.

1. Перамяшчаць каго‑, што‑н. пры дапамозе транспартных сродкаў. Вязуць бярвенні гонкія У вёску вазакі. Бядуля. // Перапраўляць каго‑н. куды‑н. сілай. Калі [Віцю] везлі.. з турмы ў Нямеччыну, хлопец прарэзаў сценку.. у вагоне і зноў вярнуўся ў атрад. Брыль.

2. безас.; перан. Тое, што і шанцаваць. Не вязе, падумаў я, І за што гарую? Доля горкая мая — Халастым памру я. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

shunt

[ʃʌnt]

1.

v.t.

1) пераво́дзіць (цягні́к) на запасны́ шлях; перамяшча́ць, манэўрава́ць на чыгу́нцы

2) Figur. збо́чваць, сыхо́дзіць з даро́гі

3) Electr. адгаліно́ўваць о́к)

2.

n.

1) чыгу́начная стрэ́лка f.

2) Electr. адгалінава́ньне то́ку, шунт -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

каці́ць, качу, коціш, коціць; незак.

1. каго-што. Рухаць, перамяшчаць які‑н. круглы прадмет, прымушаючы яго вярцецца. Каціць бочку. Каціць мяч. □ А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды. Колас. // Рухаць, везці што‑н. на колах. Шашура ў гэты час з двума таварышамі каціў на фланг процітанкавую гармату. Мележ. Па цяністай алеі малады мужчына асцярожна каціў дзіцячую каляску. Гроднеў.

2. што. Перамяшчаць сілай цячэння, павеву ветру і пад. Толькі Бярэзіна, вада ў якой пацямнела ад холаду і хмурнага неба, спакойна і велічна коціць сваю плынь. С. Александровіч. Наша возера хвалямі б’ецца, Коціць пену сваю на пяскі. Калачынскі.

3. перан.; што. Губіць, нішчыць (пра эпідэмія), павальную хваробу). Геня ніяк не мог адразу зразумець, што хоча сказаць Кася, бо тая так хвалявалася, нібы на ферме .. чума.. коціць усю жывёлу. Пташнікаў.

4. Разм. Тое, што і каціцца ​1 (у 2, 3, 4 і 5 знач.). І машына коціць.. мякка, бясшумна. Лынькоў. Па дарозе, уздымаючы слуп пылу, коціць на кірмаш айцец Парфіры. Чарот. А час ідзе, на захад коціць сонца. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сунуць (у 1–5 знач.).

2. каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў. Бядуля. Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця. Якімовіч.

3. безас. Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.

•••

Соваць (сунуць, тыцкаць) нос куды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.

Соваць (тыцкаць) пад нос каму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасоў, перэсоў ’жэрдка, падвешаная на бэльцы і працяглага« ад печы да пярэдняй сцяны, выкарыстоўваемая ў якасці вешалкі’ (слонім., Шн. 3; жытк., Мат. Гом.; ТС; Нар. сл.). Укр. вах.-валын. nupucóea ’бэлька ў гаспадарчым будынку’, рус. Пересов ’жэрдка з фіранкай, што аддзяляе пярэднюю частку хаты ад прасторы каля печы’, ст.-рус. пересовь ’брус, нясучая бэлька. маціца’ (XVI ст.). Усходнеславянскае. Першапачаткова, відаць, з *pro‑sov‑ъ жэрдка усоўвалася ў адтуліны ў бабках, на якіх яна вісела, параўн. польск. przesuwać (się)перамяшчаць, перасоўвацца, усоўвацца, пралазіць’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамлю Бел.-рус. ізал., 63). Аб уключэнні прыстаўкі *pro‑ ў *per‑ (> пера-) гл. ESSJ, 1, 164. Гл. таксама соваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shift2 [ʃɪft] v.

1. перамяшча́ць; перамяшча́цца;

shift the blame (onto others) зва́льваць віну́ (на і́ншых);

shift smb. from job to job пераво́дзіць каго́-н. з пра́цы на пра́цу

2. мяня́ць; мяня́цца;

shift from one foot to another пераступа́ць з нагі́ на нагу́;

The wind has shifted.Вецер змяніў напрамак.

shift one’s ground мяня́ць по́гляды;

shift for oneself BrE абыхо́дзіцца без (чыёй-н.) дапамо́гі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тра́нспарт

(ад лац. transportare = перамяшчаць)

1) галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў, а таксама сродкі для такой перавозкі (напр. чыгуначны т., аўтамабільны т.);

2) партыя грузаў, што прыбылі разам (напр. т. хлеба);

3) сукупнасць сродкаў перавозкі спецыяльнага прызначэння (напр. санітарны т.);

4) ваеннае судна для перавозкі грузаў, людзей (напр. мінны т., дэсантны т.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)