средосте́ние ср.

1. анат. міжсце́нне, -ння ср.;

2. перен., книжн. (преграда) перашко́да, -ды ж., перагаро́дка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дысепіме́нт

(ад лац. dissaepio = разгароджваць)

біял. двухслойная ўнутраная перагародка паміж сегментамі, утвораная перытанеальным эпітэліем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

да́йка

(англ. dike = літар. перагародка, каменная сцяна)

пластападобнае магматычнае цела (інтрузія), абмежаванае паралельнымі плоскасцямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыяфра́гма

(гр. diaphragma = перагародка)

1) мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной (у млекакормячых жывёл і чалавека);

2) прыстасаванне для змянення дыяметра дзеючай адтуліны ў фота- ці кінааб’ектыве;

3) вертыкальная сценка ў целе земляных і камененакідных плацін для забеспячэння іх воданепранікальнасці;

4) кальцавая перагародка ў трубаправодзе для стварэння перападу ціску, каб вызначыць расход вадкасці, газу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ператоч, ператоча, ператоччаперагародка’ (гродз., Сл. ПЗБ), ператопка ’міжвузелле ў саломіне, у сцябліне расліны’ (ТС). Да прасл. *per‑(ък]ъ,. *per‑tbkja, *per‑tъkъje < *per‑tbkati > пера‑ткацьперамыкаць < пера- і ткаць, тыкаць (гл.). Сюды ж, відаць, і польск. przetok ’перахват, перарэз, перагародка’ (Варш. сл., 5), паколькі ў ім магчыма варыянтнасць вакалізма. параўн. ściek/stok і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́пты

(лац. septum = перагародка)

перагародкі ў раслінных і жывёльных арганізмах паміж поласцямі або масамі клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Перасце́накперагародка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, з рус. (старааб рад екае?) простенок ’тс’, бо бел. прасценак — ’частка сцяны паміж вокнамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапярэ́ня, прапярэшія. прапярэннеперагародка’ (трак., астра в., Сняшк. Сл. і Сл. ПЗБ). Фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск. przepierzeń і е ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ся́кля ’ез’, ’праломка’ (лід., Сл. ПЗБ), сяклі́перагародка рэчкі нератам’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З літ. sė̃klius ’мель’ (Сл. ПЗБ, 5, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прані́жэньперагародка (у пакоі)’ (шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. przepierzenie ’тс’ (там жа, 4. 91), гл. там жа прапярэня. прапярэння (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)