*Перабэ́ндзаваць, пырыбэ́ндзюваты, пырибэ́ндзо̂ватэ ’гультаяваць, забаўляцца, нічога не рабіць, дарэмна праводзіць час’ (драг., Клім., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пэрэбэ́ньдювати ’перабіраць, капрызіць’ (Бес.), пырыбэндзюватэ ’перабіраць у ежы’ (кобр., Нар. лекс.). Укр.перебе́ндювати ’капрызіць’, ’балбатаць’, перебе́ндя, перебе́ндюха ’пустамеля, пераборлівы, капрызная’, перебе́нда ’жарт, балаканне, балбатня’. Арэальнае ўтварэнне ад формы 3 ас. адз. л. польск. дзеяслова przebyć ’правесці час’ — przebędzie > перебендя (як прыдзіра, гуляка, мурза, непаседа і інш.) з заменай прыстаўкі на пера-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nice
[naɪs]
adj.
1) прыго́жы, прые́мны, мі́лы
it is not nice — Гэ́та непрыго́жа
a nice face — прые́мны, мі́лы твар
nice weather — прые́мнае надво́р’е
a nice home — прыго́жы дом
2) ве́тлівы, ува́жлівы, до́бры
He was nice to us — Ён быў ве́тлівы з на́мі
3) даліка́тны; то́нкі
a nice problem — даліка́тная спра́ва
a nice ear — то́нкі слых
a nice distinction — то́нкая ро́зьніца
4) дакла́дны; перабо́рлівы, патрабава́льны
nice in his eating — перабо́рлівы ў е́жы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
3) які́ ма́е бага́тае ўяўле́ньне, з бага́тай фанта́зіяй
a fanciful writer — пісьме́ньнік з бага́тай фанта́зіяй
4) уя́ўны, нерэа́льны, фантасты́чны
a fanciful story — фантасты́чнае апавяда́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Го́рны1 ’гаротны, сумны’ (БРС). Гэта слова ў такім значэнні не сустракаецца ў іншых слав. мовах. Яго няма ў аглядзе Трубачова (Эт. сл., 7, 57–58), дзе разглядаецца матэрыял усіх слав. моў. Таму можна думаць, што гэта самастойнае ўтварэнне на бел. глебе ад го́ра (< прасл.*gorʼe ’гора, бяда і да т. п.’).
Го́рны2 ’фанабэрысты, выхвальны’, ’прыгожанькі, прыгожы’ (КЭС). Рус.дыял.гордно́й, го́рдный ’горды’, горно́й, го́рный ’тс’, польск.garny ’горды, пераборлівы’, серб.-харв.гр́дан, гр̑дан (у розных значэннях) і г. д. Прасл.*gъrdьnъjь, якое з’яўляецца вытворным пры дапамозе прыметнікавага суфікса *‑ьnъ ад прасл. прыметніка *gъrdъ. У бел. мове (як і некаторых іншых слав.) адбылося спрашчэнне кансанантнай групы ‑рдн‑ > ‑рн‑. Агляд форм, семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 208.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гало́дны
1.прил., в разн. знач. голо́дный;
г. звер — голо́дный зверь;
~ная смерць — голо́дная смерть;
г. паёк — голо́дный паёк;
2.в знач. сущ. голо́дный;
◊ сы́ты ~наму не спагада́е — посл. сы́тый голо́дного не разуме́ет;
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Малімонік, малімонічак, малімончык, маліму͡он ’пястун, распешчаны’, ’ахвочы да ласункаў, прысмакаў, ’пераборлівы ў ядзе’, ’чалавек, які карыстаецца прывілеямі і злоўжывае імі’ (Нас., Федар. 2; драг., З нар. сл., Нар. лекс.; КЭС, лаг.; Пан. дыс.), малімонка ’жанчына, разборлівая ў ежы’, ’фанабэрыстая жанчына’, ’пястуха’ (Нас.; віл., Нар. сл.), малімонтка ’какетка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); малімонікі ’ласункі, пяшчота, абяцанкі’ (Нас.), малімоніць ’песціць, як дзіцё’, малімоніцца ’ўдаваць сябе за малога’ (КЭС, лаг.), ’песціцца, як малыя дзеці, цырымоніцца’ (Нас.), малімон, марымон ’пірог з гатунковай пшанічнай мукі’, марымоны ’смачныя рэчы’ (ТС). Польск.malimończyk, marymontczyk ’вучань колішняй сельскагаспадарчай і лясной школы ў мястэчку Marymont, (якое нібыта з франц.Mariemont ’гара Марыі’) каля Варшавы, дзе быў і ўзорны млын, які малоў муку высокага гатунку’. Адсюль пазней значэнне ’печыва — далікатэс з марымонцкай мукі’ > ’ласунак’ > ’той, хто есць ласункі, далікатэсы’ > ’паніч, беларучка, пястун’ (Варш. сл., 2, 890; Карскі, 1, 148; 2–3, 101; Марозаў, Пыт. мовазн. і метад., 161).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАКАКО́ (франц. rococo),
стыль у еўрап. пластычных мастацтвах і архітэктуры 1-й пал. 18 ст.
Узнік у Францыі ў перыяд крызісу абсалютызму, адлюстраваў уласцівыя для арыстакратыі геданістычны настрой. імкненне ўцячы ад рэчаіснасці ў свет тэатралізаванай гульні. Сярэдневяковай рэліг. дагматыцы і строгай маралі проціпастаўляў вольны нораў, пераборлівы густ, патрабавальнасць у забавах. У краінах Зах. Еўропы і Расіі Р. — пераважна своеасаблівы мясц. варыянт позняга барока. Характарызаваўся надзвычайнай вытанчанасцю сродкаў маст. выразнасці, імкненнем да стварэння ўражання лёгкасці і прывабнасці. Стылявая сістэма Р. будавалася на поўным. адмаўленні архітэктонікі, на свабоднай і абстрактнай пластычнай мадэліроўцы прасторавых і арнаментальна-дэкар. кампазіцый. У пластычных мастацтвах Р. паўплывала на характар дэкору, які набыў падкрэслена мудрагелісты і ўскладнены характар. На раннім этапе развіцця Р. (1700—25, т.зв. стыль рэгенцтва) формы барока страцілі сваю манументальнасць. у афармленне памяшканняў уводзіўся дробны арнамент, прадметам інтэр’ера надаваліся вычварныя паверхні. Развіты этап Р. (1725—50, т.зв. стыль Людовіка XV) характарызаваўся выкарыстаннем складаных разных і ляпных узораў, завіткоў, ракайля і інш.; у аддзелцы памяшканняў важную ролю сталі адыгрываць рэльефы і жывапісныя пано ў вытанчаных абрамленнях, шматлікія люстэркі і інш. Архітэктуры Р. ўласціва візуальнае разбурэнне буд. канструкцый, наданне ім расл. форм, ілюзорнае пашырэнне рэальнай прасторы з дапамогай вял. колькасці люстэркаў, залачэння, хрусталю. Быў пераважна сістэмай дэкору інтэр’ераў, афармленне якіх спалучалася з адносна строгім вонкавым абліччам збудаванняў. Сярод архітэктараў, якія працавалі ў такім стылі Ж.М.Апенар, Ж.Бафран, Ж.А.Мейсанье (Францыя), Г.Кнобельсдорф, Б.Нойман, Д.Пёпельман (Германія), В.Растрэлі, С.Чавакінскі (Расія) і інш.
На Беларусі рысы Р. выявіліся ў палацава-сядзібнай і культавай архітэктуры 18 ст. Важную ролю ў стварэнні арх. аблічча палаца, узбагачэння яго аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі адыгрывалі пластычныя формы мансардавага даху з заломам (Гродзенскі Новы замак) вуглавыя алькежы з фігурнымі шлемамі ў завяршэнні (Дзятлаўская сядзіба). Гал. акцэнтам быў цэнтр. рызаліт (сядзібны дом у р.п. Татарка Асіповіцкага р-на), часам завершаны крывалінейным франтонам або шчытом перарывістага плаўнага малюнка (Лявонпальская сядзіба). У маляўнічых прыгарадах магнаты будавалі сядзібныя дамы, паляўнічыя домікі, якія мелі рысы Р. (Альбінскі палацава-паркавы ансамбль, Станіславоўская сядзіба, Аўгустоўскі палац у б. прыгарадзе Гродна і інш.). У інтэр’еры палацаў і сядзібных дамоў стыль Р. выявіўся пераважна ў мудрагелістай, часта асіметрычнай аддзелцы арнамент. матывамі ў выглядзе стылізаваных завіткоў з галінак, кветак, лісця, хваль, ракавін. Для памяшканняў характэрна анфіладная планіроўка, канфігурацыя планаў набыла складаную форму (авал, многавугольнік). Пластычныя арх. формы інтэр’ера арганічна спалучаны з дынамічным арнаментальным дэкорам. У культавых збудаваннях рысы Р. выявіліся ў арх. формах віленскага барока, у канструкцыі і дэкоры алтароў, якія завяршаліся фігурнымі шчытамі (у касцёле бернардзінцаў у г. Слонім), амбонаў (у касцёлах езуітаў у Гродне, в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.) і інш. абсталявання храмаў (бра ў касцёле бернардзінцаў у Гродне). Майстры садова-паркавага мастацтва ўносілі арнаментальнае багацце палацавага інтэр’ера ў формаўтварэнне зялёных насаджэнняў, якія набывалі шарападобныя, пірамідальныя, кубападобныя формы. Дамінуючым элементам кампазіцыі паркаў былі курціны з перспектывамі; месцы адпачынку абсталёўвалі ажурнымі альтанкамі. Кветнікі і газоны набывалі ракайльны і арабескавы малюнак (парк у г.п. Свіслач).
Літ.:
Кулагін А.М. Шэдэўры архітэктуры ракако. Мн., 1991.
А.М.Кулагін.
Да арт.Ракако. Амбон Праабражэнскага касцёла ў в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. 1745.Да арт.Ракако. Ф.Бушэ. Трыумф Венеры. 1740.Да арт.Ракако. Падсвечнік. Беларусь. 18 ст.Да арт.Ракако. І.М.Гопенгаўпт. Пакой для музыкі ў палацы Сан-Сусі. Патсдам. Германія. 1746—47.Да арт.Ракако. І.М.Камблі. Камода з антрапаморфным і раслінным дэкорам. Германія. Каля 1765.Да арт.Ракако: Інтэр’ер касцёла ў г. Дысен. Германія. 2-я пал. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пры́мха, часцей мн. л. пры́мхі ’забабоны, забабонныя прыкметы’ (ТСБМ, Шн. 1, Растарг.; лях., Сл. ПЗБ, ТС), пры́мухі ’прымхі; жарты’ (Ян.). Няясна. Верагодна, з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем ад прымсці́ць/прымсці́цца (гл.) з экспрэсіўным ‑х‑ на месцы ‑с‑ у фіналі асновы (чакалася б *пры́мс(х)а) і развіццём першаснай семантычнай базы (гл. Краўчук, Бел. лекс., 86). Іншыя версіі выказвалі Мікуцкі (сувязь з муха, параўн. польск.muchi w nosie ’пра ганарлівага, непрадказальнага’, гл. падрабязней Неўская, История слав. этим., 21; параўн. яшчэ макед.мушичка ’мошка; капрыз’), Свобада (Studies in Slavic Ling. and Poetics, N.Y. — London, 1968, 247). Ткачэнка (ЕСУМ, 4, 574) параўноўвае з рус.па́мха ’перашкода, ліха, пошасць’, помха ’неўраджай’, што да мох (гл.), *мъха ’хвароба коласа; іржа’; Трубачоў (ЭССЯ, 22, 194) адносіць да *mъxъ (гл. мох) у сувязі з павер’ямі, але не выключаецца і сувязь з *mъšъka ’мошка, мушка’. Параўн. укр.при́мхи ’тс’, при́мха ’капрыз, недарэчнае жаданне, выдумка’, при́мхати ’капрызіць’, при́мхливий, примхува́тий ’капрызны, пераборлівы’. Спецыяльна гл. Мяркулава, Этим. иссл., 6, 23.