Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тар ’паром’ (Байк. і Некр.), ’паром, транспартны плыт з бярвення’ (Нас.): спрадвеку карысталіся тарам праз Дзьвіну (Полымя, 1998, 1), та́ра ’плыток для пераезду’, торо́к ’невялікі плыт для перапраўкі праз возера, праз ваду ў паводку’ (ТС), ’плыт з 4–5 бярвенняў’ (лельч., Жыв. НС), ’від плыта для сплаўкі лесу: на два доўгія бервяны ўкладваюць упоперак кароткія бярвёны і замацоўваюць іх’ (Маслен.), таро́к ’кладка праз рэчку з бярвенняў’: зьвізалі тарок (Бяльк.), ’звязка плыта’: лесу таркі вяжуць (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.). Параўн. укр., рус.то́рок ’невялікі плыт’, старое рус.тара ’тс’ (Нас.). Няясна; семантыка слоў сведчыць на карысць сувязі з тара́к, таро́кі ’матуз, шнур’ (гл.) і адсюль ’звязаныя, злучаныя разам бярвенні’. Суадносяць таксама з тор ’дарога, каляіна, след’ (гл.) са зменай значэння (Фасмер, 4, 84; ЕСУМ, 5, 606); гэта дае падставы для рэканструкцыі прасл.*tarъ ад прасл.*toriti ’пракладаць, праводзіць дарогу’ (гл. тарыць), што ўрэшце да *terti (гл. церці), гл. Варбат, Морфон., 40 і наст.; параўн. таксама каш.tar ’пратораная дарога’ (SEK, 5, 132–133). Здзіўляе семантычная блізкасць да разглядаемых слоў роднасных ст.-інд.tárati ’перапраўляць, пераадольваць, падганяць’, авест.tar‑ ’пераадольваць’, ст.-перс.vi‑tar‑ ’перапраўляцца’ (Варбат, Этимология–1982, 27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТА́НКАВЫЯ ВО́ЙСКІ,
род сухапутных войск ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў (Расія, Украіна, Беларусь, Германія і інш.). У арміях некат. краін (ЗША, Вялікабрытанія і інш.) войскі, аналагічныя танкавым, наз. бранятанкавымі. Прызначаны для вядзення баявых дзеянняў на кантынент. тэатрах самастойна і ва ўзаемадзеянні з інш. родамі войск. Аснову ўзбраення Т.в. складаюць танкі розных тыпаў. Арганізацыйна Т.в. складаюцца з танк. злучэнняў і часцей. Як асн. сіла сухап. войск Т.в. пераважна дзейнічаюць на гал. напрамках для нанясення праціўніку магутных і глыбокіх удараў. Яны здольны паспяхова весці сустрэчны бой, пераадольваць зоны радыеактыўнага, хім. заражэння і інш., а таксама ствараць трывалую абарону.
Упершыню танкі былі выкарыстаны англ. арміяй у вер. 1916 у 1-ю сусв. вайну. У Чырв. Арміі з 1918 існавалі бранявыя аўтамаб., аўтатанк. атрады і бронепаязды, пазней бранявыя сілы; з 1934 называліся аўтабранятанк., з 1942 — бранятанк. і механізаваныя войскі. У Вял.Айч. вайну ў складзе франтоў існавалі танк. арміі, у т. л. 1-я, 2-я, 5-я гв., якія арганізацыйна ўваходзілі ў 1-ы, 2-і і 3-і Бел. франты. Т.в. адыгралі вырашальную ролю ў шэрагу бітваў і аперацый, напр., у Беларускай аперацыі 1944. З 1954 наз. бранятанк. войскамі, з 1960 — Т.в.
У пач. 1990-х г. на тэр. Беларусі размяшчаліся 2 танк. арміі (7-я і 5-я гв.), а таксама танк. часці ў складзе інш. армій і злучэнняў. Паводле выніковага акта Хельсінкскага пагаднення (1992), Дагавора аб звычайных узбр. сілах у Еўропе (1992), Рэспубліка Беларусь скараціла больш за 2 тыс. танкаў, 1,5 тыс. адзінак баявых машын пяхоты і інш. Падраздзяленні Т.в. маюць на ўзбраенні сучасныя танкі і ўваходзяць у склад сухапутных войск Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
С.М.Абрамаў, А.І.Анісіка.
Да арт.Танкавыя войскі. Атака танкавага падраздзялення ў час вучэння «Захад-81».Да арт.Танкавыя войскі. Танкавае падраздзяленне на маршы ў час аператыўна-тактычнага вучэння «Нёман-2001».
negotiate a wall перабіра́цца/перала́зіць це́раз сцяну́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
фарсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Прымусіць (прымушаць) развівацца хутчэй, паскораным тэмпам; паскорыць (паскараць). [Максім:] — І няхай фарсіруе распілоўку. Не хапае дошак для насцілу вадабоя.Шамякін.// Паскорыць (паскараць) час наступлення, ажыццяўлення чаго‑н. Фарсіруюць пуск яны [мантажнікі] электрастанцыі — Электрыка ў першы чарод.Зарыцкі.
2. Павысіць (павышаць) сілу гучання (голасу).
3. У тэхніцы — павялічыць (павялічваць) які‑н. паказчык устаноўкі (рухавіка, катла і пад.).
4.Спец. Пераадолець (пераадольваць) якую‑н. перашкоду або рубеж праціўніка. За ноч [партызаны] фарсіравалі шашу і прайшлі кіламетраў пяць у бок вёскі Сёмкава.Новікаў.Камандзір корпуса Краўчанка вырашыў фарсіраваць Дзясну па дну ракі.Мележ.
[Ад фр. forcer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бадзя́цца ’бадзяцца, цягацца, валачыцца; валяцца’ (Шат., Касп., Нас., Янк. Мат., Бір. Дзярж., Гарэц., Бяльк.), ’валяцца’ (Жд.: бадзялася скошаная трава). Слова няяснага паходжання. Параўн. рус.дыял. (зах.) бодя́ться ’тс’, польск.дыял.badziać się, bodziać się ’бадзяцца’ (Карловіч: z Litwy). Даль выказвае (з запытаннем) не вельмі пэўную думку аб паходжанні ад бода́ть ’калоць, біць рагамі’. Магчыма, што гэта дзеяслоў экспрэсіўнага паходжання. Не выключаецца, што ёсць сувязь з бадзя́ць ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак); пэцкаць’ (гл.), укр.гуц.ба́дити (абба́дити) ’знайсці’ (*baditi < *ob‑vaditi да *vada ’перашкода’; першапачаткова ’знайсці, перамагаючы перашкоды’ → ’шукаць, хадзіць шукаючы’ → ’бадзяцца’). Параўн. і палес.бада́ццэ ’пераадольваць цяжкасці; перабівацца’ (Лысенка, ССП). Тады ў бадзя́цца — экспрэсіўная палатальнасць (замест бада́цца). Наўрад ці ёсць сувязь з польск.badać się ’дапытвацца, дашуквацца’. Сюды ж бадзя́га ’валацуга’ (Касп., Нас., Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
méisternvi
1) майстрава́ць, вырабля́ць
2) авало́дваць (чым-н.);
Schwíerigkeiten ~пераадо́льваць ця́жкасці;
sein Fach ~ авало́даць спецыя́льнасцю;
séine Zúnge ~разм. трыма́ць язы́к за зуба́мі, прыкусі́ць язы́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)