лодка, выдзеўбаная са ствала, з нашытымі для большай устойлівасці дашчанымі бартамі. На Беларусі ў некаторых мясцовасцях абшыванкай называлі лодку, цалкам збітую (сшытую) з дошак. Абшыванка была пашырана да 20 ст. пераважна на Падняпроўі. У наш час абшыванкай называюць звычайную дашчаную лодку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЫГА́ЦЫЯў медыцыне,
лячэбная працэдура, якая заключаецца ў арашэнні запаленчай тканкі струменем вады ці лек. вадкасцю. Пашырана ў хірургіі (І. ранавых паверхняў, прамой кішкі і інш.), уралогіі, гінекалогіі і інш. Прылады (цытаскопы, урэтраскопы, спрынцоўкі і інш.), што выкарыстоўваюцца пры І., наз. ірыгацыйнымі (прамыўнымі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМНАКУЛЬТУ́РА (ад грэч. limnē возера + культура),
прамысловае культываванне, вырошчванне гідрабіёнтаў у прэсных вадаёмах (азёрах, вадасховішчах, сажалках). Напр., культываванне прэснаводных водарасцяў (хларэла і інш.); вырошчванне рыбы, жывых кармоў для рыб і іх малявак; прэснаводных крэветак (пашырана ў краінах Паўд.-Усх. Азіі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТДЭГІДРАГЕНА́ЗА,
фермент класа аксідарэдуктаз. Пашырана ў жывёльных і раслінных клетках. Удзельнічае ў пераносе вадароду; каталізуе ў цыкле трыкарбонавых к-т рэакцыю дэгідрагенізавання яблычнай к-ты да шчаўева-воцатнай. У вышэйшых раслін і жывёл 2 М.: у мітахондрыях і ў растваральнай фракцыі клеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРО́ВАЕ ДРЭ́ВА, брусанетыя папяровая,
шаўкоўніца папяровая (Broussonetia papyrifera),
кветкавая расліна сям. тутавых. Пашырана ва Усх. Азіі і Палінезіі. З кары і лубу вырабляюць вышэйшыя сарты паперы (для грошай, дзярж. актаў і інш.), вопратку (т.зв. тапа, ці капа) і вяроўкі. Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТНІ́ЦА,
высыпанне на скуры тулава дробных светлых або чырв. пухіркоў, скурнае захворванне. Развіваецца ад затрымкі поту ў вывадных канальцах потавых залоз. Прычыны: пераграванне арганізма, залішняя паўната і інш. Часам суправаджаецца свербам. Пашырана ў дзіцячым узросце. Лячэнне; прысыпкі, мясцова — антысептычныя і процізапаленчыя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІЯ́НІК, шугалея,
лодка, выдзеўбаная з дубовага ствала, з набітымі дашчанымі бартамі. Была найб.пашырана на Бел. Палессі. Грузападымальнасць 1,5—4,5 т. Мела паветку (з рагожы, палатна, скуры і да т.п.). У яе канструкцыі адлюстраваўся пераход ад аднадрэвак да дашчаных лодак. Выйшла з ужытку на пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДАВА́ЛЬНЫ ГЕНЕРА́ТАР,
маламагутны генератарэл. ваганняў высокай частаты з самаўзбуджэннем у радыёперадатчыках сярэдняй і вял. магутнасці. Ваганні, атрыманыя ад З.г., пераўтвараюцца і ўзмацняюцца адной ці некалькімі далейшымі ступенямі. Адрозніваецца высокай стабільнасцю частаты і незалежнасцю яе ад нагрузкі; у З.г. найб.пашырана кварцавая стабілізацыя частаты (гл.Кварцавы генератар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРО́ТНАЕ ВОДАКАРЫСТА́ННЕ,
сістэма водазабеспячэння са шматразовым выкарыстаннем вады на гасп. мэты; элемент безадходнай тэхналогіі. Укараняецца ў вытв-сць для эканоміі водных рэсурсаў і памяншэння скідвання забруджаных сцёкавых вод. Пашырана ў вытв. працэсах цеплаэнергетыкі, хім., нафтаперапрацоўчай, маш.-буд. прам-сці, дзе вада выкарыстоўваецца для ахаладжэння, прамыўкі, пераўтварэння, гідратранспарціроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЫ́ЙСКІЯ ШКО́ЛЫ,
філасофскія школы будызму, розныя па кірунку, арганізацыі і назвах. У будызме існуе каля 30 філас. школ; найб. пашыраны: тхеравада (школа старой мудрасці), самая ранняя, найб. артадаксальная. Арганізавана паслядоўнікамі Буды пасля яго смерці (544 да н.э.), не арыентавалася на асоб недухоўнага звання. Дасягненне прасвятлення бачыла ў літаральным прытрымліванні ладу жыцця і характару медытацыі Сідхартха Гаўтамы (заснавальнік будызму). Пашырана ў Шры-Ланцы; Бірме, Тайландзе, Лаосе, Камбоджы, Індыі, Бангладэш, В’етнаме, Малайзіі, Непале; хінаяна (санскр. малая калясніца), сістэма школ Паўднёвага будызму, аднаго з асн. кірункаў будызму. Паводле хінаяны, гал. ўвага канцэнтруецца на вывучэнні прыроды дхарм (элементы, што ляжаць у аснове матэрыяльных і духоўных рэчаў і з’яў) і дасягненні нірваны (адсутнасць жаданняў, абс. адарванасць ад навакольнага свету) этычным шляхам; махаяна (вялікая калясніца), распрацавала тэорыю боскай субстанцыі і сляпой веры ў яе стваральныя магчымасці. Гэта прывяло да стварэння пантэона будаў, багоў, ускладнення культавых элементаў і дактрынальнай часткі вучэння. Арыентавана на адмаўленне ад асабістага выратавання дзеля дапамогі іншым істотам і агульнага выратавання. Больш простая і дасягальная для асоб недухоўнага звання. Пашырана ў Тыбеце, Карэі, Манголіі, Кітаі, Японіі; ваджраяна (алмазная калясніца) — эзатэрычнае вучэнне са спецыфічнай рытуальнай практыкай, звязана з традыцыяй тантры (свяшчэнныя тэксты; магія). Аддзялілася ад махаяны ў 1-м тыс.н.э.Пашырана ў Шры-Ланцы, Інданезіі, Кітаі, Японіі, Тыбеце, Расіі.