Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗОКСІРЫБО́ЗА,
монацукрыд пентоза з групы дэзоксіцукроў. Пашырана ў прыродзе: у форме 2-дэзоксі-D-рыбозы ўваходзіць у састаў нуклеазідаў, нуклеатыдаў і полінуклеатыдных ланцугоў дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАША́НКА,
у беларусаў крывяная каўбаса з варанымі грэцкімі або ячнымі крупамі і тлушчам. Пашырана ў Камянецкім, Жабінкаўскім, Лунінецкім, Столінскім і інш. раёнах Брэсцкай вобл.Гл. таксама Крывянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПА́ЛЬЦЫ (саманазва непалі),
народ, асн. насельніцтва Непала (11,3 млн.чал.; 1992). Жывуць таксама ў Індыі (2,1 млн.чал.). Гавораць на непальскай мове. часткова пашырана таксама англ. мова. Вернікі — індуісты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНДЗІ́РАВАННЕ АТМАСФЕ́РЫ,
даследаванне вертыкальнага (найб.пашырана) або гарызантальнага (эпізадычна) размеркавання т-ры, вільготнасці, ціску паветра, сонечнай радыяцыі і інш. параметраў атмасферы. Праводзіцца з дапамогай самалётаў, аэрастатаў, радыёзондаў, метэаралагічных ракет і метэаралагічных спадарожнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПІСНО́Е, грашовае,
феадальная грашовая павіннасць сялян ВКЛ у 16—18 ст. Спаганялася пры ўнясенні чыншу. Звычайна складала 1 грош з кожнага злотага чыншу (адсюль другая назва). Была пашырана на ўсёй тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЗА,
1) украінскі шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Мае грушападобны корпус, шыйку з 4—10 ладамі ці без ладоў, 4 адзінарныя ці парныя струны. Была найб.пашырана ў 16—18 ст. сярод запарожскіх казакоў. У 1960—70-я г. мадэрнізавана, створана сям’я К. — малая, сярэдняя (рытм-К.) і вял. басовая. Пашырана ў аркестрах нар. інструментаў.
2) Малдаўскі, рум., польскі струнны шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Мае кароткую шыйку. Строй асн. жыльных струн — C, G, d, g, строй 4 парных металічных — на актаву вышэй. Гук здабываюць з дапамогай плектра.
Літ.:
Лисенко-Дністровський М. Українська кобза // Жовтень. 1980. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАШЧА́КА,
традыцыйная бел. страва — мачанне для бліноў. Падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У наш час верашчака пашырана на ўсёй Беларусі пад назвай мачанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСТРУ́КЦЫЯ (ад лац. abstructio перашкода, забарона),
від пратэсту, метад барацьбы, дзеянні, учынкі асоб ці калектываў, накіраваныя на зрыў якога-небудзь мерапрыемства, прапановы. Найб.пашырана ў парламентах — доўгія прамовы, якія не маюць дачынення да справы.