СІЦЫЛІЯ́НА (італьян. siciliana літаральна — сіцылійская),
вакальная ці інстр. муз. п’еса, якая паходзіць, верагодна, ад сіцылійскага нар. танца або танц. песні. Муз. памер 6/8 ці 12/8, тэмп умераны. Мае пераважна светлы, ідылічны характар. З 17—18 ст. пашырана ў еўрап. прафес. музыцы. Развівалася пераважна ў 2 кірунках: сузіральным (пастаральным; гл. Пастараль у музыцы) і засмучана-элегічным, які ў прафес. музыцы ўяўляе сабой псіхал. насычэнне, характарызуецца мноствам няўстойлівых гукаў у мелодыі. Пашырана ў творчасці І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, Л.Бетховена, уласціва творам Ф.Шапэна, Р.Шумана, С.Рахманінава, П.Хіндэміта, А.Анегера, І.Стравінскага, Г.Свірыдава, Дз.Шастаковіча, К.Караева, Ю.Шапорына. Рытмічная арганізацыя, блізкая да С., сустракаецца і ў бел. музыцы (напр., фінал 3-й «Сімфоніі ў стылі барока» і вак. цыкле А.Мдывані на вершы Г.Апалінэра).
А.У.Валадковіч.
т. 14, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)