Прыжы́ліць, прыжы́ліваць ’прыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл. *žiliti (sę) ’напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pochłaniać

незак.

1. паглынаць; усмоктваць; абсарбіраваць;

pochłaniać dźwięki — паглынаць гукі;

2. паглынаць; патрабаваць;

pochłaniać wielkie koszty — патрабаваць вялікіх выдаткаў;

3. паглынаць; захопліваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nalegać

незак.

1. na coнастойваць на чым, дамагацца (чаго);

nalegać żeby ... — патрабаваць, каб...;

2. na kogoналягаць, напіраць на каго; патрабаваць ад каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

задавальне́нне ср.

1. удовлетворе́ние; см. задавальня́ць 1;

2. (чувство) удовлетворе́ние; удово́льствие;

мара́льнае з. — мора́льное удовлетворе́ние;

атрыма́ць з. — получи́ть удово́льствие;

патрабава́ць ~ння — тре́бовать удовлетворе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ СУ́ДДЗЯЎ,

канстытуцыйны прынцып правасуддзя ў дэмакр. дзяржавах, які азначае, што суддзі і засядацелі вырашаюць суд. справы на аснове закону, ва ўмовах, што выключаюць усякае ўздзеянне на іх. Паводле арт. 110 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь суддзі пры ажыццяўленні правасуддзя незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону. Якое-н. умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананні правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць паводле закону.

Н.с. забяспечваецца: устаноўленым законам парадкам выбрання, назначэння і вызвалення суддзяў, іх недатыкальнасць, юрыд. працэдурай ажыццяўлення правасуддзя, тайнай нарады суддзяў пры вынясенні рашэнняў і забаронай патрабаваць выдавання гэтай тайны, адказнасцю за непавагу да суда або ўмяшанне ў вырашэнне канкрэтных спраў, стварэннем неабходных арганізацыйна-тэхн. умоў для дзейнасці судоў, а таксама матэрыяльным і сац. забеспячэннем суддзяў, устаноўленымі гарантыямі, якія адпавядаюць іх высокаму статусу.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 11, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

справядлі́ва прысл. gercht; begründet; mit Recht; zu Recht (па праву); recht und bllig;

справядлі́ва патрабава́ць zu Recht frdern

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

insist [ɪnˈsɪst] v. (on/upon) насто́йваць, насто́йліва патрабава́ць; дамага́цца;

I insisted on her coming with us. Я настойваў, каб яна ішла разам з намі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Іска́ць ’шукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін., Сл. паўн.-зах.), іска́ць, іска́цца ’шукаць у галаве’ (Шат., Касп.). У літ. мове выціснута агульнабел. шукаць. Рус. иска́ть ’шукаць’, дыял. иска́ться ’шукаць у галаве’, укр. дыял. ська́ти ’шукаць у галаве’, польск. iskać ’шукаць вошы’, ст.-чэш. jíiskati ’шукаць’, славац. ískať ’шукаць у галаве’, славен. iskáti ’шукаць’, серб.-харв. ѝскати ’жадаць’, ’шукаць’, балг. и́скам ’жадаць’, ’прасіць’, ’патрабаваць’, макед. дыял. иска ’хацець’. Ст.-слав. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’прасіць’, ст.-рус. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’дамагацца’, ’прасіць’, ст.-бел. искати ’шукаць’. Прасл. *jьskati працягвае і.-е. *ais‑ ’жадаць, хацець, шукаць, патрабаваць’ (Покарны, 1, 16); параўн. літ. ieškóti ’шукаць’, лат. iẽskât ’шукаць вошы’, ст.-інд. iccháti, авест. isaiti ’шукаць, жадаць’, ст.-в.-ням. eiskōn, ням. heischenпатрабаваць’, англа-сакс. āscian, англ. to ask ’пытацца’. Гл. Фасмер, 2, 139–140; Слаўскі, 1, 729–730; Безлай, 1, 212; Трубачоў, Эт. сл., 8, 238–239, дзе агляд літ-ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрабава́нне, -я, н.

1. гл. патрабаваць.

2. Выражаная ў рашучай, катэгарычнай форме просьба аб тым, што павінна быць выканана, на што ёсць права.

На першае п.

3. Правіла, умова, абавязковая для выканання.

Выкананне патрабаванняў статута.

Тэхналагічныя патрабаванні на выраб дэталі.

4. мн. Унутраныя патрэбнасці, запатрабаванні.

Чалавек без усялякіх патрабаванняў.

5. Афіцыйны дакумент з просьбай аб выдачы чаго-н., накіраванні каго-, чаго-н. куды-н.

П. на дровы.

П. на маладых спецыялістаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лягча́ць, ляхча́ць ’пакладаць (жывёл)’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Юрч.; маладз., Янк. Мат.; ТСБМ). Рус. легча́ть, легчить. Да лёгкі (гл.) > лягчэй > рабіць лягчэй > лягча́ць. Сюды ж ле́гчыцьпатрабаваць злучкі (аб свінні)’ (Касп.), хаця семантыка разглядаемага слова значна адрозніваецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)