метады́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да методыкі. Метадычны кабінет. □ Асноўны метадычны прынцып на ўроку, як і раней, франтальная работа з класам. Барсток.
2. Планамерны, строга паслядоўны. Аднекуль даляталі ўпартыя і метадычныя ўдары молата па жалезе. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыма́нне, ‑я, н.
Немагчымасць або нежаданне прыняць, прызнаць што‑н., пагадзіцца з чым‑н. (пра думкі, погляды, прынцыпы і пад.). Герой яго [Марціновіча] апавяданняў — чалавек шчодрай душы, унутрана багаты, высакародны, паслядоўны ў сваім непрыманні мяшчанскай маралі і філасофіі эгаізму. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
артадакса́льны
(ад гр. orthodoksos = прававерны)
які няўхільна прытрымліваецца прынцыпаў якога-н. вучэння, светапогляду; паслядоўны (напр. а. погляд).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сістэматы́чны
(гр. systematikos)
1) які ўтварае пэўную сістэму, заснаваны на пэўнай сістэме, паслядоўны, планамерны;
2) пастаянны, рэгулярны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артадакса́льны
(ад гр. orthodoksos = прававерны)
які няўхільна прытрымліваецца прынцыпаў пэўнага вучэння, светапогляду; паслядоўны (напр. а-ыя погляды).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
метады́чны
(гр. methodikos)
1) які мае адносіны да методыкі (напр. м. дапаможнік);
2) планамерны, паслядоўны (напр. м. абстрэл).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ле́тапіс, ‑у, м.
Пагадовы запіс гістарычных падзей у старажытныя часы; кніга з такімі запісамі. Ноўгарадскі летапіс. Летапіс Аўраамкі. // перан.; чаго. Паслядоўны запіс якіх‑н. падзей; хроніка, гісторыя чаго‑н. Летапіс ваеннай славы.
•••
Жывы летапіс — пра таго, хто добра памятае ўсе сучасныя яму падзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́рты, -ая, -ае.
1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.
У. чалавек.
Упартая барацьба.
Аказваць упартае супраціўленне.
2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.
У. як асёл.
Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).
3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.
Упартыя вочы.
4. перан. Зацяжны, непрымірымы.
Упартыя баі.
|| наз. упа́ртасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НІКАЛА́ДЗЕ Мікалай (Ніко) Якаўлевіч (26.9.1843, г. Кутаісі, Грузія — 1.4.1928),
грузінскі і рас. публіцыст і літ. крытык, дзеяч нац.-вызв. і дэмакр. руху ў Грузіі. Д-р права (1868). Скончыў Цюрыхскі ун-т (Швейцарыя, 1868). Друкаваўся з 1860, быў блізкі да М.Г.Чарнышэўскага. У 1861 за ўдзел у рэв. дзейнасці выключаны з Пецярбургскага ун-та і арыштаваны. У 1864—69 у эміграцыі ў Францыі і Швейцарыі. Супрацоўнічаў у газ. «Колокол» А.І.Герцэна, удзельнічаў у дзейнасці рас. рэв.-дэмакр. групы «Маладая эміграцыя», выданні час. «Подпольное слово» і «Современность». З 1870 у Тбілісі, разам з І.Р.Чаўчавадзе і інш. ўзначаліў груз. нац.-вызв. рух. У 1878—80 выдаваў ліберальную газ. «Обзор». У 1881—83 у Пецярбургу, супрацоўнік час. «Отечественные записки». З 1886 у Грузіі, адзін з кіраўнікоў ліберальнага руху «Меарэ-дасі» («Другая група»). У 1894—1912 гар. галава г. Поці. Быў чл. урада Грузінскай Дэмакр. Рэспублікі (1918—21). З 1920 у Лондане. У 1924 вярнуўся на радзіму. У літ.-крытычных артыкулах выступаў як паслядоўны прыхільнік рэаліст. метаду.
т. 11, с. 332
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)