кру́пно нареч.

1. бу́йна;

кру́пно писа́ть бу́йна піса́ць;

2. (сильно) мо́цна; (резко) рэ́зка, во́стра;

кру́пно повздо́рить мо́цна пасвары́цца;

кру́пно поговори́ть рэ́зка (во́стра) пагавары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Zwstigkeit

f -, -en сва́рка, разла́д

inen ~ bilegen — ула́дзіць [спыні́ць] сва́рку

mit j-m in ~ gerten*пасвары́цца з кім-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

умо́ўчаць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. (пераважна з адмоўем «не»). Сцярпець, не адказаць каму‑н. — Не еў, не еў! — як перадражняючы каго, усё крычыць [кот], ды з такою злосцю, што Юстап будзе маўчаць, маўчаць, ды і не ўмоўчыць — на жонку абавязкова пасварыцца: — Дала б ты гэтай здыхаце малака. Калюга.

2. Не сказаць, не ўпамянуць аб чым‑н. знарок. [Маці:] — Я таксама не хачу, каб няпраўду ты гаварыў. Але ж умоўчаць сёе-тое мог. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Aes debitorem leve, grave inimicum facit

Невялікі доўг робіць даўжніком, а вялікі ‒ ворагам.

Небольшой долг делает должником, а большой ‒ врагом.

бел. Калі хочаш пасварыцца, дык пазыч грошай. Хочаш прыяцеля страціць, а ворага нажыць ‒ грошы пазыч. Не пазычай, то не будзеш мець ворагаў.

рус. В долг давать ‒ дружбу терять. Хочешь врага нажить ‒ займи денег. При одалживании ‒ друг, при отдаче ‒ враг.

фр. Amis au prêter, ennemi(s) au rendre (При одалживании ‒ друг, при отдаче ‒ враг).

англ. He that goes borrowing, goes sorrowing (Кто идёт занимать, идёт путём беды).

нем. Borgen macht Sorgen (Долг доставляет заботы). Leihen macht Freundschaft, Mahnen Feindschaft (Одалживание создаёт дружбу, напоминание ‒ вражду).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

паваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

1. Ваяваць некаторы час. Паваяваць некалькі месяцаў. □ Калі [Фёдар] паправіўся — трапіў яшчэ далей — на Далёкі Усход, дзе паспеў паваяваць яшчэ і з японцамі. Кірэенка.

2. перан. Разм. Пазмагацца за каго‑, што‑н. Усё-такі я некалі кахаў .. [Іру] і мо нават трошкі вінаваты, што яна стала такою. Не хапіла рашучасці паваяваць за чалавека. Сабаленка. // Разм. Пасварыцца, паспрачацца некаторы час. — Браточку, паедзем, бо калі я тут з сваёй бабай яшчэ паваюю, дык і пад бярозу будзе пара!.. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл. *puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш. Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш. ригпу́, чэш. vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв. напу́рити ’раззлаваць’, напу́рити се ’зазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́рити ’жарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е. риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг. дыял. пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус. дыял. пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ. purėti ’станавіцца рыхлым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зніцца ’мець рысы, асаблівасці, якія адрозніваюць адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ’аддзяляцца’ (Нас.), ’адрознівацца’ (Байк. і Некр.), ’разрастацца з аднаго кораня парасткам’ (слуц., Жыв. НС). Укр. різни́тися ’адрознівацца’, ’аддзяляцца, разлучацца’, ст.-рус. рознитися ’адрознівацца’, ’разыходзіцца ў чым-небудзь’ (XVI ст.), польск. różnic się ’тс’, ’сварыцца’, чэш. různiti se ’адрознівацца’. Паўночна-славянскае. Утворана ад розны (гл.) < прасл. *orz‑ьnъ альбо ад *orzьnь (параўн. рознь ’адрозненне’, ’сварка’, рус. рознь ’розніца’). Сюды ж розніць ’быць асаблівасцю, якая адрознівае’ (ТСБМ, Касп., Стан.), ’аддзяляць адно ад парнага’ (Нас.), вы́разніцца ’вылучыцца’ (з польск. wyróżnić się ’тс’, ’адрознівацца’), паро́зніцца ’аддзяліцца’, ’адрознівацца, не супадаць’, ’пасварыцца’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

1. Узяць пад сваю ўладу каго‑, што‑н.; прымусіць слухацца каго‑н. [Маці] хочацца пасварыцца і ў гэтай сварцы перамагчы Платона, на ўсё жыццё падпарадкаваць яго сабе. Асіпенка.

2. Паставіць у залежнасць ад каго‑, чаго‑н., прымусіць дзейнічаць адпаведна чаму‑н. Дзед Талаш палічыў сваім абавязкам не пакідаць Букрэя і партызан, і ён цвёрда пастанавіў падпарадкаваць свае асабістыя інтарэсы агульным. Колас. [Булай:] — Плану і толькі плану мы павінны падпарадкаваць усё. Шыцік.

3. У граматыцы — звязаць паводле спосабу падпарадкавання (у 2 знач.). Падпарадкаваць даданы сказ галоўнаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакара́цца ’ўпікаць, дакараць; перакідвацца жартамі’ (Др.-Падб.), перакара́ць ’гаварыць наперакор; назаляць’ (Нас.), перакор ’перакорлівасць’ (Др.-Падб., Яруш.), перако́ра ’наперакор’ (Нас.), укр. переко́рюватися ’спрачацца, узаемна дакараць’, перекір(очка) ’пярэчанне’, перекі́рливий ’які пярэчыць’, рус. переко́р ’усё, што робіцца на злосць; дакор, ганьбаванне’, перекора ’спрэчкі, сваркі’, перекораться ’сварыцца’, польск. przekora, przekór ’упартасць, свавольнасць; жарты’, н.-луж. pśekora ’ўпартасць; спрэчкі, сварка’, в.-луж. překora ’спрэчка, сутыкненне’, překorić soпасварыцца’, чэш. příkoří, валаш. na překor ’рабіць наперакор’, славац. priekor, robiť priekory ’тс’, славен. prekȍr ’сварка’, серб.-харв. prijèkor ’дакор, папрок, упікі’, макед. прекор ’тс’ < прасл. *per‑koriti > per‑korь. Да пера- і карыць2 (гл.) (Фасмер, 2, 320; Шустар-Шэўц, 1172; Бязлай, 3, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verkrchen

vi (s)

1.

разм. збанкрутава́ць, прагарэ́ць

2.

(sich)

(mit D)

1) пасвары́цца (з кім-н.)

2) (in A) закаха́цца (у каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)