unsettle

[ʌnˈsetəl]

v.t.

паруша́ць распара́дак, спако́й; пахісну́ць; асла́біць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

попира́ть несов.

1. (наступать на кого-, что-л.) высок. тапта́ць;

2. перен. тапта́ць; (грубо нарушать) (гру́ба) паруша́ць; (оказывать неуважение, оскорблять) зневажа́ць;

попира́ть чьи́-л. права́ тапта́ць (паруша́ць) чые́-не́будзь правы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

infringe [ɪnˈfrɪndʒ] v. (on/upon) паруша́ць (закон, правы, правілы і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

маўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Нічога не гаварыць, не падаваць голасу.

Слухай і маўчы.

2. перан. Не парушаць цішыні, спакою.

Вёска маўчыць.

3. аб чым. Захоўваць што-н. у тайне, не расказваць пра што-н.

Аб гэтай справе лепш м.

|| наз. маўча́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

foul​3 [faʊl] v.

1. забру́джваць, псава́ць

2. sport гуля́ць несумле́нна, паруша́ць пра́вілы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

durchbréchen* II vt

1) прабіва́ць (сцяну, загароду); прарыва́ць (фронт)

2) паруша́ць (забарону);

die Schránken ~ паруша́ць грані́цу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дэмаскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е і дэмаскі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

Зняць (знімаць) або парушыць (парушаць) маскіроўку.

Д. аб’ект.

|| звар. дэмаскава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся і дэмаскі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся.

|| наз. дэмаскава́нне, -я, н., дэмаскі́раванне, -я, н. і дэмаскіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rock the boat

informal

разго́йдваць чо́вен, пару́шаць нарма́льны пара́дак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

disrupt [dɪsˈrʌpt] v.

1. перабіва́ць; спыня́ць

2. падрыва́ць; зрыва́ць; раско́лваць;

disrupt discipline паруша́ць дысцыплі́ну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)