РЫКСДА́Г (швед. riksdag),

аднапалатны парламент у Швецыі. Выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Прымае законы, устанаўлівае падаткі, выбірае кіраўніка ўрада, валодае шырокімі правамі ў розных галінах жыцця краіны.

т. 13, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ЧАРД II (Richard; 6.1.1367, г. Бардо, Францыя — 14.2.1400),

кароль Англіі [1377—99]. Апошні з дынастыі Плантагенетаў. Уступіў на трон у 12-гадовым узросце (краінай правіў савет). З 1389 правіў самастойна, абапіраючыся на парламент і ч. знаці. Заключыў мір з Францыяй (1397). З 1397 усталяваў аднаасобнае праўленне, падпарадкаваў сабе парламент, выгнаў з краіны свайго брата Генрыха IV Ланкастэрскага і пазбавіў яго спадчынных правоў. Сваіх б. праціўнікаў караў штрафамі і канфіскацыяй іх маёмасці, што выклікала мяцеж буйных феадалаў. У 1399 скінуты, у 1400 забіты ці памёр ад голаду ў зняволенні. Герой гіст. драмы У.​Шэкспіра «Рычард П» (1595).

т. 13, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДЖЛІ́С (араб. сход),

назва вышэйшага заканад. органа ў шэрагу мусульманскіх краін (напр., Іран, Мальдывы), у некат. краінах СНД (Азербайджан, Туркменістан). М. часам называюць Вял. нац. сход (парламент) Турцыі.

т. 10, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongres ’з’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус. конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац. congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradī ’крочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ. congress ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДВУХПАЛА́ТНАЯ СІСТЭ́МА,

у дзяржаўным праве наяўнасць у складзе прадстаўнічага органа дзвюх палат — верхняй і ніжняй, якія дзейнічаюць раздзельна. Узнікла ў 13 ст. ў Англіі, парламент якой меў палату лордаў і палату абшчын. У практыцы парламентарызму фарміраванне палат адбываецца па-рознаму: верхняя палата фарміруецца пераважна шляхам назначэння ці спадчынна (палата лордаў у Вялікабрытаніі) або шляхам непрамых выбараў (сенат у Францыі); ніжняя — шляхам прамых выбараў насельніцтвам У Рэспубліцы Беларусь з ліст. 1996 заснаваны парламент — Нацыянальны сход, які складаецца з дзвюх палат: Палаты прадстаўнікоў, якая выбіраецца насельніцтвам на аснове ўсеагульнага выбарчага права, і Савета Рэспублікі — палаты тэр. прадстаўніцтва, члены якога выбіраюцца на мясц. Саветах дэпутатаў (па 8 ад кожнай вобласці і г. Мінска) і прызначаюцца Прэзідэнтам дзяржавы (8 членаў). Гл. таксама Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь.

т. 6, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рыгсда́г

(дацк. rigsdag)

парламент у Даніі ў 1849—1953 гг., які складаўся з дзвюх палат — ландстынга і фолькетынга.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сто́ртынг

(нарв. storting, ад stor = вялікі + ting = народны сход)

парламент у Нарвегіі, які складаецца з лагтынга і одэльстынга.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

меджлі́с

[тур. meclis (вым. medžlis), ад ар. madžlis = пасяджэнне, сход]

1) парламент у Турцыі;

2) ніжняя палата парламента ў Іране.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

elect [ɪˈlekt] v. выбіра́ць, абіра́ць (праз гала саванне);

He was elected President. Яго абралі прэзідэнтам;

elect smb. to Parliament/the Senate выбіра́ць каго́-н. у парла́мент/сена́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кангрэ́с

(лац. congressus = сустрэча, сход)

1) з’езд, нарада (звычайна міжнароднага характару);

2) заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)