ГЕО́РГІЕЎ Георгій Паўлавіч (н. 4.2.1933, Ленінград),
расійскі біяхімік. Акад. Расійскай АН (1987, чл.-кар. 1970). Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1956). З 1956 у Ін-це марфалогіі жывёл, з 1963 у Ін-це малекулярнай біялогіі АН Расіі. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэалізацыі генетычнай інфармацыі. Адкрыў у ядрах клетак жывёл ядзерную РНК — папярэднік матрычнай РНК (1961), вынайшаў у клетках інфармасомы і вызначыў іх структуру (1965—70). Знайшоў у жывёльных клетках і даследаваў мабільныя генетычныя элементы. Ганаровы чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1972). Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія СССР 1983.
аўстрыйскі архітэктар. Прадстаўнік стылю мадэрн. Вучыўся ў Палітэхнікуме (з 1857) і АМ (1861—63) у Вене, Буд. акадэміі ў Берліне (1860). Выкладаў у Венскай АМ (1894—1912). Чл. аб’яднання «Венскі Сецэсіён» (1899—1905). У кампазіцыйна мудрагелістых ранніх пабудовах (бальніца Штайнгоф у Вене, 1904—07) выкарыстоўваў складаны багаты дэкор. Пазней перайшоў да пошукаў рацыянальнасці і прастаты. У інтэр’еры паштамта і ашчаднай касы ў Вене (1904—12) выступіў як папярэднікфункцыяналізму, выкарыстаўшы пазбаўленыя дэкору лёгкія, канструкцыйна выразныя формы і адкрытыя метал. канструкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕ́ДКІН Аляксей Аляксеевіч [6.2.1897, в. Маурына Растоўскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія (па інш. звестках Масква) — 26.1.1940], дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў НКУС і арганізатараў паліт. рэпрэсій у СССР, у т. л. ў Беларусі. Скончыў Ін-тчырв. прафесуры. З 1913 працаваў электраманцёрам. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве, грамадз. вайны, задушэння сял. выступленняў на Тамбоўшчыне, т.зв. антонаўскага мяцяжу. З 1927 у органах дзяржбяспекі. У 1937—38 нач. УНКУС СССР па Смаленскай вобл. З мая 1937 нарком унутр. спраў БССР; працягваў шырокамаштабныя рэпрэсіі, якія вёў яго папярэднік Б.Д.Берман. 16.12.1938 арыштаваны, 25.1.1940 асуджаны да пакарання смерцю. Не рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Аляксей Сямёнавіч (14.11.1773, С.-Пецярбург — 15.11.1817),
рускі акцёр. Дэбютаваў у 1794 у Пецярбургскім т-ры. Папярэднік рамантызму ў сцэн. мастацтве. Акцёр буйнога тэмпераменту; яго выканаўчай манеры былі ўласцівы схільнасць да эмац. дынамічнай ігры, драм. пантамімы. Сярод роляў: Іодай («Гафалія» Ж.Расіна), Танкрэд («Танкрэд» Вальтэра), Ярб («Дыдона» Я.Княжніна), Мейнаў («Нянавісць да людзей і раскаянне» А.Кацэбу), Джонсан («Чорны чалавек» М.Жэрневальда), Шэкспір («Закаханы Шэкспір» Ж.Дзюваля), Фінгал, Дзмітрый Данскі, Агамемнан («Фінгал», «Дзмітрый Данскі», «Паліксена» У.Озерава). Першы выканаўца на рус. сцэне шэрагу роляў у п’есах У.Шэкспіра і Ф.Шылера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клавесі́н
(фр. clavecin, ад лац. clavis = ключ)
струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент 16—18 ст., папярэднікфартэпіяна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бранль
(фр. branle = калыханне)
старафранцузскі народны танец, які выконваўся ў павольным тэмпе; папярэднік пазнейшай бальнай формы танца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІЁЦІ (Viotti) Джавані Батыста (12.5.1755, г. Фантанета-да-По, Італія — 3.3.1824),
італьянскі скрыпач, кампазітар. Вучань Г.Пуньяні. Папярэднік Н.Паганіні. Працаваў у Парыжы (у 1782—91 і 1819—22 узначальваў Парыжскую оперу), Лондане (1794—98 і з 1802) і інш. Аўтар канцэртаў для скрыпкі з аркестрам, у якіх узмацніў ролю сольнай партыі, павялічыў склад аркестра, канчаткова зацвердзіў для 1-й ч. форму санатнага алегра, а таксама тып фінальнага ронда. Зрабіў уплыў на развіццё скрыпічнага мастацтва 19 ст. і фарміраванне т.зв. парыжскай школы. Сярод яго вучняў М.Казімір Агінскі і М.Клеафас Агінскі. З 1950 у г. Верчэлі праводзіцца міжнар. конкурс музыкі і танца імя Віёці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧЭРКА́Р (італьян. ricercar ад ricercare расшукваць),
жанр стараж.зах.-еўрап. музыкі поліфанічнага складу, блізкі да фантазіі, папярэднікфугі. Зарадзіўся ў Італіі ў 16 ст. ў лютневай музыцы, пазней пашырыўся ў творах для скрыпкі, віяланчэлі, аргана, клавіра, інстр. ансамбля. Форма Р. складаецца з некалькіх (3—7) раздзелаў, у якіх ужываюцца імітацыі і стылявыя рысы, значныя для фугі. Шматтэмны Р. блізкі да матэта. Сярод буйнейшых прадстаўнікоў Р. 16—18 ст. А.Габрыэлі, Я.П.Свелінк, Дж.Фрэскабальдзі, І.Я.Фробергер, І.Пахельбель, І.С.Бах. У 20 ст. да Р. звярталіся Ф.Маліп’ера, Б.Марціну, І.Стравінскі, Ю.Буцко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛМЕ́Й, шаламай (ням. Schalmei),
1) старадаўні драўляны духавы язычковы муз. інструмент з падвойным пішчыкам.
Меў 6—8 пальцавых і клапанныя адтуліны. Гукарад пераважна дыятанічны. Сярод разнавіднасцей Ш.: дыскантавыя, сапранавыя; яны разам з померамі (сярэдняга дыяпазону) і бамбардамі (бамгартамі; нізкага дыяпазону) складалі групу інструментаў, пашыраную ў Зах. і Цэнтр. Еўропе ў 13—17 ст. Ш. — папярэднік габоя ў складзе разнастайных ансамбляў. У бел. крыніцах Ш. зафіксаваны ў 16—17 ст. (у Гродзенскай капэле Стафана Баторыя і інш.).
2) Паводле некат. крыніц, назва ўсіх сярэдневяковых прамых язычковых інструментаў.
3) Рэгістр аргана.
Літ.:
Левин С. Духовые инструменты в истории музыкальной культуры. 4.2. Л., 1983.