Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДЭГРАДА́ЦЫЯ ПРЫРО́ДЫ,
пагаршэнне ці страта станоўчых якасцей прыроднага асяроддзя. Тэрмін часцей выкарыстоўваецца ў адносінах да канкрэтных аб’ектаў і кампанентаў прыроднага асяроддзя, напр., дэградацыі глеб (паніжэнне ўрадлівасці глеб, выкліканае прыроднай зменай умоў глебаўтварэння або гасп. дзейнасцю чалавека), дэструкцыі ландшафтаў, рэкрэацыйнай дыгрэсіі (гл.Дыгрэсія) і інш., папярэджанне якіх складае адну з гал. задач аховы прыроды. Да Д.п. адносіцца таксама біядэградацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНАЯ КАТЛАВІ́НА,
паніжэнне зямной паверхні, запоўненае вадой (возера, сажалка, вадасховішча), замкнёнае або адкрытае (калі праз яго цячэ рака). У азёрнай катлавіне вылучаюць надводную (схілы і берагі) і падводную часткі. Частка катлавіны, запоўненая вадой, наз.азёрнай чашай.
Узнікаюць азёрныя катлавіны ад уздзеяння ўнутр. і знешніх працэсаў, а таксама антрапагеннай дзейнасці. Падзяляюцца на тэктанічныя, ледавіковыя, тэрмакарставыя, карставыя, суфазійныя, ліманныя, завальныя (плацінныя), старычныя (лоймавыя) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗГО́ННА-НАГО́ННЫЯ З’Я́ВЫ,
перамяшчэнне водных мас пад уздзеяннем ветру з адной часткі мора, возера, вадасховішча, ракі ў другую і адпаведнае паніжэнне ўзроўню вады (згон) у падветранай частцы і павышэнне (нагон) — у наветранай. Найб. праяўляюцца ў вусцях некаторых рэк, мелкаводных морах і залівах, дзе ваганні ўзроўню дасягаюць 5 м і выклікаюць катастрафічныя паводкі (напр., у вусці р. Нява, на нізінных узбярэжжах Нідэрландаў, Бельгіі, Вялікабрытаніі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАТЭРМІ́Я (ад гіпа... + грэч. thermē цяпло),
ахаладжэнне, паніжэнне т-ры цела цеплакроўных жывёл і чалавека ў выніку цеплааддачы, якая перавышае цеплапрадукцыю. Памяншае спажыванне кіслароду органамі і тканкамі арганізма, павышае ўстойлівасць яго да гіпаксіі. Штучная гіпатэрмія выкарыстоўваецца ў хірургіі пры аперацыях на сэрцы, вял. сасудах і нейрахірургічных (траўмы ц. н. с., ацёкі, інтаксікацыі). Пры зніжэнні т-ры цела чалавека да 20—23 °C спыняюцца дыханне, дзейнасць сэрца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́МА-МА́НЫЦКАЯ ЎПА́ДЗІНА,
тэктанічнае жолабападобнае паніжэнне, якое аддзяляе Перадкаўказзе ад Усх.-Еўрап. раўніны. Шыр. 20—30 км, у цэнтр.ч. звужана да 1—2 км. Злучае Кубана-Прыазоўскую і Прыкаспійскую нізіны. У антрапагене — марскі праліў паміж Чорным і Каспійскім морамі. Змяшчае сістэму азёр і вадасховішчаў, Кума-Маныцкі канал. Усх.ч. занята нізоўем р. Кума. Па К.-М.у. праходзіць умоўная мяжа паміж Еўропай і Азіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́МАРАЗКІ,
часовае паніжэнне т-ры паветра ніжэй за 0 °C у начны час, калі сярэднясутачная т-ра вышэй за 0 °C. Адрозніваюць З. адвектыўныя (пры ўварванні халоднага арктычнага паветра), радыяцыйныя (начное ахаладжэнне глебы і расліннага покрыва) і мяшаныя (адвектыўна-радыяцыйныя). На тэр. Беларусі познія З. магчымы ў канцы мая — 1-й пал. чэрвеня, а раннія ў канцы жн. — пач. верасня. З., асабліва позняй вясной, прычыняюць вял. шкоду сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОТАСКЛЕРО́З, отаспангіёз,
захворванне вуха, у аснове якога ляжыць анкілоз стрэмечка. Пры О. адбываецца акасцяненне кольцападобнай звязкі падножнай пласцінкі стрэмечка (адной з 3-х костачак гукаправоднага апарата сярэдняга вуха, які перадае ваганні барабаннай перапонкі да вадкасцей унутр. вуха), потым настае яго нерухомасць. Часцей О. пашкоджвае абодва вухі. Прыкметы: паніжэнне слыху (скачкападобна), пастаянны шум у вушах (нават перашкаджае сну), на позніх стадыях пашкоджваюцца рэцэптары слыхавога нерва. Лячэнне хірургічнае.