ідэагра́ма, ‑ы, ж.

Умоўны знак, які абазначае на пісьме (у адрозненне ад літары) не гук якой‑н. мовы, а цэлае паняцце; сімвал.

[Ад грэч. idea — паняцце і gramma — запіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́нства, ‑а, н.

Прыналежнасць грамадзянін да пэўнай дзяржавы, паняцце ўласцівае феадальнаму і буржуазнаму праву. // Уст. Падпарадкаванне каму‑н. Быць у поўным падданстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раме́сніцтва, ‑а, н.

1. Занятак рамяством, саматужнай работай.

2. перан. Работа без творчай ініцыятывы, па ўстаноўленаму шаблону. Мастак — паняцце, якое выключае рамесніцтва. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́здар, ‑ы, ж.

Разм. Бяздарны, няздатны чалавек. Глухмень, правінцыі дакука — Паняцце бездараў пустых. І там, там творыцца навука, Калі к навуцы здатны ты. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае прадмет або апрадмечанае паняцце, мае катэгорыю роду і змяняецца па склонах і ліках.

2. У матэматыцы: лік у простых дробах, які паказвае, на колькі частак падзелена адзінка.

|| прым. назо́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Mngenbegriff m -(e)s, -e ко́лькаснае паня́цце

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rbegriff m -(e)s, -e першапачатко́вае паня́цце

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

abstrakt, ~u

м.

1. рэзюмэ;

2. абстракцыя; адцягненае паняцце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

касмапаліты́зм, -у, м.

1. Ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі або ўвогуле адмаўляе паняцце нацыянальных традыцый і нацыянальнай культуры.

2. Ідэалогія, светапогляд, згодна з якім усе народы належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай маралі.

|| прым. касмапаліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партыкуляры́зм, ‑у, м.

Кніжн. У буржуазнай навуцы — паняцце, якое абазначае ўсякі рух з мэтай набыцця або ўтрымання палітычнай, адміністрацыйнай ці культурнай аўтаноміі для тых або іншых частак дзяржавы.

[Ад лац. particularis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)