від тэкстыльнага пляцення з суцэльнай ніткі, выгнутай у петлі, якія злучаюцца паміж сабой у падоўжным і папярочным напрамках, утвараючы эластычнае палатно — трыкатаж, вытворчасць трыкат. вырабаў; від народнага дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Адрозніваюць вязанне ручное і машыннае. Прамежкавае месца займае вязанне з дапамогай ручных вязальных апаратаў рознай ступені складанасці.
Існуюць 2 асн. спосабы вязання: правязванне пятлі з адначасовым яе закрываннем (вязанне кручком) і правязванне рада незакрытых петляў з наступным іх закрываннем (вязанне пруткамі або з дапамогай прыстасаванняў у выглядзе ліштваў з калкамі). На Беларусі вязанне кручком і пруткамі вядомае з 18 ст., да 20 ст. цалкам выцесніла захаванае яшчэ ад бронзавага веку іголкавае пляценне. Камбінацыі розных прыёмаў вязання даюць магчымасць ствараць багатыя структурна-каляровыя эфекты трыкат. вырабаў. Найб. прыдатныя для вязання ніткі льняныя, баваўняныя, ваўняныя, з хім. валокнаў і змешаныя. Тонкім метал. кручком вяжуць карункі, карункавыя прошвы і падзоры для ручнікоў і бялізны, сурвэткі, абрусы, пакрывалы, адзенне і дэталі да яго; тоўстым драўляным кручком — палавікі і дыванкі. Пруткамі (метал., пластмасавыя) вяжуць сукенкі, блузкі, шарсцяныя жакеты, джэмперы, хусткі, шапкі, пальчаткі, панчохі і інш. вырабы.
Машыннае вязанне на трыкатажных машынах бывае 2 тыпаў: папярочнавязальнае (кулірнае) і асновавязальнае. Выкарыстоўваюць у вытв-сці адзення, бялізны, галантарэйных і швейных вырабаў (гл.Трыкатажная прамысловасць).
А.У.Лось.
Тыпы машыннага вязання: 1 — папярочнае (кулірнае); 2 — асновавязальнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перавя́зваць
1. (рану) verbínden*vt;
2. (вяроўкайі г. д.) (zú)binden*vt; úmbinden*vt (абвязаць);
3. (панчохіі г. д.) úmstricken vt;
4.úmhäkeln vt (кручком)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
sheer[ʃɪə]adj.
1.я́ўны; по́ўны, абсалю́тны;
by sheer chance зусі́м выпадко́ва;
a sheer waste of time дарэ́мнае марнава́нне ча́су;
sheer nonsense бязглу́здзіца
2. празры́сты, то́нкі (пра тканіну);
sheer stockings то́нкія панчо́хі
3. вертыка́льны, стро́мкі (пра скалу)
sheer off[ˌʃɪərˈɒf]phr. v. зніка́ць, уцяка́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Іспо́дка, звычайна мн. іспо́дкі ’вязаныя рукавіцы’ (Нас., Касп., Бяльк.), іспо́дка, іспо́тка ’рукавіца’ (Гарэц., Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.; дзісн., Нар. сл., 113), іспо́тка ’рукавіца з адным пальцам’ (докш., Янк. Мат., 72; ДАБМ, к. 333). У рускіх гаворках испо́дка́ ’вязаная рукавіца, якая звычайна надзяваецца падыспад другой — скураной рукавіцы’. Ст.-рус.исподки ’ніжнія рукавіцы, панчохі, якія надзяваюцца падыспад другіх (верхніх)’ адзначана з XVI ст. Назва звязана з тым, што ісподкі надзяваюцца падыспад другіх (верхніх) рукавіц, пашытых звычайна са скуры ці аўчыны (гл. Груцо, Бел. мова, 1965, 130). Кандэнсат словазлучэння ісподнія рукавіцы. Гл. ісподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́сцягі ’лыткі’ (Сцяц.), ’сцёгны’ (слонім., Жыв. сл.), лысцяі́ ’ногі’ (слонім., Сцяшк.). Укр.ли́ста, закарп.листь ’лытка’, рус.лы́сто, ст.-рус.лысто ’галёнка’, ц.-слав.лысто ’тс’; польск.łysta, łystawka, lystówka ’лытка’, мазав. ’панчохі на ўсю нагу без ступні’, ст.-польск.łyst ’лытка’, славац.lysta ’галёнка’, lyst, серб.-харв.ли̑ст ’лытка’, серб.-харв.-ц.-слав.листо ’тс’, макед.лист, листо ’тс’, с.-балг.лысто ’галёнка’, лыстъ ’лытка’. Прасл.дыял.lystъ/lysto/lysta, якія з першасных lyd‑tъ/lyt‑tъ (Слаўскі, 5, 428–429). Далей этымалогію гл. лытка. Суфікс ‑яг‑і, відавочна, з’яўляецца працягам прасл.‑ęg‑. Гл. яшчэ Ондруш (Slavia, 1977, 4, 423).
2.каго. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.
В. разбойніка.
3.што і без дап. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.
В. карункі.
В. панчохі.
4.што. Змацоўваць чым-н. (спец.).
В. цагліны цэментам.
В. бярвенне.
5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.
Вяжа ў роце ад кіслага.
Танін вяжа.
|| зак.звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны (да 1—4 знач.).
|| наз.вя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.) івяза́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
dúrchlaufen*Ivi(s)
1) прабяга́ць, ху́тка прахо́дзіць
2) прато́птваць, зно́шваць (абутак);
die Strümpfe ~ парва́ць панчо́хі;
sich (D)die Füße ~ наце́рці но́гі (пры хадзьбе)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
toe
[toʊ]1.
n.
1) па́лец (на назе́)
2) насо́к (панчо́хі, чараві́ка)
3) пярэ́дняя ча́стка капыта́
2.
v.
1) датыка́ца па́льцамі (наска́мі)
2) біць цьвік наўско́с
•
- on one’s toes
- toe the line
- step on one’s toes
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
спадаро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які рухаецца ў адным кірунку з чым‑н. Якраз дзьмуў вецер спадарожны.Аўрамчык.Ад бліжэйшай да МТС чыгуначнай станцыі юнак дабіраўся на спадарожнай машыне.Даніленка./узнач.наз.спадаро́жны, ‑ага, м.Спадарожныя стаялі на беразе і казалі: «Глядзі ты, які .. наш Яшка: рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць».Колас.
2. Які сустракаецца на шляху, на дарозе. Спадарожная станцыя. Спадарожная вёска.
3. Які існуе поруч, разам з чым‑н., спадарожнічае чаму‑н. асноўнаму. Спадарожныя газы. □ У каментарыях .. не прыводзяцца спадарожныя элементы бытавання і расказвання казак, запісаных у пасляваенны час.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пята́, -ы́, ДМ пяце́, мн. пя́ты і (з ліч. 2, 3, 4) пяты́, пят, ж.
1. Задняя частка ступні, а таксама частка панчохі, шкарпэткі, якая закрывае яе.
Пяты ныюць (ад хадзьбы). Наступаць на пяты каму-н. (таксама перан.; даганяць).
2. Апорная частка чаго-н. (спец.).
П. дзвярэй.
◊
Ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [са старажытнагрэч. міфа пра Ахілеса, які меў толькі адно слабае месца на целе — пяту].
Да пят (разм.) — пра вельмі доўгае, амаль да зямлі адзенне, касу.
З (ад) галавы да пят (разм.) — тое, што і з галавы да ног.
Пад пятойкаго або чыёй (разм.) — пад прыгнётам, пад уладай.
Па пятахза кім (разм.) — следам за кім-н., не адстаючы (хадзіць, гнацца).
|| прым.пя́тачны, -ая, -ае (да 1 знач.), пя́тавы, -ая, -ае (да 2 знач.) іпя́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)