Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІНТЭРФЕРЭ́НЦЫЯў мовазнаўстве,
узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах двухмоўя (шматмоўя). Выяўляецца ў выкарыстанні элементаў адной мовы пры маўленні на другой і прыводзіць да парушэння літ. норм суіснуючых моў у працэсе маўлення. Узровень І. залежыць ад ступені валодання мовамі білінгвам, ад умення адрозніваць факты розных моў. На Беларусі І. — з’ява пашыраная, узаеманакіраваная і закранае ўсе ўзроўні бел. і рус. моў: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Блізкароднасны характар бел. і рус. моў, масавасць двухмоўя абумоўліваюць шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці інш. мове, якія, аднак, мала ўплываюць на працэс разумення выказванняў. У сітуацыі бел.-рус. двухмоўя праблема І. набывае характар культуры бел. і рус. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пакая́нне, ‑я, н.
1. Прызнанне веруючым сваіх грахоў перад свяшчэннікам. Тарасіха раптам загаласіла: — А навошта ж вы яго па-а-слалі-і-і. Загінуў бедны без па-а-каяння-а-а...Асіпенка.
2. Прызнанне сваіх памылак. — Транспарт узяў без дазволу, — з пакаяннем у голасе загаварыў Шыпулька.Кулакоўскі.
•••
Адпусціць душу на пакаяннегл. адпусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад заблытаць.
2.узнач.прым. У беспарадку пераплецены, перавіты, зблытаны. Між тоўстых галін двух дубоў вісеў заблытаны парашут.Гамолка.
3.перан.; узнач.прым. Складаны, цяжкі для разумення. Калі здараецца спрэчка між людзьмі, дык Соня разблытвае заблытаныя справы.Бядуля.// З вялікай колькасцю памылак, недакладнасцей. Заблытаны улік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпраўле́ннен.
1. (памылакі пад.) Verbésserrung f -, -en, Beríchtigung f -, -en; Korrektúr f -, -en (сшыткаўі г. д.);
2. (папраўка) Áusbesserung f -, -en, Reparatúr f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЛЕ́ДНАЯ ПАГА́НКА (Amanita phalloides),
мухамор зялёны, белы мухамор, шапкавы базідыяльны грыб сям. мухаморавых. Пашырана ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. На Беларусі трапляецца зрэдку пераважна ў зах. і паўд. раёнах. Расце ў свежых і вільготных шыракалістых і мяшаных лясах, у сфагнавых хвойніках з дамешкай бярозы.
Шапка дыям. 5—10 см, званочкавая, пазней пуката-распасцёртая, бледна- або аліўкава-зялёная, радзей белаватая, слізкаватая, укрытая рэдкімі шматкамі. Пласцінкі белыя або ледзь зеленаватыя. Ножка белая, з кольцам у верхняй ч., каля асновы расшыраная накшталт клубня, з адкрытай вольвай (похвай). Утварае мікарызу з лісцевымі дрэвамі. Смяротна ядавіты грыб; мае таксічныя поліпептыды: фалаідзін (смяротная доза для чалавека 0,02—0,03 г), фалаін, α- і β-аманіціны і інш. Нярэдкія выпадкі атручэння з-за памылак пры вызначэнні віду ў час збору грыбоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙМЕ́НШЫХ КВАДРА́ТАЎ МЕ́ТАД,
адзін з метадаў памылак тэорыі для ацэньвання невядомых велічынь па выніках вымярэнняў. Выкарыстоўваецца для статыстычных апрацовак.
Прапанаваны К.Гаўсам (1794—95) і А.Лежандрам (1805—06). Першасна прызначаўся для апрацоўкі астр. і геад. вымярэнняў. Строгае матэм. абгрунтаванне і вызначэнне межаў дастасавальнасці Н.к.м. далі А.А.Маркаў і А.М.Калмагораў. Паводле Н.к.м., калі n вынікаў вымярэнняў y1, y2, ..., yn звязаны з m (m < n) пераменных x1, x2, ..., xm зададзенай функцыянальнай залежнасцю yi = 𝑓(x1, x2, ..., xm) + σi, дзе σi — невядомыя выпадковыя хібнасці, ацэнкамі для xi бяруцца такія Xi, для якіх сума квадратаў
, дзе pi — зададзеныя лікі, будзе найменшая. Для мінімізацыі S першыя частковыя вытворныя па невядомых велічынях прыраўноўваюць да нуля. Рашэнне сістэм ураўненняў
дае ацэнкі для Xi.