правакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.

1. Падбухторваць на якія‑н. дзеянні шляхам правакацыі (у 1, 2 знач.). [Астапчык:] — Я аднаго зараз баюся: каб не знайшліся гарачыя галовы і не хапіліся за зброю. Во тады будзе бяда! Урад даўно правакаваў на гэта «Грамаду». Машара.

2. Спец. Рабіць правакацыю (у 3, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pander

[ˈpændər]

1.

n.

зво́днік -а m., зво́дніца f.

2.

v.t.

зво́днічаць; падбухто́рваць да дрэ́нных учы́нкаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Падняхве́рывацца ’згаджацца; абяцаць (легкадумна)’ (Юрч.), падняхве́рываць ’падбухторваць, падахвочваць’ (Юрч.). Няясна. Магчыма, да ахвяра (гл.); першапачаткова паднеахверывацца, потым у выніку рэдукцыі галоснага падняхверывацца. Не можа быць паразітнай устаўкай, параўн. маг. ніхаліпа ’халепа, нянасце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

egg

I [eg]

n.

я́йка, яйко́ n.

•

- put all one’s eggs in one basket

II [eg]

v.t.

падбухто́рваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

schüren vt

1) мяша́ць (вуголле), раздзьму́хваць (агонь)

2) падбухто́рваць, распа́льваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вооружа́ть несов.

1. в разн. знач. узбро́йваць; см. вооружи́ть​ 1;

2. перен. (против кого-л.) падбухто́рваць, падбіва́ць, настро́йваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настра́ивать​II несов.

1. муз., радио настро́йваць; (налаживать) нала́джваць;

2. перен. настро́йваць; (подстрекать) падбухто́рваць; (подбивать) падбіва́ць; (подговаривать) падгаво́рваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Пад’елды́кваць, подʼелды́кваць, подболды́кваць, подвалды́кнуць ’падтакаць, падбіваць, падбухторваць’ (ТС), падʼілды́кнуць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. подъелды́кивать, подталды́кивать ’тс’, елде́жить ’сварыцца’. Мяркуючы па мноству фанетычных варыянтаў, гукапераймальнае, якое адлюстроўвае няяснае барматанне. Гродз. падгалдыкнуць (Сцяшк. Сл.), мабыць, дадаткова зазнала ўплыў дзеяслова галдзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ськаць ’падбухторваць, павучаць; цкаваць’ (Яўс.). Ад вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’, рус. усь ’тс’, укр. усь ’тс’, па паходжанню алегра-форма ад кусь (‑кусі) (Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1 (1949), 187; адносна суфіксацыі гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 67 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дукава́ць ’павучаць (часта з цялесным пакараннем)’ (Касп.), ’настройваць, падвучваць, падбухторваць кагосьці’ (Янк. III). Відаць, з адукава́ць ’выхоўваць’ у выніку адпадзення пачатковага ненаціскнога а‑ (а гэта з польск. edukować; < лац. educare ’выхоўваць’). Параўн. адука́цыя (гл.). Магчыма, сюды адносіцца і дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)