нера́вный няро́ўны; (неодинаковый) неадно́лькавы;

нера́вные си́лы няро́ўныя сі́лы;

поги́бнуть в нера́вном бою́ загі́нуць у няро́ўным баі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марганаты́чны

(лац. morganaticus)

няроўны, неадпаведны;

м шлюб — шлюб асобы каралеўскай, царскай сям’і з асобай ніжэйшага роду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

unequal

[ʌnˈi:kwəl]

adj.

1) няро́ўны о́лькасьцю, паме́рам, лі́кам)

2) нядо́бра падабра́ны

3) несправядлі́вы, няро́ўны

an unequal contest — няро́ўнае спабо́рніцтва

4) недастатко́вы; неадпаве́дны

5) нерэгуля́рны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

грудкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты грудай, грудкамі, няроўны. З-за вёскі даляцелі людскія галасы і грукат колаў па сухой грудкаватай дарозе: відаць, калгаснікі .. вярталіся ўжо з копкі бульбы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́місты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю ям, калдобін; няроўны. Дарогі не відаць пад нагамі, але горш тое, што яна, няроўная, ямістая, у калдобінах, не дае разгону нагам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unsteady [ʌnˈstedi] adj.

1. няўсто́йлівы, хі́сткі;

He’s unsteady on his feet. Ён ледзь трымаецца на нагах

2. няро́ўны (пульс)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

караба́ты, ‑ая, ‑ае.

Няроўны, скрыўлены, пагнуты. Карабатая дошка. Карабатая паверхня. □ Шумяць дубы, і хвоі, і бярозы, На ўсход паволі хвалі коціць Свіслач, І вербы карабатыя над ёю віснуць. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nkongruent a

1) матэм. не падо́бны, няро́ўны

2) грам. недапасава́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мезалья́нс

(фр. mésalliance)

шлюб з асобай ніжэйшага сацыяльнага становішча або з вялікай розніцай ва ўзросце; няроўны шлюб.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

перары́вісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які перапыняецца, перарываецца цераз кароткія прамежкі часу; няроўны. Перарывістае дыханне. Перарывісты гудок. Перарывісты голас. // Спец. Які перарываецца цераз пастаянныя прамежкі часу. Перарывісты ток.

2. З прамежкамі, не суцэльны. Перарывістая лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)