1. Займацца якой‑н. работай звыш асноўнай для пабочнага, звычайна лёгкага заробку. [Жыжка:] — За эканомію гарою стаяць шафёры. Напрыпісваюць кіламетраў, а тады халтураць.Мыслівец.
2. Нядобрасумленна працаваць, неахайна выконваць якую‑н. работу. [Шугаеў:] Завод толькі яшчэ ўступіў у строй, дзе ж тут даб’ешся, каб усё было на выдатна. [Страмілін:] Дык ты прапануеш халтурыць?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́нуць¹, -ну, -неш, -не; сунь; су́нуты; зак.
1.каго-што. Усунуць, укласці ўсярэдзіну чаго-н., пад што-н., пакласці куды-н. спехам.
С. палена ў агонь.
С. ногі ў валёнкі.
2. Даць што-н. спяшаючыся, нядбайна, неахайна.
С. граблі ў рукі.
3.перан., каго-што і без дап.
4.што і без дап. Груба ўдарыць, стукнуць (разм.).
С. нажом у бок.
5.што і без дап. Паказаць што-н. са злосцю, з незадавальненнем; тыцнуць.
С. пропуск вахцёру.
◊
Сунуць у лапу — даць хабар.
|| незак.со́ваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бадзя́ць ’пэцкаць, валачыць’ (Др.-Падб.), ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак)’ (Янк. Мат.). Не вельмі яснае слова. Можна выказаць дагадку аб сувязі з бадзя́цца, бада́ццэ (гл.), дакладней, аб паходжанні гэтых дзеясловаў ад агульнай асновы бад‑ (< обад‑ < об‑вад‑; *vaditi ’перашкаджаць’ → ’рабіць дрэнна, псаваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
scamp
[skæmp]1.
n.
1) бязва́ртасны чалаве́к
2) гарэ́за -ы m.; сваво́льнік, ві́сус -а m.
2.
v.
1) працава́ць, рабі́ць неаха́йна, няўва́жліва
2) быць скупы́м, скна́рлівым; скупі́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
перако́с
1. Месца на сенажаці, скошанае за скрыўленай мяжой пэўнага ўчастка (Нас., Слаўг., Сур.Касп.). Тое ж перакосак (Слаўг.).
2.Неахайна скошаны ўчастак лугу, які перакошваюць другі раз (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
нячы́сты, -ая, -ае.
1. Брудны, неахайны.
Н. пакой.
2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны.
Нячыстая вада.
3.Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).
Нячыстая апрацоўка.
4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак; разм.).
Н. голас.
5.перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства; заснаваны на махлярстве.
Нячыстая справа.
6. Звязаны са злым духам, чараўніцтвам; д’ябальскі (разм.).
Нячыстае месца.
7.у знач.наз.нячы́сты, -ага, м. Злы дух, чорт.
Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.
◊
Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.
Нячысты дух — чорт, д’ябал, нячысцік.
|| наз.нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж. (да 1—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Растато́ха ’расхрыстаны, неахайна апрануты чалавек’ (гродз., Жыв. НС), растато́ханы ’расхрыстаны, неахайны’ (Сцяшк.), растато́хацца ’раскрычацца’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе займенніка то ’тое’ (гл.), параўн. то́та (гл.), тата́ (татэ́) (ТС), які з’яўляецца “замяшчальнікам” іншых элементаў з адмоўным значэннем, параўн. ён тае́ ’не зусім нармальны, здаровы і інш.’. Параўн. рус.растото́ ’асаблівы спосаб завязваць хустку на галаве’ (Фасмер, 3, 446).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раструха́нка ’растрапаная жанчына’ (Жд. 2), раструхонка ’тс’: раструхонка кудлы развесіла (Сержп. Прык.), раструха́йла (ръструха́йла) ’разявака, расцяпа’ (ушац., Нар. лекс.). Параўн. раструхну́цца ’разысціся, раз’ехацца’ (Ян.), растру́хівацца, растру́сываць ’растрасаць’ (Мат. Гом.), што да трух, трус (гл.), сюды ж расту́рханы, растру́ханы ’раскудлачаны’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама раструхан ’неахайна адзеты’ (Колас), растурха́н ’тс’ (карэліц., Жыв. НС), што, магчыма, звязана з наступным словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хі́пі
(англ. hippie, ад hip = маркота, туга)
1) групы моладзі ў некаторых краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё;
2) перан. чалавек, які паводзіць сябе экстравагантна, знарок неахайна і прэтэнцыёзна апранаецца.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
*Не́ўма1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.
Неўма2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).