падцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. што. Нацягнуць або напяць тужэй.

П. пасак.

2. каго-што. Падцягваючы, наблізіць.

П. бервяно да саней.

3. каго-што. Сканцэнтроўваючы, наблізіць, падвесці куды-н.

П. рэзервы к фронту.

4. перан., каго (што). Зрабіць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).

П. адстаючых па матэматыцы.

5. каму і без дап. Далучыцца да таго, хто спявае, падпяваючы яму.

|| незак. падця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падця́гванне, -я, н. і падця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрану́ць, -ану́, -а́неш, -а́не; -а́нем, -а́неце, -а́нуць; -ані́; -а́нуты і -а́нены; зак.

1. каго-што. Адзець.

А. дзіця.

2. што. Надзець, нацягнуць на сябе ці на каго-н. якую-н. вопратку.

А. паліто.

3. каго-што. Забяспечыць неабходнай вопраткай (разм.).

А. сям’ю.

4. каго-што. Увасобіць у якой-н. форме.

А. хлопца ў мядзведзя.

5. перан. Пакрыць.

Ноч апранула зямлю.

|| незак. апрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. апрану́цца, -ану́ся, -а́нешся, -а́нецца; -а́немся, -а́нецеся, -а́нуцца; -ані́ся; незак. апрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апрана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзе́ць, адзе́ну, адзе́неш, адзе́не; адзе́нь; адзе́ты; зак., каго-што

1. Надзець на каго-н. вопратку, апрануць.

А. дзіця.

Зіма адзела поле снегам (перан.).

2. Апрануць кім-н.

А.

Дзедам Марозам.

3. Забяспечыць каго-н. адзеннем.

Бацькі дзяцей адзелі і абулі.

4. Тое, што і надзець; нацягнуць.

Ледзь адзеў пальчаткі.

5. перан. Пакрыць; ахінуць.

Дубы зялёны плашч адзелі.

|| незак. адзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. адзе́цца, адзе́нуся, адзе́нешся, адзе́нецца; адзе́нься; незак. адзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адзява́нне, -я, н. (паводле 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нашэ́мацца ’многа надзець на сябе’, пашамкацьнацягнуць’ (ТС). Утворана паводле распаўсюджанай семантычнай мадэлі экспрэсіўных дзеясловаў ’многа надзець’ < ’марудна варухацца, выдаваць ціхія гукі’, параўн. нашукацца, натужацца ’тс’ і пад., у якасці зыходных дзеясловаў могуць выступаць шэмкацца ’корпацца’, шамкаць ’корпаць’ (ТС) і гукапераймальны комплекс там‑ (там‑), параўн. шэмеляхнуць ’перакуліць’, шамятиць ’ціха есці’ і пад., прадстаўлены, магчыма, і ў славенскім адпаведніку našemiti ’прыбраць, безгустоўна упрыгожыць, надзець маску’ ад šemiti ’прыбіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распя́ць, разапну, разапнеш, разапне; разапнём, разапняце; зак., каго-што.

1. Прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі (старадаўні спосаб пакарання). Дрот калючы. Вышак многа. Кулямётчыкі не спяць. Спевакоў за песню могуць На крыжы распяць. Маляўка.

2. Расправіўшы, туга нацягнуць. Добра, што Кастусь, які ехаў па малако, захапіў брызент: распялі яго, прымацаваўшы да калёс, і так пратрымалі больш гадзіны над ягнятамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наця́гіч ’бандарная прылада для нацягвання абручоў’ (Сержп. Грам., гродз., Нар. сл.), ’пруток для нацягвання, замацавання палатна ў кроснах’ (зэльв., Жыв. сл.; браг., Нар. сл.; мазыр., Шатал.), нацягавіч ’тс’ (Бяльк.), нацягай ’прылада для нацягвання абручоў на бочку або шын на колы’ (ТС; драг., З нар. сл.), нацявіч ’тс’ (гродз., Нар. сл.; Сл. ПЗБ, З нар. сл.), нацягавіч ’тс’ (Дэмб., Бяльк., лях., Сл. ПЗБ), нацяжыч ’тс’ (ТС), нацяжавіч ’тс’ (Дэмб.), нацягуш ’тс’ (там жа). Ад нацягнуць, нацягаць, да цягнуць, цягаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узапхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Пхаючы, падняць наверх. Узапхнуць воз па ўзгорак. Узапхнуць чамадан на верхнюю палку.

2. З цяжкасцю надзець, нацягнуць што‑н. вузкае, цеснае. Ледзь узапхнуў боты на ногі. // Надзець наспех які‑н. абутак. Узапхнуў сандалі і бягом на вуліцу.

3. Узваліць працу на каго‑н. — Ты паслухай, паслухай, што на нас гэты, гэты... узапхнуць хоча! — .. бацька гнеўна павярнуўся ўжо да Улі. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наволо́чь сов., прост.

1. (принести, притащить) навалачы́, мног. панавалака́ць, нацягну́ць, мног. панаця́гваць;

2. (о тучах) безл. завалачы́, нахма́рыцца;

наволокло́ на не́бо туч завалакло́ не́ба хма́рамі, нахма́рылася.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераця́гваць, перацягну́ць

1. (перавешаць) überwegen* vi;

2. (на другое месца) (hin)überziehen* vt;

3. (нанова нацягнуць) neu ufspannen [ufzehen*];

пераця́гваць на свой бок разм. auf sine Site brngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пропита́тьII сов.

1. (смочить насквозь) прамачы́ць, насы́ціць, безл. нацягну́цьы́расці);

пропита́ть тря́пку раство́ром прамачы́ць ану́чу раство́рам;

2. перен., разг. напо́ўніць, насы́ціць, нацягну́цьі́льгаці);

во́здух пропи́тан за́пахом го́рных трав паве́тра напо́ўнена (насы́чана) па́хам го́рных траў;

3. перен. напо́ўніць, праніза́ць;

пропита́ть всю систе́му воспита́ния чу́вством любви́ к ро́дине напо́ўніць (праніза́ць) усю́ сістэ́му выхава́ння пачуццём любві́ да радзі́мы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)