напо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Стаць поўным, занятым; насыціцца, запоўніцца чым-н.

Вежа напоўнілася вадой.

Пакой напоўніўся пахамі.

2. перан. Стаць поўнасцю занятым якімі-н. думкамі, пачуццямі і пад.

Сэрца напоўнілася радасцю.

|| незак. напаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. напаўне́нне, -я, н.

Пульс добрага напаўнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пафарбава́цца, ‑буецца; зак.

1. Пакрыцца, насыціцца фарбай, чым‑н. фарбуючым. Тканіна добра пафарбавалася.

2. Набыць які‑н. колер, адценне. Белае малако далёкіх лёганькіх аблачынак пафарбавалася ў ружовы колер захаду. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nasycić się

зак.

1. пад’есці; наесціся;

2. насыціцца; задаволіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

напі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; напі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; напі́ся; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць чаго-н., каб наталіць смагу; папіць.

Н. вады.

2. Дайсці да стану ап’янення.

Н. на вяселлі.

3. перан., чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым-н.

Напіцца (насмактацца) крыві чыёй (разм., неадабр.) — памучыць каго-н., паздзекавацца з каго-н.

|| незак. напіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афарбава́цца, ‑буецца; зак.

1. Пакрыцца або насыціцца фарбай, чым‑н. фарбуючым. Тканіна добра афарбавалася.

2. Набыць які‑н. колер. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас. Брыдка было ад нечага, калі ўвайшла [Макрына] у хату. Адразу афарбаваўся твар. Баранавых. // перан. Набыць якое‑н. значэнне, які‑н. сэнс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прапах, ‑ла; зак., чым.

Насыціцца якім‑н. пахам. [Сёмка] так прапах сосам, што яго можна было за паўвярсты носам знюхаць. Колас. Жыў Макарка ў цёмнай, на тры акенцы хаце, якая ўся прапахла дзёгцем і смалою. Хомчанка. Выцвілі пад сонцам яго бровы, Чабарком, Жывіцаю прапах. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Моцна спацець; выдзеліць многа поту. — Ты дужа не раскрывайся, — сказаў Мар’ян. — Табе трэба як след прапацець. Васілёнак.

2. Стаць вільготным ад поту; насыціцца потам. Шапка прапацела. Кашуля прапацела.

3. перан. Разм. Патраціць некаторы час на цяжкую работу, справу і пад. Прапацець над чарцяжом дацямна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трупа́ціць экспр. ‘есці’ (Юрч. Вытв.): Трупаціла яна крупеню, / Яечню, руднік, жур, смажэню («Энеіда навыварат», Бел. літ. XIX ст.). Рус. смал. трупа́чить ‘разліваць ежу’ (1853 г., СРНГ). Хутчэй за ўсё, экспрэсіўнае ўтварэнне ад трупаць (гл.), аднак параўн. балг. тру́пам ‘накладаць, нагрувашчваць’, макед. трупи ‘навальваць, набіваць’, серб. тр̀пати ‘набіваць, напіхваць’, харв. tr̀pati ‘тс’, славен. trpati ‘тс’ (з харв., серб., (гл. Сной₂, 788) і асабліва серб. тр̀пија ‘абжорства’. Паводле Скока (3, 508), балгарска-македонскія формы звязаны чаргаваннем з харвацка-сербскімі і выводзяцца з *trupъ (гл. труп). Сной₂ (788) узводзіць да прасл. *tьrpati, роднаснага ст.-інд. tr̥̀pyatiнасыціцца, задаволіцца’, нова-перс. tulf ‘перанасычанасць’ і пад. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑п’яцеся; пр. напіўся, ‑пілася, ‑пілося; заг. напіся; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць чаго‑н., каб наталіць смагу; папіць. Напіцца чаю. □ Падмацаваўшыся, Сцёпка напіўся ў рэчцы вады. Колас. — Добра, — сказала жанчына, выслухаўшы Любу. — Дай мне напіцца. Чорны.

2. Дайсці да стану ап’янення. Ніяк не мог [Нічыпар] успомніць, з якой прычыны ўчора напіўся. Асіпенка.

3. перан.; чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым‑н. Нават паветра змянілася ў сяле: напілося густога смалістага паху. Васілевіч.

•••

Напіцца (насмактацца) крыві чыёй — памучыць каго‑н., паздзекавацца з каго‑н.

Хоць вады напіся — пра вельмі прыгожы твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

1. Стаць поўным, запоўніцца да верху. Дарога стала слізкай, каляіны і лагчынкі напоўніліся вадой. Мележ. Калі коўш напоўніўся, высокі смуглы плавільшчык.. кінуў у коўш пакецік. Карпаў. // Насыціцца, запоўніцца (пахамі, водарам, гукамі і пад.). Цёплы пакой адразу напоўніўся пахамі саляркі, сена, жалеза, дрэва, аўчыны, снегу. Шамякін. Маўклівы цёмны лес раптам ажыў, напоўніўся шумам, трэскам сухога галля і зламаных дрэў. В. Вольскі.

2. перан. Стаць поўнасцю занятым якімі‑н. думкамі, пачуццямі і пад. Сэрца напоўнілася гонарам за сына. □ Саша пачырванела, і сэрца яе ўраз напоўнілася пяшчотай да гэтай добрай жанчыны. Шамякін. Адразу прапаў, развеяўся спакой, і душа напоўнілася трывогай. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)