Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад. Лежачы, Несцер думаў, што вось заўтра яму трэба наладзіць услон, і ўспомніў, што недзе на вышках павінна быць для гэтага сухая кляновая плашка.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́лкі, рёўкі, рёлкі, ’насціл для сушэння снапоў’, ’жэрдкі ў ёўні’ (рэч., петрык., акц., светлаг., рэч., Нар. сл.; Мат. Гом.). Да рэлкі (гл.). Параўн. таксама арэлі (гл.).
|| зак.вы́масціць, -машчу, -масціш, -масціць; -машчаны (да 2 знач.), замасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны (да 1 і 2 знач.) інамасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны (да 1 і 3 знач.).
|| наз.машчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пралама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Атрымаць пралом пад цяжарам чаго‑н. Пад танкам жа «271» насціл затрашчаў і праламаўся з аднаго боку.Мележ.
2.Спец. Адхіліцца, змяніць свой кірунак пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое (пра радыёхвалі, светлавыя, гукавыя і інш. хвалі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ты́зы ‘насціл у ганчароў для сушкі вырабаў’, тызо́ўкі ‘тс’ (беласт., SFPS, 14, 196; БЛ, 18, 62), сюды ж, відаць, тызі ‘апоўзіны (у стозе)’ (зах.-палес., Бел. дыял. 2). Гл. тэзы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Belágm -(e)s, Beläge
1) пакрыццё; насці́л; сло́й
2) мед. налёт
3) то́е, што кладзе́цца на бутэрбро́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Падло́га1 ’насціл у памяшканні, па якім ходзяць; пол (пераважна ў жыллёвым памяшканні)’. З польск.podłoga ’тс’ (Махэк, 120), якое ад dłażyć ’рабіць насціл’ (Брукнер, 425).
Падло́га2 ’падвалкі’ (Мат. Гом.), ’падаконнік; падсцілка’ (Бяльк.). Рус.подло́га ’падкладка, падвалю’, укр.підлі́жкі ’вялікія камні, якія падкладваюцца пад асноўныя бярвёны хаты, калі месца няроўнае’, підло́га ’два пярэднія і два заднія слупы ў кроснах’, чэш.podloha, podložka ’падстаўка; падкладка’, серб.-харв.по̏длог, по̏длога ’падсцілка, падкладка, падстаўка, фундамент’, славен.podlóga ’парог; ніжняе бервяно’, балг.подлога ’падкладка, падножка, падстаўка’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад podložiti < ložiti (гл. лажы́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бульдо́зер, ‑а, м.
Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для перамяшчэння, разраўноўвання грунту. Бульдозеры ссоўвалі з узгоркаў на насціл вялізныя груды пяску і раўнялі яго, а аўтамашыны падвозілі з гарэлага балота тарфяны попел і сыпалі паверх пяску.Новікаў.Паабапал грэблі, ля прарытых капаў, чарнелі нассованыя бульдозерам гурбы торфу.Пташнікаў.
[Англ. bulldozer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што і чаго.
1. Зрабіць насціл з дошак, бярвення і пад. Намасціць дарожку праз балота. Намасціць сцэну. Намасціць пасцель з сена.
2.Разм. Старанна налажыць, нагрузіць чаго‑н. куды‑н. Увечары Уладзя памог падмазаць бацьку колы, намасціў у воз маладога, пахучага сена, травы.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пала́ткі1 ’насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной (на даволі высокім узроўні ад падлогі)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Чачот, ТС, Арх. ГУрагач., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ’вышкі ў хляве’ (Шушк., П. С., Мат. Гом.), ’насціл з дошак у гумне, лазні’ (Сл. ПЗБ), ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ, 877), ’падстаўка пад вулей’ (Сл. ПЗБ), пала́тачкі ’жэрдкі ў сушні, на якія рассцілаюць лён для сушкі’ (Мат. АС Гродзен.). У гэтай форме (мн. л.) толькі беларускае. Параўн. рус.сарат.пола́тка ’дошка, прыбітая рабром да сцяны; паліца ў шафе’. Этымалогію гл. пала́ці.
Пала́ткі2 ’вяроўкі, на якіх носяць сена’ (Жд. 2). Да лата1 (гл.).