насці́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. насці́л насці́лы
Р. насці́лу насці́лаў
Д. насці́лу насці́лам
В. насці́л насці́лы
Т. насці́лам насці́ламі
М. насці́ле насці́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

насці́л, -у, м.

1. гл. слаць².

2. Паверхня з дошак або іншага матэрыялу, пасланага на што-н.

Драўляны н.

|| прым. насці́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насці́л, -лу м.

1. (действие) насти́л, настила́ние ср., насти́лка ж.;

2. (настланное) насти́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насці́л, ‑у, м.

1. Тое, што і насціланне. У цэху праводзіцца насціл падлогі. «Беларусь».

2. Паверхня з дошак або іншага матэрыялу, насланага на што‑н. Дошкі насцілу гулі — на мост уз’ехала машына. Савіцкі. Стараючыся не збіцца з жардзян[о]га насцілу, асцярожна ступаючы, Бондар пайшоў на ўскраек балаціны. Навуменка. // Пласт чаго‑н. насланага. Жолуд падае з дуба, правальваецца да самай зямлі праз гнілы пласт лісцвянага насцілу. Чорны. // Пласт снегу на чым‑н. Конь, адчуўшы цяжар, мякка заганцаваў на месцы, б’ючы пярэднімі капытамі па прамёрзлым снегавыя, насціле. Мікуліч. На пляцоўку прывезлі насціл не такога памеру, як трэба было па праекту. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насці́лнасціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасць л у слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус. наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слаць², сцялю́, сце́леш, сце́ле; сцялі́; сла́ны; незак., што.

1. Укладваючы, раскладваць па паверхні.

С. пасцілку на канапу.

С. пасцель (рыхтуючы да сну). Мякка сцеле, ды мулка спаць (прыказка пра таго, хто добразычлівы толькі на словах). С. каноплі.

2. Рабіць, укладваючы шчыльна састаўныя часткі чаго-н. (дошкі, пліткі, брусы і пад.).

С. падлогу.

С. паркет.

|| зак. пасла́ць, -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; пасцялі́; -сла́ны і насла́ць, -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; насцялі́; -сла́ны; наз. насціла́нне, -я, н. і насці́л, -у, м.

|| наз. сла́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́стры, -аў (спец.).

Крацісты насціл для ўстаноўкі шлюпкі, складвання вёслаў на борце карабля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шкі, -шак.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.

Класці сена на в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пала́ткі, -так.

Насціл з дошак паміж печчу і сцяной у сялянскай хаце, які рабіўся на высокім узроўні ад падлогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́ры, -аў.

Насціл з дошак, прызначаны для спання, які знаходзіцца на пэўнай вышыні над падлогай або зямлёй.

Турэмныя н.

Двух’ярусныя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)