Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
напру́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень...Глебка.Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча.Нікановіч.Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
інтэнсі́ў
(п.-лац. mtensivus = напружаны)
лінгв. вытворны дзеяслоў са значэннем большай інтэнсіўнасці дзеяння, чым выражаецца зыходным дзеясловам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нака́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад накаліць.
2.узнач.прым. Нагрэты да вельмі высокай тэмпературы.
3.узнач.прым.Разм. Вельмі напружаны, узбуджаны. Шэмет моўчкі ўстаў, абцягнуўся, абтрапаўся і зрабіў крок наперад. Адчувалася, што ён быў увесь як накалены.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэнсіфіка́цыя
(фр. intensification, ад п.-лац. intensivus = напружаны + facere = рабіць)
павелічэнне напружанасці, прадукцыйнасці, узмацненне дзейнасці (напр. і. вытворчасці).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анкаты́чны
(гр. onkoteros)
напружаны, павялічаны;
а. ціск — частка асматычнага ціску раствору, выкліканая калоідамі, што змяшчаюцца ў гэтым растворы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Spánnbeton[-to:n]і[-tɔ˜:]m -s, -s і -e буд. папярэ́дне напру́жаны бето́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперціся ’напружыцца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУС (Goes) Хуга ван дэр [каля 1435, г. Гент (?), Бельгія — 1482], нідэрландскі жывапісец эпохі Адраджэння. Працаваў пераважна ў Генце, з 1475 у манастыры Родэндале (каля Бруселя). Творчасці Гуса, які працягваў традыцыі Я. ван Эйка і Р. ван дэр Вэйдэна, характэрна мужная праўдзівасць вобразаў і напружаны драматызм дзеяння. У свае кампазіцыі з некаторай умоўнасцю прасторавай і маштабнай суаднесенасцю фігур уводзіў ярка індывідуальныя па характарыстыцы персанажы, аб’яднаныя агульным перажываннем («Грэхападзенне», каля 1470; трыпціх «Пакланенне пастухоў», або т.зв. алтар Партынары, каля 1474—75). Рысы, уласцівыя жывапісу позняй готыкі (драм. экстатычнасць вобразаў, напружанасць кантрастнага гучнага каларыту), праявіліся ў карціне «Успенне Божай Маці».
Х. ван дэр Гус. Пакланенне пастухоў. Фрагмент. 1474—75.