ГУС
(Goes) Хуга ван дэр [каля 1435,
Бельгія — 1482], нідэрландскі жывапісец эпохі Адраджэння. Працаваў пераважна ў Генце, з 1475 у манастыры Родэндале (каля Бруселя). Творчасці Гуса, які працягваў традыцыі Я. ван Эйка і Р. ван дэр Вэйдэна, характэрна мужная праўдзівасць вобразаў і напружаны драматызм дзеяння. У свае кампазіцыі з некаторай умоўнасцю прасторавай і маштабнай суаднесенасцю фігур уводзіў ярка індывідуальныя па характарыстыцы персанажы, аб’яднаныя агульным перажываннем («Грэхападзенне», каля 1470; трыпціх «Пакланенне пастухоў», або
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)