Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Заве́т ’запавет’. Рус.заве́т, укр.заві́т ’тс’, польск.дыял.zawiat ’заклад’, чэш.závěť, уст.závėt ’запавет’, славац.závet, славен.zavèt, серб.-харв.за́вет, балг.кніжн.завѐт, макед.завет ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус.завѣтъ ’умова, клятва, запавет, загад’. Бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік агульнаслав. характару ад дзеяслова zavětiti ’накладваць абавязак, абяцаць, загадваць’ < větiti ’ведаць’. Значэнне, а магчыма, і само слова замацаваліся, відаць, пад ст.-слав. уплывам (параўн. польск. семантыку і адсутнасць слова ў серб.-луж.). Словы таго ж кораня веча, савет (гл.). Шанскі, 2, З, 15–16; Фасмер, 1, 305; БЕР, 1, 574; Махэк₂, 687.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плакірава́ць
(фр. plaquer = накладваць, пакрываць)
1) пакрываць металічную паверхню тонкім слоем іншага металу, устойлівага супраць карозіі, больш Прыгожага і інш.;
2) абліцоўваць вырабы з простага дрэва тонкай фанерай з каштоўных парод дрэва;
3) абкладваць дзёрнам земляныя насыпы, адкосы, каб засцерагчы іх ад размывання вадой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пуантылі́зм
(фр. pointillisme, ад point = кропка)
1) кірунак у заходнееўрапейскім жывапісе канца 19 — пач. 20 ст., для якога была характэрна манера накладваць фарбы мазкамі ў выглядзе кропак або невялікіх рысак;
2) муз. разнавіднасць тэхнікі выканання, калі кожная нота аддзяляецца ад другой паўзай пэўнай працягласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАМІТЭ́Т НАРО́ДНАГА КАНТРО́ЛЮ БССР (КНК БССР). Існаваў са снеж. 1965 па ліп. 1990. Створаны ў выніку рэарганізацыі органаў парт.-дзярж. кантролю ў органы нар. кантролю (НК) паводле Закона Вярх. Савета БССР ад 22.12.1965 «Аб органах народнага кантролю ў Беларускай ССР» Органамі НК з’яўляліся абл., гар. і раённыя КНК, групы і пасты пры сельскіх і пасялковых Саветах нар. дэпутатаў, на прадпрыемствах, у калгасах, установах, арг-цыях і вайсковых часцях. КНК БССР працаваў пад кіраўніцтвам Вярх. Савета, яго Прэзідыума і Савета Міністраў БССР. З’яўляўся саюзна-рэсп. органам і кіраваў работай ніжэйшых органаў НК Беларусі, адначасова падпарадкоўваўся КНК СССР. Апарат КНК БССР будаваўся паводле вытв.-галіновага прынцыпу. У пач. 1980-х г. ён складаўся з 8 вытв.-галіновых аддзелаў і 3 структурных падраздзяленняў. У БССР дзейнічалі 104 сельскія раённыя к-ты, 25 раённых у гарадах і 31 гар.к-т. У 1982 пазаштатны актыў КНК складаў 15 840 чал., аб’яднаных у 1552 пазаштатныя аддзелы. На 1.1.1982 на прадпрыемствах, у калгасах, установах і арг-цыях БССР дзейнічала 27 829 к-таў і груп НК і 11 909 пастоў, у якія было выбрана 386 тыс.чал. Дзейнасць КНК рэгламентавалася Законам «Аб народным кантролі СССР» ад 30.11.1979 і мела юрыд. характар. Іх функцыі заключаліся ў кантролі за выкананнем дзярж. планаў эканам. і сац. развіцця, укараненні ў вытв-сць дасягненняў навукі і тэхнікі, перадавога вопыту, у вядзенні барацьбы з парушальнікамі дзярж. дысцыпліны, валакітай і бюракратызмам, ажыццяўленні кантролю за выкананнем законаў кіруючымі асобамі пры разглядзе прапаноў, скаргаў, заяў грамадзян і інш. КНК мелі права прыцягваць вінаватых да адказнасці, накладваць на іх спагнанні, рабіць грашовыя налічэнні, адхіляць ад займаемых пасад або паніжаць па пасадзе, накіроўваць у пракуратуру матэрыялы аб крадзяжах, злоўжываннях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧА-СЯЛЯ́НСКАЯ ІНСПЕ́КЦЫЯ (РСІ, Рабкрын),
орган дзярж. кантролю ў Сав. Расіі і інш.сав. рэспубліках, потым у СССР і саюзных рэспубліках у 1920—34. Папярэднікамі РСІ былі органы рабочага кантролю, якія дзейнічалі з часу Лют. рэвалюцыі 1917. Паводле дэкрэта ВЦВК ад 7.2.1920 Наркамат дзярж. кантролю РСФСР рэарганізаваны ў Нар. камісарыят РСІ. На Беларусі ў ліп. 1920 у складзе Ваенрэўкома ССРБ утвораны аддзел РСІ, які ў жн. пераўтвораны ў Камісарыят РСІ Ваенрэўкома ССРБ, а ў снеж. — у Наркамат РСІ ССРБ. XII з’езд РКП(б) (крас. 1923) прыняў рашэнне пра аб’яднанне органаў парт. і дзярж. кантролю ў адзін — Цэнтр. кантрольную камісію — Наркамат РСІ (ЦКК—НК РСІ), хоць яны захавалі пэўную самастойнасць. НК РСІ былі дадзены правы канчаткова зацвярджаць штаты наркаматаў і цэнтр.дзярж. устаноў, ліквідоўваць арг-цыі і прадстаўніцтвы, змяняць арганізац. структуры ўстаноў і прадпрыемстваў, накладваць пакаранні і нават звальняць кіруючых асоб за безгаспадарчасць, бюракратызм і валакіту. Паводле рашэння XVII з’езда ВКП(б) (студз.—лют. 1934) замест ЦКК—НК РСІ створаны Камісія парт. кантролю пры ЦКВКП(б) і Камісія сав. кантролю пры СНКСССР. ЦКККП(б)Б рэарганізавана ў Камісію парт. кантролю пры ЦККП(б)Б; пастановай ЦВК і СНКБССР ад 8.3.1934 НК РСІ БССР і Камісія выканання пры СНКБССР скасаваны, а на іх аснове створаны Камісія сав. кантролю пры СНКБССР і адпаведныя структуры на месцах.
Да крас. 1919 органы дзярж. кантролю на Беларусі ўзначальваў С.І.Берсан. Наркомы РСІ ССРБ: С.Н.Найхін (1921—22), А.Д.Руманаў (1922—23). Старшыні ЦКККП(б)Б — наркомы РСІ БССР: Р.Я.Рудэрман (1923—24), В.П.Грузель (1924—25), В.А.Радус-Зяньковіч (1925—27), А.Я.Калнін (1927—32), І.А.Лычаў (1932—34).
Літ.:
Злотник М.И. Деятельность органов партийно-государственного контроля БССР в государственном строительстве (1917—1934 гг.). Мн., 1969.