Тра́пны ‘цэльны, меткі; надзейны’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт.), сюды ж тра́фны ‘меткі’, trápna ‘ўдала, добра’ (Варл.). З польск.trafny ‘ўдалы, меткі’, аналагічна да трапіць1, трафіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
watertight[ˈwɔ:tətaɪt]adj.
1. воданепраніка́льны; непрамака́льны;
watertight boots воданепраніка́льныя бо́ты
2. абгрунтава́ны; неабве́ржны;
a watertight planнадзе́йны план
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
злара́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Праяўляць злараднасць; радавацца пры няшчасці, няўдачы другіх. [Калгаснікі] сталі задумвацца, які ўпарты і надзейны чалавек іх старшыня. Яны ж не верылі [у электрыфікацыю], упіраліся, пасмейваліся з яго намаганняў, нават злараднічалі, а ён цвёрда рабіў сваё.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wypróbowany
1. выпрабаваны, правераны;
nie wypróbowany — нявыпрабаваны;
2. выпрабаваны; надзейны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
dependable
[dɪˈpendəbəl]
adj.
пэ́ўны, надзе́йны, вераго́дны, на яко́га мо́жна спадзява́цца
dependable news — вераго́дныя ве́сткі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
reliable
[rɪˈlaɪəbəl]
adj.
надзе́йны, ва́рты даве́ру, пэ́ўны
reliable source of news — надзе́йная крыні́ца ве́стак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
РУМЯ́НЦАВА Любоў Рыгораўна (н. 18.4.1943, г. Пяцігорск Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1978). Скончыла Маскоўскі дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1964). З 1964 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай. З 1966 на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 у Т-ры-студыі кінаакцёра). Выканаўца лірыка-драм. і драм. роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод тэатр. роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А.Гельмана), Жанчына («Чалавечы голас» Ж.Както), Красавіна, Домна Панцялеўна («Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра), Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш. Знялася ў фільмах: «Альпійская балада» (1966), «Прыгодны да нестраявой» (1968), «Бацька» (1971), «Міравы хлопец» (1971), «Дарога на Рубецаль» (1971), «Учора, сёння і заўжды» (1972), «Вялікі ўтаймавальнік» (1974), «Надзейны чалавек» (1975), «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1976), «У профіль і анфас» (1977), «Вялікая — малая вайна» (1981), «Раптоўны выкід» (1984), «Мы едзем у Амерыку» (1990), «Без доказаў» (1992), «Зала чакання» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНЦЫСКА́НЦЫ (лац. Ordo Fratrum Minorum, OFM ордэн братоў меншых),
жабрацкі каталіцкі манаскі ордэн. Засн. Францыскам Асізскім у Італіі ў 12071209, неўзабаве пашырыўся і ў інш. краінах Зах. Еўропы. Статутнае патрабаванне беднасці было і для членаў ордэна і для ордэна ў цэлым. Ф. жылі не ў манастырах, а на людзях, вандравалі, прапаведавалі на мове простага народу беднасць і аскетызм, займаліся дабрачыннасцю. Гэта садзейнічала росту іх папулярнасці і прытоку ахвяраванняў. Ордэн, які ўзнік у процівагу афіц. царкве з яе багаццем і раскошай, з цягам часу ператварыўся ў надзейны сродак абароны інтарэсаў папства: Ф. вялі барацьбу супраць ерасі, бралі ўдзел у дзейнасці інквізіцыі. У 1256 папа даў Ф. права выкладаць ва ун-тах. Яны займаліся і місіянерскай дзейнасцю. Каля 1237 з’явіліся ў Польшчы, адтуль пачалі місіянерскую дзейнасць у ВКЛ. На тэр. Беларусі асабліва актыўна дзейнічалі ў 17 ст. Іх канвенты існавалі ў Ашмянах, Гальшанах, Івянцы, Навагрудку, Пінску, Паставах, Свіслачы і ў інш. Пасля падаўлення паўстання 1830—31 большасць канвентаў скасавана, пасля паўстання 1863—64 застаўся адзін у Гродне (зачынены ў сярэдзіне 1940-х г.).