Насупор ’насуперак, напроціў’ (Шуба, Прысл., 138), балг.насупор ’напроціў, наадварот, наперакор’. Звязана з пе́рці, пру (гл.), параўн. славен.sôpər ’насустрач’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пераме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мяняецца, чаргуецца з чым‑н.; няўстойлівы, непастаянны. Зіма 1921 года была пераменнай — маразы змянялі адлігі і наадварот.Пестрак.Гульня ішла з пераменным поспехам.Гамолка.
•••
Пераменны капіталгл. капітал.
Пераменны токгл. ток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vice versa
[,vaɪsəˈvɜ:rsə]
наадваро́т
I dislike him and vice versa — Я ня люблю́ яго́, і ён мяне́ ня лю́біць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Нарубе́ц ’навыварат’ (круп., Нар. сл.). Да руб, рубец ’шво (у адзенні)’; мае адпаведнікі ва ўкр.наруби ’тс’, чэш.naruby ’тс’, славен.narȏbe ’навыварат, наадварот’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАПІТАЛАЁМІСТАСЦЬ,
абагульняльны паказчык выкарыстання ўсёй сукупнасці капіталу (асн.вытв. фондаў, іх актыўнай часткі, капітальных укладанняў, інвестыцый); адваротная велічыня капіталааддачы. Паказвае колькасць капіталу прадпрыемства (фірмы, арг-цыі і інш.), якая прыпадае на адзінку гадавога аб’ёму вырабленай прадукцыі (тавару, паслуг) у грашовым выражэнні. Выраб, у вытв-сці якога выкарыстоўваецца адносна вял. колькасць капіталу, наз. капіталаёмістым і, наадварот, калі меншая колькасць капіталу — капіталазберагальным (прадуктам, працэсам і г. д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́петраны, ‑ая, ‑ае.
Высахлы, перасохлы, выветраны; худы. Старую, выпетраную на сонцы шапку з аблупленым.. брылём.. я з ахвотаю перадаў малодшаму брату Юзіку.Якімовіч.Бабка Анісся, наадварот, была мажная, грузная і панурая — поўная процілегласць свайму сухому, выпетранаму дзеду.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напа́рнік, ‑а, м.
Той, хто працуе ў пары, на змену з кім‑н. Адну [тачку] нагружае Сцяпан, а адвозіць напарнік, а другую наадварот.Гроднеў.Радзюк прыпыніў машыну і.. вылез з кабіны разам са сваім напарнікам, семнаццацігадовым кірпатым хлопцам.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНДУ́КЦЫЯў фізіялогіі,
дынамічнае ўзаемадзеянне нервовых працэсаў узбуджэння і тармажэння. Выражаецца ў тым, што тармажэнне ў групе нерв. клетак выклікае ўзбуджэнне (станоўчая І.) і, наадварот, калі першаснае ўзбуджэнне індуцыруе тармажэнне (адмоўная І.). Мае 2 формы: адначасовую, калі ўзбуджэнне ў адным участку мозга выклікае тармажэнне ў суседніх і наадварот; паслядоўную, калі змена адносін праходзіць з цягам часу. Характэрна для ўсіх аддзелаў нерв. сістэмы. Абмяжоўвае распаўсюджванне нерв. працэсаў і спрыяе іх канцэнтрацыі. Прыклад адмоўнай І.: моцнае раздражненне слыхавога цэнтра (напр., рэзкі званок) выклікае тармажэнне ў харчовым, бо спыняецца слінавыдзяленне. У эмбрыялогіі І. — уздзеянне адных частак (індуктараў) зародка, які развіваецца, на другія яго часткі (сістэмы, якія рэагуюць). Адкрыта ням. эмбрыёлагам Г.Шпеманам (1901). Адбываецца пры кантакце і вызначае напрамак развіцця сістэмы, якая рэагуе, гоматыпічны, калі дыферэнцыроўка падобна індуктару, і гетэратыпічны, калі адрозніваецца ад яго. Пашырана сярод хордавых і многіх беспазваночных жывёл. Ажыццяўляецца пры ўмове, што клеткі сістэмы, якая рэагуе, здольны ўспрымаць індуцыраваны стымул і адказваць на яго стварэннем адпаведных структур. Тэрмінам «І.» вызначаюць таксама больш шырокі круг з’яў у індывід. развіцці жывёл і раслін: дыферэнцыроўка другасных палавых прыкмет, лінька лічынак насякомых, дыферэнцыроўка і рост раслін фітагармонамі, святлом, т-рай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕЗАЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ (ад грэч. piezō цісну, + электрычнасць),
сукупнасць з’яў у некаторых дыэлектрычных крышталях, абумоўленых узаемасувяззю паміж іх палярызацыяй (гл.Палярызацыя дыэлектрыкаў) і мех. дэфармацыяй. Пры дэфармацыі прамавугольнай пласцінкі з п’езаэл. крышталя на яе процілеглых гранях узнікаюць эл. зарады рознага знака (прамы п’езаэл. эфект — ПЭЭ) і наадварот — пад уздзеяннем знешняга эл. поля ў пласцінцы ўзнікаюць дэфармацыі расцяжэння, сціскання ці зруху (адваротны ПЭЭ). П. адкрыў у 1817 франц. вучоны Р.Ж.Гаюі, даследавалі ў 1880 на крышталях кварцу браты Ж. і П. Кюры.
П. характэрна для анізатропных дыэлектрыкаў з дакладнай крышталічнай структурай, якая не мае цэнтра сіметрыі. Дыэлектрыкі, якім уласціва П., наз.п’езаэлектрыкамі. З іх найб. пашыраны: монакрышталічныя — кварц (п’езакварц), сегнетава соль, п’езакерамічныя — палярызаваныя сегнетаэлектрыкі і інш.п’езаэлектрычныя матэрыялы. ПЭЭ выяўляюцца і ў некаторых высакаомных паўправадніках, якія наз. п’езапаўправаднікамі. Эфекты пераўтварэння эл. энергіі ў пругкую мех. энергію і наадварот выкарыстоўваюць для генерацыі, стабілізацыі частаты і фільтрацыі эл. сігналаў, выпрамянення і прыёму акустычных хваль у розных п’езаэлектронных, акустаэлектронных і інш. прыстасаваннях.
Літ.:
Рез И.С., Поплавко Ю.М. Диэлектрики: Основные свойства и применения в электронике. М., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛАРО́ДНЫ ЭФЕ́КТ,
змяненне біял. ўздзеяння іанізацыйнага выпрамянення пры павышэнні ці паніжэнні парцыяльнага ціску кіслароду ў апрамененым аб’екце. Праяўляецца ў біял. аб’ектах (мікраарганізмы, расліны, жывёлы) на ўсіх узроўнях іх арганізацыі (клетачным, тканкавым, органавым і арганізмавым). Выжыванне арганізма павялічваецца пры зніжанай колькасці кіслароду і змяншаецца пры павышанай. Узмацненне шкоднага ўздзеяння кіслароду праяўляецца ў момант апрамянення, пасля чаго яго прысутнасць наадварот спрыяе аднаўленню сістэм жыццядзейнасці ў пашкоджаных аб’ектах. Выкарыстоўваецца ў прамянёвай тэрапіі анкалагічных захворванняў.