По́ўш ’землярыйка’ (ТС). Ад поўх (гл.). Канчатак -ш. як у мыш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мышы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мышы, належыць ёй. Мышыная нара.// Падобны чым‑н. на мыш; такі, як у мышы. Праз акуляры блішчалі маленькія, хітрыя мышыныя вочкі.Бядуля.
2. Такога колеру, як мыш; шэры. Салдаты ў мышыным адзенні атрад за атрадам пачалі знікаць у воблаках пылу і дыму, сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селеві́нія
(н.-лац. selevinia)
млекакормячае атрада грызуноў, знешне падобнае на мыш, пашыранае ў пустынях Казахстана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАВАМЫ́ШСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—57. Утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. Цэнтр — в.Новая Мыш, з мая 1954 — г. Баранавічы. 12.10.1940 падзелены на 15 сельсаветаў: Балобанавіцкі, Валахоўскі, Дубаўскі, Жарабілавіцкі, Каўпеніцкі, Лотвіцкі, Лукаўскі, Люшнеўскі, Ляснянскі, Малахоўскі, Навамышскі, Палонкаўскі, Русіноўскі, Уцёскі, Цешаўлянскі. З 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 8.4.1957 перайменаваны ў Баранавіцкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
cheeper
[ˈtʃi:pər]
n.
1) піску́н -а́m., піску́ха f. (пра птушаня́, мы́ш)
2) птушаня́n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мыша́сты, ‑ая, ‑ае.
Такога колеру, як мыш; шэры. Паблізу ганка стаяў прывязаны да слупка ў плоце асядланы мышасты конь.Хадкевіч.Мышастая «Пабеда» ўжо стаяла каля ганка праўлення.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы́шкаIIуменьш.-ласк. мы́шка, -кі ж.;
◊
игра́ть в ко́шки-мышки гуля́ць у ката́ і мы́шку (мыш).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мыша́тнік ’каршун, што ловіць мышэй’ (Бяльк.), рус.калуж.мышитник ’мышалоў’. Усх.-бел.-рус. ізалекса. Да мыш (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мініма́льны, ‑ая, ‑ае.
Самы малы, найменшы; проціл. максімальны. Сцэна — школьны ганак. Каб мець мінімальнае асвятленне, на перакладзіне павесілі ліхтар «лятучая мыш».Навуменка.Кожная расліна мае ў сабе мінімальныя дозы нейкіх металаў.Дубоўка.
[Ням. minimal, ад лац. minimus — найменшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляту́чаямыш ’кажан’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТСБМ). Усх.-слав. Аналагічна ням.Fleder‑maus (< с.-в.-ням.vlëdern ’лётаць, пыркаць’ + Maus ’мыш’). Серб.-харв.сле̑пи ми̏ш ’тс’, магчыма, таксама сведчыць аб архаічнасці словазлучэння. Сюды ж палес.лету́ча муш ’блёкат чорны, Hyocyamus niger L.’ (паводле псіхатропнага або і атрутнага дзеяння алкалоідаў расліны, яе назва атаясамліваецца з павер’ямі вакол кожана накшталт таго, што дотыкі або ўкусы яго выклікаюць смерць).