мори́ть несов.

1. мары́ць; (травить) труці́ць, атру́чваць; (уничтожать) вынішча́ць;

мори́ть мыше́й труці́ць мышэ́й;

2. (мучить) мары́ць, стамля́ць; (изнурять) мардава́ць;

мори́ть го́лодом мары́ць го́ладам;

3. спец. мары́ць;

4. (об угольях) обл. тушы́ць, гасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ума́тывать несов.

1. (обматывать) разг. абкру́чваць, абмо́тваць, укру́чваць, умо́тваць;

2. (наматывая, умещать) умо́тваць;

3. (сильно утомлять) прост. вымо́тваць; (изнурять — ещё) мардава́ць; (утомлять) змо́рваць, стамля́ць; (лишать сил — ещё) знясі́льваць;

4. см. ума́тываться 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мышабой ’боцікі, Aconitum L.’ (віц., Кіс.), як і маг. ваўкабойнік ’тс’ (Кіс.), з’яўляецца калькай нейкай іншай назвы (параўн., напрыклад, іншыя слав. не зусім зразумелыя назвы: чэш. ornej, oman, польск. omięg, omieg, славац. omich і ст.-польск. omiąg ’яд’; чэш. nalep, славен. nalep, харв. nalijep і ст.-чэш. nalep ’яд, якім націралі вострыя канцы стрэл’). Параўн. таксама чэш. olei (psi) тог < ням. Wolfs- або Hundsgift для Aconitum vulparia. Яд расліны выкарыстоўваўся наступным чынам: расліну сушылі, таўклі, пасыпалі ёю сырое мяса і раскідвалі яго па лесе, у полі. Існавала павер’е, што ваўкі, лісы, мышы, з’ядаючы гэта мяса, здыхалі. Параўн. яшчэ чэш. мар. mordovnik, якое да mordovatiмардаваць’ (Махэк, Jména, 45–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́заць ‘торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі’, ‘біць, калаціць, трэсці’, ‘рваць (пра вецер)’, ‘не даваць спакою, дакучаць патрабаваннямі’, ‘рытмічна торгаць (пра боль)’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Шат., Яруш., Чач., Др.-Падб., Сержп. Прымхі, Скарбы₂, Сл. Брэс.), ‘мучыць, мардаваць’ (Ласт.), ‘ванітаваць, нудзіць’ (ТСБМ; лаг., Гіл.; пух., навагр., Сл. ПЗБ); ‘выпростваць мокрую аснову пасля апрацоўкі лугам’ (в.-дзв., Шатал.), ту́заты ‘расцягваць (воўну)’ (пін., Сл. Брэс.), ‘торгаць’ (Клім.), ‘торгаць, балець (пра рану, зуб)’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), тузну́ты, тузыну́ты ‘таргануць, тузануць’ (драг, Нар. лекс.), ту́знуць ‘тузануць’ (ТС), тузну́ць ‘тс’ (мёрск., Нар. сл.), тузяну́ць ‘торгаць, асабліва пры бойцы’ (Шат.), ту́зацца ‘рабіць хуткія, рэзкія рухі, рыўкі’, ‘уздрыгваць’, ‘штурхаць адзін аднаго, піхацца, біцца, змагацца’, ‘дужацца’, ‘важдацца з кім-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Чач., Касп., Байк. і Некр.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ), ‘вырывацца’ (Варл.), туза́цьмардаваць, лаяць’ (Нас.), туза́тыся ‘штурхацца’ (кам., ЛА, 2); сюды ж туза́ла, туза́н ‘удзельнік бойкі’ (Байк. і Некр.), ту́занне, тузаніна ‘валтузня, важданне’ (там жа), ‘клопат, неспакой’ (Варл.). Укр. ту́зати, туза́ти ‘штурхаць, біць’, ту́затися, тузи́ти ‘бароцца, спрачацца’, ‘штурхацца’, туса́ти ‘штурхаць, таўчы’, рус. тузи́ть ‘біць кулакамі’, н.-луж. tuskaś ‘штурхаць’, tusnuś, tłusnuś ‘тс’, ‘трэсці’, ‘ціснуць, мяць’, польск. tuzać, tuzować ‘біць’, ‘лаяць’, ‘разбіваць (ворага)’. Дапускаюць паходжанне лексемы з туз1 — ‘біць казырным тузом, хадзіць з козыра’ (Фасмер, 4, 115; Брукнер, 585). Больш імаверна імітатыўнае паходжанне (Арол, 4, 114), параўн. тузгаць, турзаць (гл.), літ. tūzgénti ‘грукаць, лопаць з глухім гулам’. Сюды ж экспр. тузо́къць ‘тузаць’ (мёрск., Нар. сл.), тузь — пра шморганне (мсцісл., Нар. лекс.), тузе́ль ‘цоп’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

томи́ть несов.

1. (мучить) му́чыць; (изнурять) мардава́ць; (морить) мары́ць; (утомлять) тамі́ць, стамля́ць;

томи́ть кого́-л. расспро́сами му́чыць каго́е́будзь ро́спытамі;

томи́ть кого́-л. го́лодом му́чыць (мары́ць) каго́е́будзь го́ладам;

2. кул. тушы́ць;

3. техн. тамі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tyrać

незак.

1. выконваць цяжкую працу; надрывацца;

2. уст. абцёрхваць; зношваць;

3. уст. мардаваць, знясільваць (сілы, здароўе);

4. kim уст. папіхаць кім/чым, каго/што; трэціраваць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

terać

незак.

1. разм. надрывацца, цяжка працаваць;

2. уст. трапаць, драць, дзерці, зношваць;

3. уст. знясільваць, мардаваць, вычэрпваць, надрываць (сілы, здароўе);

4. уст. папіхаць кім/чым; трэціраваць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rack

[ræk]

1.

n.

1) ра́ма, ве́шалка f.

a towel rack — ве́шалка на ручнікі́

2)

а) ды́ба f. (прыла́да для катава́ньняў)

б) фізы́чныя або́ мара́льныя паку́ты

3) жо́лаб для ко́рму жывёлы

2.

v.t.

1) мардава́ць, змо́рваць

2) катава́ць на ды́бе

- on the rack

- rack one’s brains

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тамі́ць ’мучыць, знясільваць’, ’турбаваць, гнясці, нудзіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’мучыцца, знемагаць’ (Ян.), ’марыць, мучыць’ (Ласт.), ’мардаваць’ (Нас.), то́міць ’мучыць’ (Сл. ПЗБ), тамі́цца ’стамляцца’ (Нас., Сержп. Прымхі), томі́цца ’не гарэць агнём’ (ТС), сюды ж то́млены ’атрыманы тамленнем’ (ТСБМ), таме́нне ’мардаванне’ (Нас.), тамлёнка ’тушаная бульба’ (Мат. Гом.). Укр. томи́ти ’даводзіць да стомы, знясільваць; падвяргаць працягламу награванню’, рус. томи́ть ’мучыць; стамляць; парыць; награваць’, славен. дыял. tomljáti ’бадзяцца, сланяцца’, серб.-харв. то̀мити ’прыціскаць’, балг. томи́телен ’пакутлівы, нудны’, ст.-слав. томити ’мучыць’. З прасл. *tomiti ’мучыць’, роднаснага ст.-інд. tamáyati ’душыць, пазбаўляць паветра’, tā́myati ’страчвае прытомнасць, слабее’, лац. tēmulentus ’п’яны’, tēmētum ’хмяльны напой, віно’, ст.-ірл. tām ’хвароба; смерць’, tamaim ’спачываю (мёртвы)’, нова-в.-ням. dämisch, dämlich ’дурнаваты, ачмурэлы, прыгаломшаны’ (Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75–76; ЕСУМ, 5, 595–596; Бязлай, 4, 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

exhaust

[igˈzɔst]

1.

v.t.

1) вычэ́рпваць (ваду́, цярплі́васьць)

2) по́ўнасьцю тра́ціць, вычэ́рпваць (гро́шы, запа́сы)

3) стамля́ць, мардава́ць, зьнясі́льваць

4) выця́гваць, выпампо́ўваць паве́тра

5) вычэ́рпваць э́му)

6) спусташа́ць (гле́бу)

2.

v.i.

выхо́дзіць (пра газ)

3.

n.

1) Tech. вы́хлап -у m., выхлапна́я труба́, вы́пуск -у m.

2) Tech. адпрацава́ная па́ра (газ, паве́тра)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)