*Ляпа́р, лельч. лепа́р ’той, хто лепіць, абмазвае хаты’ (Нар. лекс.), ’муляр’ (ТС). Укр. ліпа́р ’той, хто абмазвае хаты’, ст.-польск. lepiarz ’той, хто лепіць што-небудзь з гліны’, ’ганчар’, в.-луж. lěpjeŕ, ст.-чэш. lépař, серб.-харв. лѐпар ’тс’. Прасл. lěparь. Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ugniatać

ugniata|ć

незак.

1. умінаць, мясіць;

~ć glinę — мясіць гліну;

гл. zagniatać;

2. ціснуць;

te buty mnie ~ją — гэтыя чаравікі мне ціснуць;

karabin ~ł go w ramię — карабін ціснуў яму на плячо;

3. ляпіць;

~ć z plasteliny — ляпіць з пластыліну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ляпі́цца несов.

1. (обладать пластичностью) лепи́ться;

глі́на до́бра ле́піцца — гли́на хорошо́ ле́пится;

2. (располагаться, тесно примыкая к чему-л.) лепи́ться;

3. (создаваться, делаться из пластических материалов) лепи́ться, вая́ться;

4. страд. лепи́ться; см. ляпі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ле́пар ’птушка дрозд пеўчы, Turdus ericetorum Turt.’ (паўдн.-гом., паўн.-жытомірск., Бел.-укр. ізал.). У выніку семантычнага пераносу з лёпар ’муляр’ (ТС) сляпіць (хату) > ляпіць гняздо (?). Не выключае, што гэта архаізм, утвораны ад прасл. !!!ёръ ’прыгожы, харошы’ > ’птушка, якая прыгожа спявае’. Аб суф. -ар гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́ш1, лепе́ш, лэпе́ш ’праснак’, ’няўдалы, ацеслівы хлеб’, ’тоўсты блін з цёртай бульбы, змешанай з мукою’, ’нязграбны, тоўсты чалавек’ (Шат., Вешт., Янк. 1). Зах.-укр. лепу́х ’закалец на хлебе’. Да больш архаічнага ляпёх ’тс’ (гл.).

*Ляпе́ш2, лепе́ш ’пячнік’ (мазыр., Шатал.). Прасл. рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ešь. Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Льнуць ’прытуляцца’ (Бяльк.). Арэал пашырэння лексемы (уключаючы і ільнуць) прылягае да рус. моўнай тэрыторыі. Этымалогію гл. пад ільнуць, аднак трэба дадаць, што Махэк₂ (337–338) адмаўляе сувязь гэтага старажытнага слова з лексемай ляпі́ць, прыводзячы ў якасці і.-е. паралелей ст.-інд. lināti, láyatē, līyatē, līyati ’прылягае, прыціскаецца, прытуляецца да чаго-небудзь’ < *lei‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вахля́цьляпіць, мазаць; рабіць што-небудзь на скорую руку’ (Нас.), рус. вахля́ть ’халтурыць, рабіць нядбайна’. Сюды адносяцца вахля́к ’слабасільны чалавек, вялы работнік’ (Нас.), вахля́й ’вялы, непаваротлівы чалавек’ (Нас.), рус. вахля́й. Далей сюды, бясспрэчна, адносіцца вахла́к ’вахлак’ (БРС); ’брудны, неахайны чалавек’ (КЭС), рус. вахла́к, вахляк ’дурань, нязграбны чалавек’. Фасмер (1, 280) лічыць рус. словы няяснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляпі́цца, лепіцца; незак.

1. Быць пластычным, мець здольнасць прыляпляцца, прыклейвацца. Пластылін добра лепіцца. // перан. Разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца. Кажуць, .. здарылася нейкая бяда, глядзі, да яе лепіцца ўжо новая. Дадзіёмаў.

2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да каго‑, чаго‑н., не пакідаючы свабоднага месца. Хлопцы-падлеткі, .. як кулікі, ляпіліся ля самай вады. Чарнышэвіч. Густа лепяцца паабапал вуліцы сялянскія хаты з такімі ж вузкімі і цеснымі, як і сама вуліца, дворыкамі. Колас.

3. Стварацца, рабіцца з пластычных матэрыялаў.

4. Зал. да ляпіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ква́цык ’кавалак гразі ад колаў’ (ТС). Параўн. укр. квацок ’кавалак гліны’, квацати ’мазаць’, балг. квацам ’мазаць, ляпіць сцяну’, славен. kvacáti ’пырскаць, хлюпаць’. Прасл. kvacati (параўн. Слаўскі, 3, 453; ЕСУМ, 2, 416; БЕР, 2, 309) вельмі праблематычнае. Яно як быццам не мае рэфлексаў у серб.-харв., а значэнне славен. паралелі адрозніваецца ад адпаведных укр. і балг. Гл. яшчэ квэцаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпе́нік1, драг. лыпэ́нык ’шышка, сухі выраст па краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Рус. цвяр. лепенёк ’лісток расліны’, валаг., пск., арханг. ле́пе́нь ’акравак, абрэзак, кавалачак тканіны’, пск. ляпе́нье ’акраўкі’, ле́пест, ле́пестень ’тс’, ’ліст расліны’. Генетычна роднаснае да лапатуха1, лапік. Стары балтызм. Параўн. літ. lãpas ’ліст’, лат. lapa ’тс’ (гл. Фасмер, 2, 483).

Ляпе́нік2 ’варэнік з начынкай’ (ТС). Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)