рэцірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.
1.Уст. Адступіць (адступаць). — На сабе правяраў, — сказаў Свідзерскі. — Бачыш, не стралялі. Тут нешта ёсць. А можа, і сапраўды рэціраваліся?Хомчанка.
2.Разм.жарт. Адысці (адыходзіць), пайсці. З вагона тым часам выходзіць Наталля Пятроўна ў суправаджэнні мужчыны з незвычайнымі вусамі... Да іх падыходзіць невысокі лысы чалавек. Так, гэта муж Наталлі Пятроўны... Мужчына з вусамі адразу ж рэціруецца.Васілёнак.
[Фр. se retirer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галамо́ўза ’бязрогая скаціна’, ’плюгавы чалавек’ (БРС), ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Сюды і галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.). Гэта слова дакладна адпавядае рус.дыял.голомо́лза ’балбатун, пустамеля; нерастаропны чалавек, разіня.’ Фасмер (1, 430) мяркуе, што першапачатковае значэнне ’даіць упустую’, і лічыць, што слова складаецца з гол‑ (’голы’) і молз‑, якое адпавядае ст.-слав.мльзѫ млѣсти ’даіць’ (параўн. і molozivo). Магчыма, што гэта так. Заўважым, што на ўсх.-слав. тэрыторыі ёсць сляды дзеяслова *mьlz‑ ’даіць’. Параўн. палес.мо́ўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі (пра дзіця, сысуна)’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Але галамо́ўзы ’бязвусы, без барады’, здаецца, не сюды. Параўн. рус.дыял.голомо́зый ’лысы’, голомы́сый ’тс’, голомы́зый ’безбароды; без лісцяў (аб дрэвах)’, укр.голомо́зий ’лысы’, ми́дза, бел.мы́са ’морда’. Тут адбылася кантамінацыя слоў моўза і мы́са.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rátzekahl
1.advразм.
1) галышо́м
2) зусі́м, спрэс;
álles ~ áufessen* з’е́сці ўсё дачыста́
2.aлы́сы, пляшы́вы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МА́ЛПЫ (Anthropoidea, або Simia),
падатрад млекакормячых атр.прыматаў. 2 групы (140 відаў): шыраканосыя малпы і вузканосыя М., або М. Старога Свету. Вузканосых М. 3 сям.: ніжэйшыя вузканосыя — мартышкі, вышэйшыя вузканосыя — чалавекападобныя і людзі — гамініды. М. паходзяць з палеацэну і эацэну (60—25 млн. гадоў назад) ад выкапнёвых даўгапятаў Еўропы і Паўн. Амерыкі. Пашыраны ў.Еўропе (1 від), Паўд. Азіі, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, Афрыцы. Жывуць пераважна ў лясах і гарах тропікаў. Большасць відаў вядзе стадны спосаб жыцця, пераважна дрэвавы (акрамя гелад, маготаў, павіянаў). У Чырв. кнізе МСАП — каля 60 відаў.
Ад даўж. 15 см і масы каля 70 г (ігрунка карлікавая) да 2 м і 300 кг (гарыла). Валасяное покрыва развітое (акрамя твару і вушных ракавін), развітая мімічная мускулатура. Будова мозга складаная, кара са шматлікімі звілінамі і барознамі. У вузканосых М. ноздры скіраваны ўніз. Вял. палец кісці ў іх проціпастаўлены астатнім пальцам; маюць пазногці. Усёедныя. Нараджаюць 1 дзіцяня (у ігрунак 2—3). Гл. таксама Арангутан, Гарыла, Гібоны, Мартышкі, Павіяны, Шымпанзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Го́лы ’голы’ (БРС). Рус.го́лый, укр.го́лий, польск.goły, чэш.holý, балг.гол, ст.-слав.голъ. Прасл.*golъ. Лічаць роднасным са ст.-в.-ням.kalo, ням.kahl ’лысы; голы’ (так Развадоўскі, Studia, 83–84). Праблематыка, магчыма, больш складаная. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 314; Фасмер, 1, 433–434; крытычны агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 14–15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
scalp1[skælp]n.
1. ску́ра чэ́рапа;
a hairless scalpлы́сы чэ́рап
2. скальп
♦
be after smb.’s scalp быць агрэсі́ўна настро́еным да каго́-н.;
have smb.’s scalp перамагчы́ каго́-н. (у спрэчцы); адпо́мсціць каму́-н. (за крыўду)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Плеш, пле́шына, пляшок, пляш, плі́ш, плі́шка ’лысіна’ (ТСБМ, Нас.), ’прапушчаны пры ворыве ці жніве ўчастак’ (Нас.; Выг.: віц., Шн. 3; Мат. Гом.; ТС; беласт., Сл. ПЗБ), ’вымаклае месца ў жыце або на лузе’ (Нас. Сб., Нас., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС), ’абсеў, абсевак, агрэх’ (драг., Нар. словатв.; БРС; чэрв., Нар. лекс.; ЛА, 2), плеш ’вільчык, верхні стык страхі’ (Сцяц.; ЛА, 4), ’пляма’ (Бяльк.), ’нераз’езджаная дарога’ (віц., ЛА, 5). Укр.пліш, валын.пляш ’пропуск пры ворыве’, рус.плешь, польск.plesz, чэш.pleš, славац.plešina, славен.plẹ́š, plẹ́ša, харв.чак.plíša ’цаліна’, plȋs ’голая зямля без дрэў’, серб.плѐшина ’тс’, балг.плеши́в ’лысы’, ц.-слав.плѣшь ’лысіна’, ’голае месца без расліннасці’. Прасл.*plešь, якое з прыметніка *plěxъ ’лысы’ > плех (гл.). Лексема плеш ’лацінскае свяшчэнства’ (Нас.), ці ’выгаленае месца на цемені каталіцкага святара’, праз польск.plesz была запазычана са ст.-чэш.pleš ’тс’ (Банькоўскі, 2, 606).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лысь! ’пра ўдар па лбу’ (мсцісл., Нар. лекс.). Этымалагічна ўзыходзіць да лызь! — аддзеяслоўнага выклічніка. Да ⁺лызнуць, параўн. рус.пск., цвяр., паўн.-дзв.лызнуть, лызнуть ’ударыць’, славац.luznúť ’ударыць па твары’, даехаць па вуху’, якія ўваходзяць у групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑. Да лузнуць, лузаць (гл.). Тое, што ў семантыцы слова прысутнічае ’лоб’, абумоўлена (пад уплывам народнай этымалогіі) ад’ідэацыяй лексемы лысы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
працэду́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да працэдуры (у 1 знач.); звязаны з афіцыйнай працэдурай чаго‑н. Працэдурныя пытанні. Працэдурныя правілы. Працэдурная камісія.
2. Які мае адносіны да працэдуры (у 2 знач.); прызначаны для выканання працэдур. Працэдурны кабінет. Працэдурная сястра.//узнач.наз.працэду́рная, ‑ай, ж. Кабінет, у якім робяцца працэдуры (у 2 знач.). У той вечар яны доўга раіліся ў працэдурнай. Лысы, Сцяпан Андрэевіч, Раіса Сяргееўна, Вася Адзінец і яшчэ тры ці чатыры незнаёмыя мужчыны.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лыс1, лысь ’ліс’ (Клім., Дразд.), лысу́к, лысю́к ’маленькае лісянё’ (Дразд.). Да ліс (гл.). Аб другасным ацвярдзенні л‑ гл. Карскі (1, 316–317).
Лыс2 ’назва быка з лысінай на галаве’ (КЭС, лаг.), лы́са ’карова з белым ілбом’ (Клім.), параўн. в.-луж.łysa ’назва лысай каровы’, чэш.lysa ’карова з белай лысінай’, славац.lyska, славен.lisa ’белая лысіна ў жывёлы’. Да прасл.lysъ > лы́сы (гл.).