лы́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лы́сы лы́сая лы́сае лы́сыя
Р. лы́сага лы́сай
лы́сае
лы́сага лы́сых
Д. лы́саму лы́сай лы́саму лы́сым
В. лы́сы (неадуш.)
лы́сага (адуш.)
лы́сую лы́сае лы́сыя (неадуш.)
лы́сых (адуш.)
Т. лы́сым лы́сай
лы́саю
лы́сым лы́сымі
М. лы́сым лы́сай лы́сым лы́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лы́сы, -ая, -ае.

1. Які мае лысіну, з лысінай.

Лысая галава.

Лысае цяля.

2. перан. Пазбаўлены расліннасці.

Л. курган

І не лыс Габрусь (разм.) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́сы

1. прил. (с лысиной, без волос) лы́сый, плеши́вый;

2. прил. (с белым пятном на лбу — о животном) лы́сый, белоло́бый;

3. прил., перен., разг. (лишённый растительности) лы́сый;

лы́сая гара́ — лы́сая гора́;

4. в знач. сущ. лы́сый;

чорт л. — чёрт лы́сый;

чо́рта лы́сага — чёрта лы́сого;

а ён і ні лыс — а он хоть бы хны, а ему́ нипочём;

рабі́ць чо́рту лы́саму — рабо́тать да́ром;

ні лыс Габру́сь — как с гу́ся вода́;

тра́піў л. на пляшы́вагапосл. два сапога́ — па́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лы́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае лысіну, з лысінай. У пакой увайшоў лектар, нізенькі чалавек у чорным і, здавалася, цесным касцюме. Ваданосаў.

2. Які мае белую пляму на лбе (пра жывёл). Лысае цяля. Лысая кабыла.

3. перан. Разм. Пазбаўлены расліннасці, покрыва; голы. Наперадзе тырчаў лысы курган, за якім пачынаўся папар. Гартны.

•••

І не лыс (лысы) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго‑н.

Чорта лысага гл. чорт.

Чорту лысаму (аддаць, пакінуць і пад.) гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́сы, лы́сый, лэ́сы ’які мае лысіну, белую пляму на лбе’, ’голы, пазбаўлены расліннасці’ (Нас., Багд., Булг., Шат., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел. лысый ’тс’, драг. лэ́сы ’назва танца’ (Нар. словатв.), лыськолысы чалавек’ (ТС). Укр. ли́сий, рус. лы́сый, польск. łysy, луж. łysy, чэш., славац. lysý, славен. lȋs, серб.-харв. ли̑с, макед. лис ’тс’, балг. лис ’тс’, ’светлаваты’. Прасл. lysъ ’пазбаўлены валасоў, голы’, ’без расліннасці’, ’светлы, ясны, бліскучы, з белай плямай’ (Слаўскі, 5, 431–433), якому адпавядаюць: літ. lū́šis, лат. lũsis, ст.-прус. luysis ’рысь’, ст.-грэч. λύγξ, ст.-в.-ням. luhs ’тс’, ст.-інд. rúśan, rúśant‑ ’светлы, белы’, арм. lois ’святло’, lusin ’месяц’, lusn ’бяльмо’, — і.-е. *leu̯kʼ‑ (паралельнае да leuk‑ ’свяціць’, ’светлы’), якое пад уплывам экспрэсіўнасці (Махэк₂, 345) падоўжыла карэнную галосную ў ‑ū‑ > ‑y‑. Такім чынам, першасным было значэнне ’белая пляма’, а ’голы’ — другаснае. Роднаснае да луч, лучына, луна (гл.) (Фасмер, 2, 542; БЕР, 3, 418–419; Шустар-Шэўц, 11, 793; Бязлай, 2, 143). Сюды ж лысаты, лысаваты ’чалавек з лысінай’, ’жывёла з белай плямай’ (Нас., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лысы, аблыселы, палыселы, голы, пляшывы; аблезлы (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

злысе́лы, -ая, -ае (разм.).

Зусім лысы, аблыселы.

Злыселая галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лысава́ты, -ая, -ае.

3 невялікай лысінай, не поўнасцю лысы.

|| наз. лысава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плеши́вый лы́сы, пляшы́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляшы́вы, -ая, -ае.

3 плешам, аблыселы.

Пляшывая галава.

Трапіў лысы на пляшывага (разм., жарт.) — сышліся два роўныя.

|| наз. пляшы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)